Лукаша 13 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Праваслаўнай Царквы → Дабравесця / «Спадчына»; Клышка
І ў гэты самы час прыйшлі некато́рыя і паве́дамілі Яму пра Галіле́ян, кроў якіх Пілат змяша́ў з ахвя́рамі іх.
І ў гэты самы час прыйшлиі некаторыя і паведамілі Яму пра галілеян, кроў якіх Пілат змяшаў з іх ахвярамі.
І ў адказ Іісус сказаў ім: вы думаеце, што гэтыя Галіле́яне былí грэшныя больш за ўсіх Галіле́ян, калі яны так пацярпе́лі?
І ў адказ Ён сказаў ім: «Ці думаеце вы, што гэтыя галілеяне былі больш грэшныя за ўсіх галілеян, калі яны гэтак пацярпелі?
Не, кажу вам; але калі не пака́ецеся, усе гэтакса́ма загíнеце.
Не, кажу вам, але калі вы не пакаецеся, ўсе такім жа чынам загнеце.
Або тыя васемнаццаць, на якіх упа́ла ве́жа Сілаа́мская і пабіла іх, думаеце, што яны былí вінава́тыя больш за ўсіх людзей, якія жывуць у Іерусаліме?
Або тыя васемнаццаць, на якіх упала вежа ў Сілааме і забіла іх, — ці думаеце вы, што яны большыя вінаваўцы за ўсіх людзей, што жывуць у Ерусаліме?
Не, кажу вам; але калі не пака́ецеся, усе гэтакса́ма загінеце.
Не, кажу вам, але калі вы не пакаецеся, усе гэтак жа загінеце».
І казаў такую прытчу: нехта меў у вінагра́дніку сваім паса́джаную смако́ўніцу; і прыйшоў шукаць плоду на ёй, і не знайшоў;
І казаў Ён гэтае ўпадабненне: «Было ў чалавека фігавае дрэва, пасаджанае ў вінаградніку, і прыйшоў ён шукаць на ім плоду, і не знайшоў.
і сказаў вінагра́дару: вось ужо трэці год я прыхо́джу шукаць пло́ду на гэтай смако́ўніцы і не знахо́джу; ссячы́ яе, нашто яна і зямлю́ марну́е?
І сказаў вінаградару: «Вось тры гады, як я прыходжу шукаць плоду на гэтым фігавым дрэве і не знаходжу; ссячы яго, навошта яно і зямлю дарэмна займае?»
Але той сказаў яму ў адказ: гаспадар! пакінь яе і на гэты год, пакуль я абкапа́ю яе і абкладу́ гноем,
Але той у адказ яму сказаў: «Пане, пакінь яго яшчэ на гэты год, пакуль я не абкапаю яго і абкладу гноем,
і можа, яна дасць плод; калі ж не, то нале́та ссячэ́ш яе.
Ці не дасць плоду на наступны год? калі ж не, ссячэш яго».
І вучыў Ён у адной з сінагог у суботу;
І навучаў Ён у адной з сінагог у суботу.
і вось, была́ там жанчына, што васемнаццаць гадоў ме́ла духа не́мачы; і была́ яна ску́рчаная і не магла вы́прастацца зусім.
І вось жанчына, што васемнаццаць гадоў мела духа немачы, і была яна скурчаная і ані не магла выпрастацца.
Уба́чыўшы яе, Іісус падазва́ў і сказаў ёй: жанчына! ты вы́звалена ад не́мачы тваёй.
Убачыўшы ж яе, Ісус паклікаў да Сябе і сказаў ёй: «Жанчына, ты вызваленая ад свае немачы».
І ўскла́ў на яе ру́кі; і адразу яна вы́прасталася, і сла́віла Бога.
І Ён усклаў на яе рукі, і яна зараз ж выпрасталася і славіла Бога.
А старэйшына сінагогі, абу́рыўшыся, што Іісус ацалíў у суботу, сказаў на гэта народу: ёсць шэсць дзён, у якія нале́жыць працаваць; у тыя і прыходзьце ацаля́цца, а не ў дзень суботні.
У адказ жа на гэта старшыня сінагогі, абурыўшыся, што Ісус вылечыў у суботу, сказаў да натоўпу: «Ёсць шэсць дзён, у якія належыць працаваць; у гэтыя дні прыходзьце і вылечвайцеся, а не ў суботні дзень».
Гасподзь жа сказаў яму ў адказ: крываду́шнік! ці ж не адвя́звае кожны з вас у суботу свайго вала́ або асла́ ад я́сляў і не вядзе паíць?
Адказаў тут яму Госпад і сказаў: «Крывадушнікі, ці ж не кожны з вас у суботу адвязвае свайго вала ці асла ад ясляў і вядзе паіць?
А гэтую дачку́ Аўраамаву, якую вось ужо васемнаццаць гадоў як звяза́ў сатана, ці не трэба было́ вы́зваліць ад пу́таў гэтых у дзень суботні?
А гэтую — Аўраамаву дачку, якую звязаў сатана вось ужо васемнаццаць гадоў, ці не трэба было вызваліць ад гэтых путаў у дзень суботні?»
І калі гаварыў ён гэта, засаромеліся ўсе працíўнікі Яго, і ўвесь народ радаваўся усім сла́ўным учы́нкам Яго.
І калі Ён казаў гэта, засароміліся ўсе Яго супраціўнікі, а ўвесь натоўп цешыўся з усіх слаўных учынкаў, зробленых Ім.
Ён жа казаў: да чаго падо́бна Царства Божае, і з чым параўна́ю яго?
І вось Ён казаў: «Да чаго падобнае Божае Царства і з чым яго параўнаю?
