Псалтыр 133 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Л. Дзекуць-Малея

 
 

Песьня на ўступцох. Давідава. Гля, як добра, як прыемна жыці братом згодна разам!
 
Песьня ўзыходжаньня. Давідавая.О, як гэта хораша й міла, калі браты ў згодзе жывуць!

Як тый добры алей на галаве, каторы цячэць далоў на бараду, бараду Аарону, каторы цячэць далоў на адтуліну адзецьця ягонага;
 
То быццам каштоўны алей на галаве, што на бараду сьцякае, на бараду Ааронаву, што на край яго шаты сьцякае,

Як раса Гэрмону, што падае на горы Сыёнскія, бо там СПАДАР прызначыў дабраславенства, жыцьцё на векі.
 
нібы раса Ярмонская, што зыходзе на горы Сыонскія, бо там багаслаўленьне Госпад паслаў і жыцьцё навекі.