Мацьвея 10 разьдзел
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Пераклад Міхася Міцкевіча
Паклікаўшы дванаццаць вучняў сваіх, Ён даў ім уладу выганяць нячыстых духаў і лячыць усялякую хваробу і ўсялякую немач.
І прыклікаўшы дванаццацёх вучняў Сваіх, даў ім уладу над нячыстымі духамі, каб выганяць іх і лекаваць усякі нядуг і ўсякую хвор.
Імёны ж дванаццаці Апосталаў такія: першы Сымон, называны Пятром, і Андрэй, брат яго, Якуб Зэбэдэеў і Ян, брат ягоны,
Імёны-ж дванаццацёх апосталаў гэткія: першы Сымон, званы Пятром, і Андрэй, брат яго; Якуб Завядзеяў і Ян, брат яго;
Філіп і Барталамей, Тамаш і мытнік Мацвей, Якуб Алфееў і Тадэвуш,
Піліп і Баўтарамей, Хама і Мацьвей мытнік, Якуб Алфеяў і Ляўвей, званы Фадзеем;
Сымон Кананэец і Юда Іскарыёт, які і выдаў Яго.
Сымон Кананіт і Юда Іскарыёт, які і прадаў Яго.
Гэтых Дванаццаць паслаў Езус, наказваючы ім: «На шлях язычнікаў не ўзыходзьце і ў гарады самарыйскія не ўваходзьце.
Гэтых дванаццацёх паслаў Ісус і запавядаў ім, кажучы: — у дарогу да нявернікаў не выбірайцеся, і ў месты Самаранскія не заходзьце.
Але перадусім ідзіце да загубленых авечак з дому Ізраэля.
Валей ідзеце да загінуўшых авец дому Ізраілевага.
Ідзіце і абвяшчайце, кажучы: “Наблізілася Валадарства Нябеснае”.
А праходзячы абьяшчайце, што наблізілася Ўладарства Нябеснае.
Хворых аздараўляйце, мёртвых уваскрашайце, пракажоных ачышчайце, злых духаў выганяйце. Задарма атрымалі, задарма давайце.
Хворых ацаляйце, пракажоных ачышчайце, памершых уваскрашайце, злыдухаў выганяйце — дарма дасталі, дарма давайце.
Не бярыце з сабою ні золата, ні срэбра, ні медзі ў паясы свае,
Не бярэце золата, ані срэбра, ані медзі ў паясы вашыя;
ні торбы ў дарогу, ні дзвюх вопратак, ні сандаляў, ні кія. Бо варты працаўнік сваёй стравы.
Ні сумкі ў дарогу, ні дзьвёх рызаў, ні сандаляў, ні кія; годзен бо працаўнік пражываньня свайго.
У які б горад ці вёску вы ні ўвайшлі, даведайцеся, хто ў ім годны, і там заставайцеся, пакуль не выйдзеце.
І калі ў якое места ці аселішча прыйдзеце, даведвайцеся, хто ў ім дастойны, там і аставайцеся, пакуль ня выйдзеце.
А ўваходзячы ў дом, прывітайце яго.
А ўваходзячы ў дом, вітайце яго, кажучы: мір дому гэтаму.
Калі дом будзе годны, то няхай сыдзе спакой ваш на яго. Калі ж не будзе годны, то спакой ваш вернецца да вас.
І калі дом будзе дастойны, мір ваш зыйдзе на яго; калі-ж ня будзе дастойны, мір ваш да вас вернецца.
А калі хто не прыме вас і не паслухаецца словаў вашых, то, выходзячы з дому або з горада таго, атрасіце пыл з ног вашых.
А калі хто ня прыме вас ці не паслухае словаў вашых, то, выйходзячы з дому ці места таго, атрасеце пыл з ног вашых.
Сапраўды кажу вам, лягчэй будзе зямлі Садомы і Гаморы ў дзень суда, чым гэтаму гораду.
Запраўды кажу вам: лягчэй будзе зямлі Садомскай і Гаморскай у дзень судны, ніж месту таму.
Вось Я пасылаю вас, як авечак паміж ваўкоў. Таму будзьце разважлівыя, як змеі, і простыя, як галубы.
Вось я пасылаю вас, як авец сярод ваўкоў, будзьце-ж мудрыя, як зьмеі, і простыя, як галубы.
Асцерагайцеся людзей, бо вас будуць аддаваць у суды і ў сінагогах сваіх будуць біць вас.
Сьцеражэцеся людзей, бо аддаваць будуць вас у судзілішчы, і ў сынагогах сваіх будуць пабіваць вас.
Павядуць вас да намеснікаў і да каралёў за Мяне дзеля сведчання перад імі і язычнікамі.
І павядуць вас да начальнікаў і ўладароў з-за Мяне, дзеля сьветчаньня ім і паганам.
Калі ж будуць выдаваць вас, не турбуйцеся, як або што сказаць, бо дадзена будзе вам у тую гадзіну, што сказаць.
Калі-ж выдадуць вас, ня турбуйцеся, што і як гаварыць на той час дасца вам, што прамовіць.
Бо не вы будзеце гаварыць, а Дух Айца вашага гаварыць будзе ў вас.
Бо ня вы будзеце прамоўляць, але Дух Айца Вашага прамовіць праз вас.
Брат выдасць брата на смерць, і бацька дзіця; і паўстануць дзеці супраць бацькоў, і заб’юць іх.
