Псалтыр 94 псалом
Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Яна Станкевіча
Божа помсты, Госпадзе, Божа помсты, зьявіся!
Божа помсты, СПАДАРУ, Божа помсты, зьявіся!
Узьніміся, Судзьдзя зямлі, адплаці гордым за тое, што зрабілі яны!
Узьніміся, судзьдзя зямлі, аддай заплату гордым.
Дакуль-жа, Госпадзе, дакуль-жа весяліціся будуць бязбожнікі?
СПАДАРУ, пакуль нягодным, пакуль нягодным вяльмувацца?
Словы дзёрзкія гавораць яны, пышаюцца ўсе, што беззаконнае робяць.
Верашчэць, гукаць пыхата? усім, бяспраўе дзеючым, вяльмувацца?
Прыгнятаюць яны народ Твой, о Госпадзе, Тваю спадчыну яны ўціскаюць.
Люд Твой, СПАДАРУ, яны мяжджуляць і спадак Твой уціскаюць;
Удавіц і захаджалых душаць яны, і сіротак яны забіваюць,
Удаве а чужаземцу робяць сьмерць, і сіроты забіваюць,
і кажуць: Ня ўгледзіць гэтага Госпад, і ня зьведае Бог Якубавы!
І кажуць: «ЯГ не абача, і не зразумее Бог Якаваў».
Апамятайцеся, людзі бязглуздыя! І калі, сьляпакі, набярэцёся розуму?
Зразумейце, недасьціпныя памеж люду, і дурныя, калі вы паразумнееце?
Ці-ж Той, што вуха стварыў, не пачуе? Ці, хто кшталт воку надаў, не пабачыць?
Ці Тый, што ўсадзіў вуха, не пачуе? Тый, што ўхармаваў вока, не абача?
Ці-ж Той, што навучае народы, ня будзе вінаваціць, — Ён, што чалавеку веду дае?
Ці Тый, што зырыў паган, ня будзе ўпікаць, Тый, што вуча чалавека веданьня?
Госпад ведае думкі чалавечыя, што яны — подмух марны.
СПАДАР ведае думкі чалавека, што яны пустыя.
Шчасьлівы чалавек, якога Ты, Госпадзе, навучаеш і вучыш законаў Тваіх,
Дабраславёны муж, каторага казьнера ЯГ і права Свайго навучае яго,
каб даць яму супакой у дні ліхія, пакуль выкапан будзе дол для бязбожніка.
Каб супакоіць яго ў дні нягоды, пакуль выкапаюць дол нягоднаму.
Бо Госпад народу Свайго не адапхне, і не пакіне Ён Сваёй спадчыны.
Бо СПАДАР не адкіне люду Свайго і спадку Свайго не пакіне;
Бо зьвернецца суд к справядлівасьці, і пойдуць за ім усе шчырыя сэрцам.
Але суд зьвернецца да справядлівасьці, і ўсі пасьцівага сэрца будуць за ім.
Хто за мяне супраць злачынцаў паўстане? Хто заступіцца супраць тых, што беззаконнае робяць?
Хто пастаіць за мяне на ліхадзеяў? хто стане за мяне на дзеючых бяспраўе?
Каб ня Госпад мне быў успамогай, дык хіба ўжо душа мая супачывала-б у маўчаньні.
Калі б не СПАДАР быў імне памачніком, душа мая траха перабывала б у маўчаньню.
Калі я думаў: Хістаецца нага мая! — дык ласка Твая, Госпадзе, падтрымала мяне.
Як я казаў: «Мая нага коўзаецца», ласка Твая, СПАДАРУ, падперла мяне.
Калі шмат дум цяжкіх было ў сэрцы маім, пацяшэньні Твае напаўнялі душу мне раскошай.
У множасьці журлівых думак у імне пацехі Твае даюць прыемнасьць душы маёй.
Ці-ж можа лучыцца з Табою пагібелі судзішча, што супраць права й закону гвалт чыніць?
Ці прыязьньства з Табою мае мець седава бяспраўя, каторае крыўды тарнуе да права?
Грамадай яны выступаюць супраць душы справядлівага і бязьвінную кроў засуджаюць.
Яны зьбіраюцца на душу справядлівага й вінуюць кроў нявінную.
Але Госпад стаўся цьвярдыняй маёй, Бог мой — скала мая, што дае мне прытулішча.
І быў СПАДАР імне горадам, і Бог мой скалаю прытулішча майго;
І зьвярнуў Ён на іх беззаконьне іхняе і ў злосьці іхняй іх зьніштажае; зьніштажае іх Госпад, Бог наш.
І Ён паверне на іх бяспраўе іхнае, і ў нягоднасьці іхнай адатнець іх, адатнець іх СПАДАР, Бог наш.