Псалтыр 150 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Л. Дзекуць-Малея

 
 

Галілуя! Хваліце Бога ў сьвятыні Ягонай; хваліце Яго ў прасьцягу сілы Ягонае;
 
Альлілуя!Хвалеце Бога ў сьвятыні Яго, хвалеце Яго ў цьвярдыні моцы Ягонай;

Хваліце Яго за магутныя справы Ягоныя; хваліце Яго подле множасьці вялічча Ягонага;
 
хвалеце Яго за дзеяньні моцы Ягонай; хвалеце Яго за вялікасьць Ягонае велічы!

Хваліце Яго гукам рогу; хваліце Яго на псалтыру а гарпе;
 
Хвалеце Яго пад трубны гук, хвалеце Яго на псалтыры і гусьлях!

Хваліце Яго тамбурынаю а скокамі; хваліце Яго на струнных снадзях а арганах;
 
Хвалеце Яго з тымпанамі й карагодамі; хвалеце Яго на струнных і жалейках!

Хваліце Яго на брынкаючых цымбалах; хваліце Яго на цымбалах галасьлівых.
 
Хвалеце Яго на цымбалах гучных; хвалеце Яго на цымбалах галосных!

Кажная душа няхай хвале СПАДАРА. Галілуя!
 
Усякае дыханьне няхай хваліць Госпада! Альлілуя!