Псалтыр 77 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

Кіраўніку хору Ідуфуновага. Псальма Асафова.
 

Голас мой да Бога, я буду гукаць; голас мой да Бога, Ён нахінае вуха к імне.
 

У дзень уціску свайго я шукаю Спадара; ночы рука мая выцягнена й не апушчаецца; душа мая адмаўляецца ад пацехі.
 

Успамінаю Бога і ўздыхаю; размышляю, і дух мой млее. Сэля.
 

Ты зьдзержуеш векі аччу маіх; я так зьбедаваны, што не магу гукаць.
 

Разважаю дні старавечныя, гады адвечныя.
 

Успамінаю песьню сваю ночы; гукаю із сэрцам сваім, і мой дух скумае:
 

«Нягож назаўсёды адкінуў Спадар і наперад ня будзе зычлівы?
 

Нягож назаўсёды перастала ласка Японая? Ці скончылася слова Ягонае ў род а род?
 

Нягож забыўся Бог быць міласэрным і ў гневе зачыніў жаласьлівасьць Сваю?» Сэля.
 

І я прагукаў: «Вось болька мая; зьмена правіцы Навышняга».
 

Я ўспамінаю ўчынкі ЯГ, бо ўспамінаю старавечныя чудосы Твае!
 

Буду размышляць таксама ўсі справы Твае і размаўляць праз учынкі Твае.
 

Божа! у сьвятасьці дарога Твая. Хто бог вялікі, як Бог?
 

Ты Бог, Каторы чытае дзіва; Ты выявіў магутнасьць Сваю меж людаў;
 

Ты адкупіў плячом Сваім люд Свой, сыноў Якававых а Язэпавых. Сэля.
 

Бачылі Цябе воды, Божа, бачылі Цябе воды й лякаліся, нават глыбіні дрыжэлі.
 

Цур’ём ліліся воды з булакоў, голас выдалі хмары, нават стрэлы Твае выляталі.
 

Голас грому Твайго колам; асьвяцілі маланьні сьвет; трэслася а калацілася зямля.
 

У мору дарога Твая, і сьцежка Твая ў вялікіх водах, і сьляды Твае няведамныя.
 

Ты вёў, як статак, люд Свой рукою Масеяваю а Ааронаваю.