Псалтыр 58 псалом
Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Л. Дзекуць-Малея
Кіраўніку хору. Паводля мелёдыі: «Ня загубі». Апісаньне Давідава.
Кіраўніку хору: на лад: Не загубляй! Песьня Давідава.
Ці вы сапраўды нямыя? Вы павінны гаварыць праўду. Вы павінны судзіць па справядлівасьці, вы, сыны Адама.
Ці запраўды выслаўляеце, судзьдзі, прысуд справядлівы? Ці судзіце людцаў па праўдзе?
Так, у сэрцы вы чыніце нясправядлівасьці. Гвалт вашых рук вы абдумваеце на зямлі.
Не! Беззаконнае робіце вы! Злачынствы рук вашых на зямлі на вагу кдадзецё!
Бязбожнікі адлучаны (яшчэ) ад улоньня маткі.
Ад нараджэньня свайго адступіліся людзі бязбожныя; ад улоньня маткі сваёй блукаюцца й кажуць ілжу.
Яд іхны падобны яду зьмяі, як у глухой кобры, якая затыкае вуха сваё,
У іх атрута, як яд у зьмяі, у гада глухога, што вушы свае затыкае
і ня чуе голасу заклінальніка, чараўніка, які дасьведчаны ў чараваньні.
і ня чуе слоў чарадзея, які заклінаці ўмее.
Божа, скрышы ім зубы ў іхным роце! Разьбí, Ягова, ськівіцы маладым ільвам!
Божа, у вуснах іх зубы скрышы ім! Зламай зубы львянятам, о Госпадзе!
Хай яны зьнікнуць, як воды цякучыя! Калі ён нацягвае (свой лук, каб) страляць, хай стрэлы ягоныя будуць, як паламаныя.
Няхай счэзнуць яны, як вада, што разьлілася; няхай паламаюцца стрэлы ім, як будуць нацягіваць!
Хай ён счэзьне, як сьлімак, што расплываецца, хай яны ня ўбачаць сонца, як выкідак жанчыны.
Няхай счэзнуць яны, як сьлімак, што ледзьве паўзе! Няхай яны сонца ня ўбачаць, як неданосак жанчыныі
Перш чым гаршкі вашыя адчуюць жар, яшчэ сырыя, хай Ён яго расьцярушыць.
Перш, чымся вашы гаршчкі угледзяць агонь ад цярніны, хай раскідае вецер цярніну, пакуль яшчэ сьвежа й распалена.
Справядлівы будзе радавацца, калі ўбачыць адпомсту. Ён будзе мыць ногі свае ў крыві бязбожніка.
Зрадзее пабожны, бачучы помсту; абмые ён стопы свае ў крыві бязбожнікаў!
І чалавек скажа: «Сапраўды, ёсьць плод справядліваму. Сапраўды, ёсьць Бог, Які судзіць на зямлі».
І скажуць людзі: Дык ёсьць справядлівым аддзяка! Запраўды, запраўды ёсьць Бог, Які на зямлі чыніць суд!