Псалтыр 60 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Л. Дзекуць-Малея
Кіраўніку хору. Паводле «Лілея закону». Міктам. Давідаў. Дзеля павучання.
Кіраўніку хору: на лад: Лілея аб’яўленьня. Навука. Песьня Давіда,
Калі ён выступіў супраць Арам-Нагараім і Арам-Соба, і калі Ёас, вярнуўшыся, перамог Эдом у Саляным лагу: дванаццаць тысяч [чалавек].
калі ён змагаўся з Сырыяй Мэзапатамскай ды з Сырыяй Зованскай, і калі Іоаб, варочаючыся, пабіў дванаццаць тысяч Ідумэяў у Саляной даліне.
Адпіхнуў Ты нас, Божа, зруйнаваў нас. Ты раззлаваны. Павярніся да нас.
Божа, Ты нас пакінуў, нас расьцярушыў! Ты угнявіўся, — падыймі нас ізноў!
Ты страсянуў зямлёю, расшчапіў яе; загаі шчыліны яе, бо хістаецца.
Ты затрос зямлёй, расшчапіў яе; загаі шчыліны яе, бо яна хістаецца!
Паказаў Ты народу Твайму цяжкасці, напаіў нас віном зменлівасці.
Даў Ты народу Свайму пазнацца з горкаю доляй, віном зьдзіўленьня нас напаіў.
Тым, хто баіцца Цябе, Ты даў знак, каб уцякалі яны ад лука.
Тым, што баяцца Цябе, даў Ты сьцяг, каб яго паднялі дзеля праўды. (Зэля)
Каб уцалелі, успамажы нам правіцаю Тваёй і выслухай нас.
Каб спасьліся, каго Ты ўлюбіў. Дык цяпер памажы нам правіцай Тваёй ды выслухай нас.
Прамовіў Бог у святыні Сваёй: «Узвесялюся і парозню Сіхэм і памераю лагчыну Сукот.
Бог казаў у Сьвятыні Сваёй: Я узрадуюся! Я падзялю Сыхэм, і даліну Сукот разьмераю.
Мой Галаад і мой Манаса, а Эфраім — цвярдыня галавы маёй. Юда — жазло маё.
Мой Галад, Мой Манаса, і Яхрэм — цьвярдыня Маёй галавы; Юда — бэрла Маё!
Мааб — посуд мой для мыцця, на Эдом пастаўлю чаравік мой, па-над Філістэяй узнясу покліч мой».
Моаб — умывальная чара Мая; на Эдом пасталы Мае кіну, над Хвілістынамі разьвесялюся.
Хто завядзе мяне ў горад абаронны? Хто адвядзе мяне аж да Эдома?
Хто да места мяне завядзе абароннага? Хто завядзе мяне у Эдом?
Ці ж не Ты, Божа, Які адрынуў нас, ці ж не ўзвысішся Ты, Божа, сярод магуццяў нашых?
Ці-ж ня Ты нас, о Божа, пакінуў і ня вырушыш, Божа, з войскамі нашымі?
Дай нам успамогу ў бядзе, бо марнае збаўленне людское.
Дай успамогу Ты нам супраць ворага, бо помач людзкая — марнота!
З Богам учынім мы магутнасць, і Ён стопча пераследнікаў нашых.
З Богам мы ўчынім слаўныя ўчынкі, Ён ворагаў нашых растопча.