Псалтыр 60 псалом
Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Л. Дзекуць-Малея
Кіраўніку хору. Паводля мелёдыі «Лілея», сьведчаньне. Апісаньне Давідавае для навучаньня.
Кіраўніку хору: на лад: Лілея аб’яўленьня. Навука. Песьня Давіда,
Калі ён ваяваў зь Сірыяй Мэзапатамскай ды зь Сірыяй Зобанскай, і Ёаб, варочаючыся, пабіў дванаццаць тысячаў эдамітаў у Саляной даліне.
калі ён змагаўся з Сырыяй Мэзапатамскай ды з Сырыяй Зованскай, і калі Іоаб, варочаючыся, пабіў дванаццаць тысяч Ідумэяў у Саляной даліне.
Божа, Ты нас пакінуў, нас расьцярушыў, Ты ўгневаўся. (Але) вярніся да нас!
Божа, Ты нас пакінуў, нас расьцярушыў! Ты угнявіўся, — падыймі нас ізноў!
Ты страсянуў зямлю, расшчапіў яе. Загаí шчыліны ейныя, бо яна хістаецца!
Ты затрос зямлёй, расшчапіў яе; загаі шчыліны яе, бо яна хістаецца!
Ты даў народу Твайму зьведаць жорсткае. Ты напаіў нас віном зьдзіўленьня.
Даў Ты народу Свайму пазнацца з горкаю доляй, віном зьдзіўленьня нас напаіў.
Тым, што баяцца Цябе, Ты даў сьцяг, каб яны паднялі яго дзеля праўды. Зэля.
Тым, што баяцца Цябе, даў Ты сьцяг, каб яго паднялі дзеля праўды. (Зэля)
Каб былі вызвалены любасныя Твае, ратуй Ты (іх) Правіцай Тваёй і адкажы нам!
Каб спасьліся, каго Ты ўлюбіў. Дык цяпер памажы нам правіцай Тваёй ды выслухай нас.
Прамовіў Бог у Сьвятасьці Сваёй: «Я ўзьвесялюся. Разьдзялю Сыхэм, і даліну Сукот абмераю.
Бог казаў у Сьвятыні Сваёй: Я узрадуюся! Я падзялю Сыхэм, і даліну Сукот разьмераю.
Мой Галаад і Мой Манаса, і Яхрэм — крэпасьць Маёй Галавы; Юда — бэрла Маё!
Мой Галад, Мой Манаса, і Яхрэм — цьвярдыня Маёй галавы; Юда — бэрла Маё!
Мааб — умывальная шаля Мая; на Адом кіну абутак Мой, Пілíстэя, радуйся аба Мне.
Моаб — умывальная чара Мая; на Эдом пасталы Мае кіну, над Хвілістынамі разьвесялюся.
Хто завядзе мяне да места ўмацаванага? Хто завядзе мяне да Адому?
Хто да места мяне завядзе абароннага? Хто завядзе мяне у Эдом?
Ці ня Ты, Божа, (Які) пакінуў нас, і ня выходзіш, Божа, з нашымі войскамі?
Ці-ж ня Ты нас, о Божа, пакінуў і ня вырушыш, Божа, з войскамі нашымі?
Дай нам дапамогу ва ўціску, бо чалавечая дапамога ёсьць марнота.
Дай успамогу Ты нам супраць ворага, бо помач людзкая — марнота!
З Богам мы выявім магутнасьць, і Ён растопча нашых прыгнятальнікаў.
З Богам мы ўчынім слаўныя ўчынкі, Ён ворагаў нашых растопча.