Лукаша 7 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Чарняўскага 2017 → Дабравесця / «Спадчына»; Клышка
А калі напоўніў Ён Сваімі словамі вушы людзей, што слухалі Яго, накіраваўся ў Кафарнаўм.
Калі Ён скончыў усе Свае словы да народа, што слухаў Яго, увайшоў у Капернаум.
А ў аднаго сотніка быў паслугач, які быў яму вельмі дарагі, моцна хворы і пры смерці.
У аднаго сотніка быў хворы, пры смерці, раб, якім ён даражыў.
І, калі пачуў ён пра Ісуса, паслаў да Яго старэйшын юдэйскіх, просячы Яго, каб прыйшоў і аздаравіў паслугача яго.
Пачуўшы ж пра Ісуса, ён паслаў да Яго іудзейскіх старэйшын, просячы Яго, каб прыйшоў і выратаваў яго раба.
Калі яны прыйшлі да Ісуса, пераканаўча прасілі Яго, кажучы: «Варты ён, каб гэта яму зрабіў,
І яны, прыйшоўшы да Ісуса, горача прасілі, кажучы: «Ён годны, каб Ты яму зрабіў гэта;
бо ён любіць наш народ, і пабудаваў нам сінагогу».
Бо ён любіць наш народ, і сам зрабіў нам сінагогу».
Дык Ісус пайшоў з імі. А калі ўжо быў недалёка ад дома, паслаў сотнік сяброў сказаць Яму: «Госпадзе, не турбуйся, бо я не варты, каб Ты ўвайшоў пад дах мой,
І Ісус пайшоў з імі. І калі Ён быў ужо недалёка ад дома, сотнік паслаў сяброў, каб сказаць Яму: «Госпадзе, не турбуйся, бо я не годны, каб Ты увайшоў пад мой дах;
бо лічу, што і сам я не варты прыйсці да Цябе; але скажы слова, і паздаравее паслугач мой.
Таму я сябе самога не палічыў годным прыйсці да Цябе; але скажы слова і выздаравее мой слуга.
Бо і я — чалавек, пастаўлены пры ўладзе, маю пад сабой жаўнераў і кажу аднаму: “Ідзі”, і ён ідзе, а другому: “Прыйдзі”, і ён прыходзіць, і паслугачу свайму: “Рабі гэта”, і ён робіць».
Бо і я — хоць чалавек залежны ад улады, але маю пад сабою воінаў і кажу аднаму: «пайдзі і ідзе; а другому: «прыйдзі» і прыходзіць, а майму рабу: «зрабі гэта», і ён робіць».
Ісус, пачуўшы гэта, падзівіўся на яго ды, звярнуўшыся да тых, што ішлі за Ім у натоўпе, сказаў: «Кажу вам, не знайшоў я такой веры ў Ізраэлі!»
Пачуўшы ж гэта, Ісус здзівіўся яму і сказаў, павярнуўшыся да натоўпу, што ішоў за Ім: «Кажу вам, што ў Ізраіле не знайшоў Я такой вялікай веры».
І тыя, што былі адпраўлены дамоў, калі вярнуліся, знайшлі слугу здаровым.
І, вярнуўшыся дадому, пасланыя знайшлі раба здаровым.
І сталася пасля: адышоў у горад, які называецца Наін, і з Ім ішлі многія вучні Яго ды вялікі натоўп людзей.
І было: неўзабаве выправіўся Ён у горад, называны Наін, і ішлі з Ім Яго вучні і вялікі натоўп.
А калі падыходзіў да брамы горада, якраз выносілі нябожчыка, адзінага сына маці сваёй, якая была ўдавой, ды мноства людзей з горада з ёю.
Калі ж Ён наблізіўся да гарадской брамы, дык вось, выносілі памерлага, адзінага сына ў маці яго, а была яна ўдава, і ладны натоўп з горада быў з ёю.
Калі ўбачыў яе Госпад, пашкадаваў яе ды сказаў ёй: «Не плач!»
І, убачыўшы яе, Госпад злітаваўся над ёю і сказаў ёй: «Не плач».
І падышоў і дакрануўся да труны; а тыя, што неслі, спыніліся. І гаворыць: «Юнача, кажу табе, устань!»
І, падышоўшы, — дакрануўся да мараў, насільшчыкі ж спыніліся, і казаў Ён: «Хлопча, табе кажу: устань!»
І сеў той, які быў мёртвы, і пачаў гаварыць, і аддаў яго маці яго.
І сеў мёртвы і пачауў гаварыць, і Ён аддаў яго маці яго.
Дык усіх ахапіў страх і славілі Бога, кажучы: «Вялікі прарок паўстаў сярод нас» ды: «Бог наведаў народ Свой».
І ўсіх ахапіў страх, і яны славілі Бога, кажучы: «Вялікі прарок паўстаў сярод нас, і наведаў Бог Свой народ».
І разнесліся словы гэтыя пра Яго па ўсёй Юдэі і па ўсім наваколлі.