яно падо́бна да зярня́ці гарчы́чнага, якое чалавек, узяўшы, пасадзíў у са́дзе сваім; і яно вы́расла, і стала вялікім дрэвам, і птушкі нябесныя сялíліся ў го́ллі яго.
Падобнае яно да гарчычнага зярняці, якое чалавек, узяўшы, кінуў у сваім садзе, і вырасла яно і стала дрэвам і нябесныя птушкі гняздзіліся ў голлі яго».
Яшчэ сказаў: з чым параўна́ю Царства Божае?
І зноу сказаў Ён: «З чым параўнаю Божае Царства?
яно падо́бна да заква́скі, якую жанчына, узя́ўшы, пакла́ла ў тры ме́ры мукí, пакуль не ўкíсла ўсё.
Падобнае яно да рошчыны, якую ўзяла жанчына і паклала ў тры саты мукі аж пакуль не ўкісла усё».
І прахо́дзіў Ён па гарадах і вёсках, навуча́ючы і трыма́ючы шлях у Іерусалім.
І праходзіў Ён па гарадах і сёлах, навучаючы і кіруючыся ў Ерусалім.
І сказаў Яму нехта: Госпадзі, ці ма́ла ёсць тых, якія спаса́юцца? Ён жа сказаў ім:
І сказаў Яму нехта: «Ці нямногія будуць збавёныя?» А Ён адказаў ім:
намага́йцеся ўвайсцí праз ву́зкія вароты; бо многія, кажу вам, будуць імкну́цца ўвайсцí, і не змогуць.
«Дамагайцеся ўвайсці праз вузкія дзверы бо многія, кажу вам, будуць старацца ўвайсці і не змогуць.
Калі ўста́не гаспадар до́ма і зачы́ніць дзверы, то вы, сто́ячы знадво́рку, пачняце́ сту́каць у дзверы і казаць: Госпадзі! Госпадзі! адчыні нам! І ў адказ Ён скажа вам: не ведаю вас, адкуль вы.
Калі ўстане гаспадар дома і зачыніць дзверы, і вы, стоячы знадворку, пачнеце стукаць у дзверы і казаць: «Госпадзе, адчыні нам», а Ён у адказ скажа вам: «Не ведаю вас, адкуль вы».
Тады пачняце́ каза́ць: мы елі перад Табою і пілí, і на вуліцах нашых вучыў Ты.
Тады вы пачнеце казаць: «Мы елі перад Табою і пілі, і на нашых вуліцах навучаў Ты».
А Ён скажа: кажу вам: не ведаю вас, адкуль вы; адыдзíце ад Мяне ўсе, хто чы́ніць няпраўду.
А Ён скажа, мовячы вам: «Не ведаю [вас], адкуль вы, адыдзіце ад Мяне ўсе, што няпраўду чыніце».
Там будзе плач і скры́гат зубоў, калі ўбачыце Аўраа́ма, і Ісаа́ка, і Іа́кава, і ўсіх прарокаў у Царстве Божым, а сябе вы́гнанымі вон.
Там будзе плач і скрыгат зубоў, калі ўбачыце Аўраама і Ісаака і Якава і ўсіх прарокаў у Божым Царстве, а сябе выгнаных адтуль.
І пры́йдуць з усхо́ду і за́хаду, і з по́ўначы і по́ўдня, і ўзля́гуць у Царстве Божым.
І прыйдуць з усходу і захаду, і з поўначы і поўдня, і узлягуць у Божым Царстве.
І вось, ёсць апошнія, якія будуць першымі, і ёсць першыя, якія будуць апошнімі.
І вось ёсць апошнія, якія будуць першымі, і ёсць першыя, якія будуць апошнімі».
У той дзень падышлí некато́рыя з фарысеяў і казалі Яму: вы́йдзі і ідзі адсюль, бо Ірад хоча Цябе забіць.
У гэтую самую гадзіну падышлі некаторыя з фарысеяў, кажучы Яму: «Выйдзі і ідзі адсюль, бо Ірад хоча Цябе забіць».
І сказаў ім: ідзіце, скажы́це гэтаму лíсу: вось, Я выганяю дэманаў і ацале́нні твару́ сёння і заўтра, а на трэці дзень ско́нчу;
І Ён сказаў ім: «Пайдзіце і скажыце гэтаму лісу: вось Я выганяю дэманаі і вылечваю сёння і заўтра, і ў трэці дзень — скончу.
аднак нале́жыць Мне сёння і заўтра, і ў насту́пны дзень хадзíць, бо не можа ста́цца, каб прарок загíнуў па-за Іерусалімам.
Але мне трэба хадзіць сёння і заўтра і ў наступны [дзень], бо немажліва, каб прарок загінуў па-за Ерусалімам.
Іерусаліме, Іерусаліме, які забіва́еш прарокаў і каме́ннем пабіва́еш пасла́ных да цябе! колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка птушанят сваіх пад кры́лы, і вы не захаце́лі!
Ерусаліме, Ерусаліме, што забіваеш прарокаў і каменнем закідваеш пасланых да цябе! Колькі разоў Я хацеў сабраць тваіх дзяцей, як куровадка сваіх куранят пад крылле, ды вы не захацелі.
Вось, пакіда́ецца вам дом ваш пусты́. І кажу вам: не ўбачыце Мяне, пакуль не пры́йдзе час, калі скажаце: «благаславёны, Хто прыхо́дзіць у імя́ Гасподняе!»
Вось пакідаецца вам дом ваш пусты. Кажу [ж] вам: Вы не ўбачыце Мяне, аж пакуль не [прыйдзе, што] скажаце: «Блаславёны, Хто ідзе ў імя Госпада!»