Выдасьць-жа брат брата на сьмерць, і бацька дзіця сваё, і дзеці паўстануць на бацькоў і ўсьмерцяць іх.
Усе будуць ненавідзець вас за імя Маё. Але той, хто вытрывае да канца, будзе збаўлены.
І будзеце зьненавіджаны ўсімі за імя Маё. Але, хто выцерпіць да канца, той збавёны будзе.
Калі вас будуць пераследаваць у гэтым горадзе, пераходзьце ў другі. Сапраўды кажу вам, што не пройдзеце гарадоў Ізраэля, як прыйдзе Сын Чалавечы.
Калі-ж будуць гнаць вас у адным месьце, бяжэце ў іншае; запраўды, кажу вам: не абойдзеце яшчэ местаў Ізраілевых, як прыйдзе Сын Чалавечы.
Вучань не вышэйшы за настаўніка, і слуга не вышэйшы за гаспадара свайго.
Ня стаць вучню над надвучыцелем сваім, ці слузе над гаспадаром сваім.
Вучню дастаткова быць як настаўнік ягоны, а слугу — як гаспадар ягоны. Калі гаспадара дому назвалі Бэльзэбулам, то тым больш так назавуць хатніх яго.
Досыць вучню дараўнацца да вучыцеля свайго, а слузе — да гаспадара свайго; калі гаспадара дому вельзэвулам абазвалі, то ці-ж не балей таго хатніх ягоных?
Не бойцеся іх, бо няма нічога схаванага, што б не адкрылася, і патаемнага, што б не стала вядомым.
Але, ня бойцеся іх: нічога-ж няма сукрытага, каб ня выкрылася, ні тайнага, каб ня выявілася.
Што кажу вам у цемры, гаварыце пры святле, і што на вуха чуеце, прапаведуйце на дахах.
Што кажу вам упоцемку, гаварэце пры сьвятле; і што на вуха чуеце, абвяшчайце на дахах.
Не бойцеся тых, хто забівае цела, душы ж не могуць забіць; а больш бойцеся таго, хто можа душу і цела загубіць у геене.
І ня бойцеся тых, якія забіваюць цела, а душы ня могуць забіць, але гарэй бойцеся таго, хто можа душу і цела загубіць у пекле.
Ці ж не два вераб’і прадаюцца за ас? І ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю без волі Айца вашага.
Ці-ж не прадаюць дзьве птушынкі за медзяка? І ніводная з іх не ўпадзе на зямлю бяз волі Айца вашага.
У вас жа і валасы на галаве палічаны.
У вас-жа і валасы на галаве палічаны.
Таму не бойцеся: вы вартыя больш за мноства вераб’ёў.
Дык ня бойцеся, — вы вартасьнейшыя за шмат птушынаў.
Так кожнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, і Я прызнаю перад Айцом Маім, які ў нябёсах.
Вось жа, кожнага, хто прызнае Мяне прад людзьмі, прызнаю і Я яго прад Айцом Маім Нябесным.
А хто адрокся б ад Мяне перад людзьмі, ад таго і Я адракуся перад Айцом Маім, які ў нябёсах.
А хто адрачэцца ад Мяне прад людзьмі, адракуся і Я яго прад Айцом Маім Нябесным.
Не думайце, што Я прыйшоў прынесці спакой на зямлю. Не спакой прыйшоў Я прынесці, а меч.
Ня думайце, што Я прыйшоў спаслаць супакой на зямлю; не супакой прынясьці прыйшоў Я, але меч.
Бо Я прыйшоў паставіцьчалавека супраць бацькі ягонага,і дачку супраць маці яе,і нявестку супраць свекрыві яе;
Бо прыйшоў Я разлучыць чалавека з бацькам яго, і дачку з маткаю як, і нявестку з сьвякрывёю яе.
і будуць ворагамі чалавеку хатнія ягоныя.
І ворагі чалавеку хатнія яго.
Хто любіць бацьку ці маці больш за Мяне, не варты Мяне. І хто любіць сына ці дачку больш за Мяне, не варты Мяне.
Хто любіць бацьку ці маці больш за Мяне, недастойны Мяне, і хто любіць сына ці дачку больш за Мяне — недастойны Мяне.
І хто не бярэ крыжа свайго, а ідзе за Мною, той не варты Мяне.
І хто не бярэ крыжа свайго і ня йдзе ўсьлед за Мною — недастойны Мяне.
Хто знайшоў жыццё сваё, страціць яго. А хто страціў жыццё сваё дзеля Мяне, знойдзе яго.
Хто зьберагае душу сваю, загубіць яе; а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне, зьберажэ яе.
Хто прымае вас, Мяне прымае. А хто прымае Мяне, прымае таго, хто паслаў Мяне.
Хто прыймае вас, прыймае Мяне, а хто прыймае Мяне, прыймае і Таго, Хто паслаў Мяне.
Хто прымае прарока ў імя прарока, атрымае ўзнагароду прарока. І хто прымае справядлівага ў імя справядлівага, атрымае ўзнагароду справядлівага.
Хто прыймае прарока ў імя прарока, дастае ўзнагароду прарочую; і хто прыймае праведніка ў імя праведніка, дастае ўзнагароду праведніка.
І хто напоіць аднаго з малых гэтых толькі кубкам халоднай вады як вучня, сапраўды кажу вам, не страціць узнагароды сваёй».
І хто напоіць аднаго з гэтых малых толькі чарай сьцюдзёнай вады ў імя вучня, — праўдзіва кажу вам, ня страціць узнагароды свае.