Псалтыр 150 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Л. Дзекуць-Малея

 
 

Алілуя! Хваліце Госпада ў свяцілішчы Яго, хваліце Яго на апоры магуцця Яго.
 
Альлілуя!Хвалеце Бога ў сьвятыні Яго, хвалеце Яго ў цьвярдыні моцы Ягонай;

Хваліце Яго ў магутнасцях Яго, хваліце Яго паводле мноства велічнасці Яго.
 
хвалеце Яго за дзеяньні моцы Ягонай; хвалеце Яго за вялікасьць Ягонае велічы!

Хваліце Яго гукам трубы, хваліце Яго гуслямі і цытрай,
 
Хвалеце Яго пад трубны гук, хвалеце Яго на псалтыры і гусьлях!

хваліце Яго бубнам і хорам, хваліце Яго на струнах і арганамі,
 
Хвалеце Яго з тымпанамі й карагодамі; хвалеце Яго на струнных і жалейках!

хваліце Яго на мілагучных цымбалах і на цымбалах грукатлівых:
 
Хвалеце Яго на цымбалах гучных; хвалеце Яго на цымбалах галосных!

усё, што дыхае, хай хваліць Госпада! Алілуя!
 
Усякае дыханьне няхай хваліць Госпада! Альлілуя!