І гэтае слова пра Яго разышлося па ўсёй Іудзеі і па ўсім наваколлі.
І паведамілі Яну яго вучні пра ўсё гэта.
І абвясцілі Іаану яго вучні пра ўсё гэта. І, паклікаўшы двух са сваіх вучняў, Іаан
Дык Ян паклікаў двух сваіх вучняў і паслаў іх да Ісуса, кажучы: «Ці Ты — Той, Які мае прыйсці, ці нам чакаць другога?»
паслаў іх да Госпада сказаць: «Ці Ты Той, што мае прыйсці, ці чакаць нам іншага?»
Як толькі яны прыйшлі да Яго, сказалі: «Ян Хрысціцель паслаў нас да Цябе, кажучы: “Ці Ты — Той, Які мае прыйсці, ці нам чакаць другога?”»
І, прыйшоўшы да Яго, мужчыны сказалі: «Іаан Хрысціцель паслаў нас да Цябе сказаць: «Ці Ты Той, што мае прыйсці, ці чакаць нам іншага?»
А ў гэты час Ісус аздаравіў многіх ад хвароб, і ад пакут, і ад ліхіх духаў ды многім сляпым даў зрок.
У той час Ён вылечыў многіх ад хвароб і немачаў і ліхіх духаў і многіх сляпых абдараваў зрокам.
І, адказваючы, сказаў ім Ісус: «Ідзіце і абвясціце Яну тое, што вы бачылі і чулі: сляпыя бачаць, кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца, глухія чуюць, мёртвыя ўваскрасаюць, убогя дабравесцяць;
І ў адказ Ён сказаў ім: «Пайдзіце, абвясціце Іаану тое, што бачылі і чулі: сляпыя бачаць, кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца, глухія чуюць, мёртвыя ўваскрасаюць, убогім абвяшчаецца Дабравесце,
і шчасныя тыя, што з Мяне не згоршацца».
І шчаслівы той, хто не ўсумніцца ува Мне.
І, калі адышліся пасланцы Яна, пачаў Ён казаць пра Яна да народа: «Што вы выйшлі глядзець у пустыню? Ці трысціну, якую вецер калыша?
А капі адышлі Іаанавы пасланцы, Ён пачаў гаварыць натоўпу пра Іаана: «Што выйшлі вы глядзець у пустэльню? Ці трыснёг, што гайдаецца ад ветру?
Ды што выйшлі пабачыць? Мо чалавека, што апрануты ў мяккія шаты? Вось, тыя, што ў багатых шатах ды ў раскошы, у дамах царскіх жывуць.
Але што ж выйшлі вы глядзець? Чалавека, увабранага ў мяккія шаты? Дык жа тыя, што ў паглядных ўборах і ў раскошы жывуць, — у царскіх палацах.
Дык што вы выйшлі пабачыць? Прарока? Так, кажу вам, і больш за прарока.
Дык што выйшлі вы глядзець? Прарока? Так, кажу вам, і больш, чым прарока.
Ён той, аб кім напісана: “Вось жа, Я пасылаю анёла Майго перад абліччам Тваім, які прыгатуе дарогу Тваю перад Табою”.
Гэта той, пра каго напісана: «Вось Я пасылаю перад Тваё аблічча Свайго пасланца, які падрыхтуе Тваю дарогу перад Табою».
Бо кажу вам: паміж народжаных жанчынамі няма прарока большага за Яна Хрысціцеля, але найменшы ў Валадарстве Божым большы за яго».
Кажу вам: «Між народжанымі жонкамі няма ніводнага большага, чым Іаан; але найменшы ў Божым Царстве большы за яго».
І ўвесь народ, які Яго чуў, і мытнікі славілі справядлівасць Божую, хрысцячыся хростам Янавым.
І ўвесь народ, што слухаў, і мытнікі прызналі слушнасць Бога, ахрысціўшыся Іаанавым хрышчэннем.
Фарысеі ж і заканазнаўцы адкінулі волю Божую аб сабе і не прынялі хросту ад яго.
Фарысеі ж і законнікі адкінулі Божую волю аб сабе, не хрысціўшыся ад яго.
Тады Госпад сказаў: «З кім мог бы параўнаць Я гэтае пакаленне людзей і да каго яны падобны?
«Дык з кім параўнаю людзей гэтага роду і да каго яны падобныя?
Яны падобны да дзяцей, што сядзяць на рынку і кажуць адны да адных: “Мы гралі вам на жалейцы, а вы не скакалі, спявалі сумныя песні, а вы не плакалі”.
Яны падобныя да дзяцей, што сядзяць на рынку і звяртаюцца адно да аднаго, кажучы: «Мы ігралі вам, а вы не танцавалі, мы спявалі вам жаласна, а вы не плакалі».
Прыйшоў Ян Хрысціцель, які хлеба не еў і віна не піў, — і вы кажаце: “Дэмана мае”.
Бо прыйшоў Іаан Хрысціцель, што хлеба не есць і віна не п’е, а вы кажаце: «У ім дэман».
