Псалтыр 115 псалом
Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Л. Дзекуць-Малея
Ня нам, СПАДАРУ, ня нам, але імені Свайму дай чэсьць, дзеля міласэрдзя Свайго, дзеля праўды Свае.
Ня нам, Госпадзе, ня нам, але іменьню Твайму дай Ты славу — дзеля ласкі Тваёй, дэеля праўды Тваёй!
Нашто пагане кажуць: «Ідзе ж цяпер Бог іхны?»
Чаму паганам казаць; Дзе-ж іх Бог?
Але Бог наш на нябёсах, усе, што Ён зыча, робе.
А Бог наш на небе; усё, што схоча, Ён зробіць.
Балваны іхныя срэбныя а залатыя, работа рук людзкіх.
Іх богі — срэбра ды золата, творы рук чалавечых.
Вусны ў іх, але ня гукаюць; вочы ў іх, але ня бачаць;
Маюць вусны, ды не гавораць; маюць вочы й ня бачаць;
Вушы ў іх, але ня чуюць; нос у іх, але ня нюхаюць;
маюць вушы й ня чуюць, маюць ноздры, ды нюху няма ў іх;
Рукі ў іх, але ня шчупаюць; ногі ў іх, але ня ходзяць; і ня гучаць грытанкаю сваёю.
рукі ў іх, ды бяз вошчупу; ногі ў іх, ды ня ходзяць; і голасу горлам сваім не даюць.
Падобнымі да іх хай стануць тыя, што вырабляюць іх, кажны, што спадзяецца на іх.
Падобны да іх будуць тыя, што іх робяць, ды ўсе, што на іх спадзяюцца.
Ізраелю! спадзявайся на СПАДАРА: помач ім а шчыт іхны Ён.
Ізраілю! Ты спадзявайся на Госпада: Ён нам і помач і шчыт наш!
Доме Ааронаў! спадзявайцеся на СПАДАРА: помач ім а шчыт іхны Ён.
Доме Ааронавы, спадзявайся на Госпада: Ён наша помач і шчыт наш!
Вы, што баіцеся СПАДАРА, спадзявайцеся на СПАДАРА: помач ім а шчыт іхны Ён.
Вы, што Госпада баіцёся, спадзявайцеся на Госпада: Ён наша помач і шчыт наш!
СПАДАР памятуе нас, будзе дабраславіць, будзе дабраславіць дом Ізраеляў, будзе дабраславіць дом Ааронаў,
Госпад успомніў нас: багаслаўляць Ён будзе, багаслаўляць дом Ізраіля, багаслаўляць дом Ааронавы,
Падабраславе тых, што баяцца СПАДАРА, малых і вялікіх.
багаслаўляць будзе тых, што баяцца Госпада, разам малых і вялікіх.
Хай дадасьць СПАДАР вам, вам а дзяцём вашым.
Размножыць вас Госпад, вас і вашых дзяцей.
Дабраславёныя вы СПАДАРОМ, Каторы ўчыніў нябёсы й зямлю.
Багаслаўлены вы Госпадам, што неба стварыў і зямлю.
Нябёсы — нябёсы СПАДАРОВЫ, а зямлю Ён аддаў сыном людзкім.
Неба ёсьць неба Гасподняе, зямлю-ж Ён людзям аддаў.
Мертвыя ня хваляць ЯГ ані зыходзячыя да маўчаньня;
Ня мёртвыя Госпада хваляць, ня ўсе тыя, што ў край маўчаньня зыходзяць,
Але мы будзем дабраславіць ЯГ адгэтуль аж на векі. Галілуя.
але мы хваліць будзем Госпада, ад сяньня й навекі. Альлілуя!