Прыйшоў Сын Чалавечы, Які есць і п’е, і вы кажаце: “Вось чалавек, абжора і п’яніца, прыяцель мытнікаў і грэшнікаў”.
Прыйшоў Чалавечы Сын, што есць і п’е, а вы кажаце: «Вось чалавек ласун і віналюб, сябар мытнікаў і грэшнікаў».
І апраўдана мудрасць усімі яе сынамі».
Ды апраўдалася мудрасць праз усе плады свае».
Адзін фарысей запрасіў Яго да сябе паесці разам з ім; і Ён, увайшоўшы ў дом фарысея, узлёг.
А адзін з фарысеяў прасіў Яго, каб падасілкаваўся з ім, і, ўвайшоўшы ў фарысееў дом, Ён узлёг.
І вось, адна жанчына, што была ў горадзе грэшніцай, як даведалася, што Ён узлягае пры стале ў доме фарысея, прынесла алябастравую пасудзіну алейку,
І вось жанчына, якая была вядомая ў горадзе як грэшніца, даведаўшыся, што Ён узлягае ў фарысеевым доме, прынесла алебастравую пляшачку міра.
ды, стаўшы ззаду каля ног Яго, пачала, плачучы, слязамі абліваць ногі Яго і абцірала валасамі сваёй галавы, ды цалавала ногі Яго і намашчала іх алейкам.
І, стаўшы ззаду каля Яго ног, пачала, плачучы, абліваць слязьмі Яму ногі і валасамі галавы свае выцірала і цалавала Яму ногі і мазала мірам.
Бачачы гэта, фарысей, што запрасіў Яго, падумаў, кажучы ў душы сваёй: «Каб Ён быў прарокам, ведаў бы, што гэта за жанчына, якая датыкаецца да Яго, бо яна — грэшніца».
А ўбачыўшы гэта, фарысей, што запрасіў Яго, разважаў сам сабе, кажучы: «калі б Гэты быў прарок, Ён ведаў бы, хто і якая жанчына дакранаецца да Яго, што яна грэшніца».
І, адказваючы, сказаў яму Ісус: «Сімоне, маю табе нешта сказаць». А ён гаворыць: «Настаўнік, кажы».
І ў адказ Ісус сказаў яму: «Сімане, Я маю нешта сказаць табе». А ён: «Настаўніку, — кажа, — гавары».
«Нейкі пазычальнік меў двух даўжнікоў: адзін быў яму пяцьсот дынараў вінаваты, а другі — пяцьдзесят.
«У аднаго ліхвяра было два даўжнікі: адзін быў вінаваты пяцьсот дынарыяў, а другі — пяцьдзесят.
Але як не мелі з чаго аддаць, дараваў ім абодвум. Дык скажы, які з іх больш удзячны яму?»
Яны не мелі чым заплаціць, і ён дараваў абодвум. Хто з іх больш палюбщь яго?»
Сімон, адказваючы, сказаў: «Думаю, што той, якому болей дараваў». А Ён сказаў яму: «Добра ты рассудзіў».
У адказ Сіман сказаў: «Думаю, той, каму больш дараваў». І Ён сказаў яму: «Ты правільна разважыў».
І, павярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сімону: «Бачыш гэтую жанчыну? Увайшоў Я ў дом твой, і ты не падаў Мне вады на ногі; а яна слязамі абмыла ногі Мае і валасамі сваімі абцёрла.
І, абярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сіману: «Ці бачыш гэтую жанчыну? Я ўвайшоў да цябе ў дом: ты вады Мне на ногі не даў; яна ж слязамі! абліла Мне ногі і сваімі валасамі выцерла.
Ты Мне пацалунку не даў; а яна, як Я ўвайшоў, не перастае цалаваць ногі Мае.
Пацалунку ты Мне не даў; яна ж з таго часу, як Я ўвайшоў, не пераставала цалаваць Мне ногі.
Не намасціў ты галавы Маёй; а яна ногі Мае намасціла алейкам.
Алеем ты Маёй галавы не памазаў; яна ж мірам памазала Мне ногі.
Дзеля таго кажу табе: адпускаюцца многія грахі ёй, бо многа ўзлюбіла. А каму менш адпускаецца, той менш і любіць».
А таму кажу табе: «Дараваны ёй шматлікія грахі, бо шмат яна палюбіла. А каму мала даруецца, той мала любіць».
Сказаў затым ёй: «Адпускаюцца грахі твае».
А ёй сказаў: «Дараваны табе грахі».
І тыя, што ўзлягалі разам з Ім, сталі гаварыць між сабой: «Хто Ён, што нават грахі адпускае?»
І пачалі тыя, што ўзлягалі з Ім, казаць самім сабе: «Хто гэта, што і грахі даруе?»
Затым сказаў Ісус жанчыне: «Вера твая збавіла цябе, ідзі ў супакоі».
Ён жа сказаў жанчыне: «Вера твая ўратавала цябе; ідзі ў спакоі».