Мацьвея 8 разьдзел
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад П. Татарыновіча → Пераклад Чарняўскага 1999
Калі-ж-зыйшоў з гары, пайшла за ім вялізная грамада.
Калі Езус зыйшоў з гары, вялікія грамады ішлі за Ім.
І вось запракажаны, падыйшоўшы, кланяўся яму, кажучы: Усеспадару, калі хочаш, можаш мяне ачысьціць.
І вось жа пракажаны, падыйшоўшы, пакланіўся Яму, кажучы: "Госпадзе, калі хочаш, можаш мяне ачысьціць".
Езус, працягнуўшы руку, дакрануўся да яго і кажа: Хачу, будзь ачышчаны. І зараз-жа была ачышчана ягоная праказа.
І Езус, працягнуўшы руку, дакрануўся да яго, кажучы: "Хачу, будзь ачышчаны". І зараз быў ачышчаны ад праказы.
І сказаў яму Езус: Глядзі, нікому не расказвай, але йдзі пакажыся сьвятару ды ахвяруй дар, які загадаў Майзей, на пасьветчанне ім.
І сказаў яму Езус: "Глядзі, нікому не расказвай, але ідзі, пакажыся сьвятару ды ахвяруй дар, загаданы Майсеем на сьведчаньне ім."
Калі-ж увайшоў у Кафарнаум, падыйшоў да яго сотнік, просячы яго
А калі Езус увайшоў у Кафарнаўм, падыйшоў да Яго сотнік і прасіў Яго,
і кажучы: Усеспадару, слуга мой ляжыць дома спараліжаваны й цяжка мучыцца.
кажучы: "Госпадзе, мой слуга ляжыць дома спараліжаваны і дужа мучыцца".
І сказаў яму Езус: Я прыйду й аздараўлю яго.
Сказаў яму Езус: "Прыйду і аздараўлю яго".
А сотнік, адказваючы, гавора: Усеспадару, я ня варт, каб ты ўвайшоў пад мой дах, але скажы толькі словам і аздаравее слуга мой.
А сотнік сказаў Яму: "Госпадзе, я ня варты, каб Ты ўвайшоў пад дах мой, але скажы толькі слова, і паздаравее слуга мой.
Бо і я чалавек пастаўлены пад уладай, маючы пад сабою вояў, і кажу аднаму: «Ідзі» — і ён ідзе, а другому: «Прыйдзі» — і ён прыйходзіць, ды слузе майму: «Рабі гэта» — і ён робіць.
Бо і я — чалавек, маючы ўладу, і маю пад сабой жаўнераў. І так аднаму кажу: "Ідзі", і ён ідзе, і другому: "Прыйдзі", і ён прыходзіць; і свайму слузе: "Рабі гэта", і ён робіць".
А, пачуўшы Езус, здзівіўся й сказаў да тых, што йшлі за ім: Сапраўды кажу вам, не знайшоў я гэткае вялікае, веры ў Ізраэлю.
Пачуўшы гэта, Езус зьдзівіўся і сказаў тым, што ішлі за Ім: "Сапраўды кажу вам, не знайшоў Я такой веры ў Ізраэлю.
І кажу вам, што многія прыйдуць з усходу ды засядуць з Абрагамам, Ізаакам і Якубам у каралеўстве нябесным,
Затым кажу вам, што многія прыйдуць з Усходу і з Захаду, і засядуць з Абрагамам, Ізаакам і Якубам у Каралеўстве Нябесным.
а сыны каралеўства будуць выкінуты ў цемру надворную, там будзе плач і скрыгот зубоў.
А сыны Каралеўства выкінуты будуць ў цемру вонкавую: там будзе плач і скрыгатаньне зубамі".
І сказаў Езус сотніку: Ідзі, як ты ўверыў, так табе хай і станецца. І ачуняў слуга ў тую гадзіну.
І сказаў Езус сотніку: "Ідзі, і як уверыў, хай так станецца табе". І быў аздароўлены слуга ў тую ж гадзіну.
А як прыйшоў Езус у дом Пятра, убачыў цешчу ягону, ляжачую ў гарачцы,
А калі Езус зайшоў у дом Пятра, убачыў цешчу яго, лежачую ў гарачцы.
і дакрануўся да ейнай рукі й пакінула яе гарачка, і яна устала й паслугоўвала ім.
Дык дакрануўся яе рукі, і гарачка пакінула яе, і яна, падняўшыся, паслугавала ім.
Калі-ж настаў вечар, шмат напрыводзілі да яго абянтэжаных злым духам. І выганяў духаў словам ды аздараўляў хворых усіх,
Калі ж надыйшоў вечар, прыводзілі да Езуса шмат апанаваных ліхім, і Ён словам выганяў духі ды аздараўляў усіх, якія чуліся блага,
каб споўнілася, што было сказана праз Ізаю прарока, які кажа: «Ён прыняў нашы немачы й насіў нашыя хваробы» (53:4).
каб збылося сказанае прарокам Ісаям: "Ён узяў немачы нашыя і насіў хваробы нашыя".
Відзячы-ж навокал сябе шмат народу, загадаў Езус пераплыць на другі бок мора.
Езус, бачачы навакол сябе вялікія грамады, загадаў плысьці на другі бераг.
І падыйшоўшы адзін кніжнік, сказаў яму: Вучыцелю, пайду за табою, куды-б ты ні пайшоў.
І вось падыйшоў да Яго адзін кніжнік і сказаў: "Вучыцелю, і я пайду за Табой дзе-колечы пойдзеш".
І сказаў яму Езус: Лісы маюць норы і птушкі нябесныя гнёзды, а Сын чалавечы ня мае дзе галавы прытуліць.
Сказаў яму Езус: "Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя — гнёзды, а Сын Чалавечы ня мае дзе галаву прытуліць".
Другі-ж з вучняў ягоных сказаў яму: Усеспадару, дазволь мне перш пайсьці й пахаваць бацьку майго.
Іншы з вучняў Ягоных казаў Яму: "Госпадзе, адпусьці перш мяне пайсьці і пахаваць бацьку майго".
А Езус сказаў яму: Ідзі за мною і пакінь умерлым хаваць сваіх нябожчыкаў.
Але Езус сказаў яму: "Ідзі за Мной і пакінь памёршым хаваць сваіх памёршых.
І калі ён увайшоў у лодку, паўходзілі за ім і вучні ягоныя.
І калі Езус увайшоў у лодку, за Ім ўвайшлі вучні Ягоныя.
І вось усхадзілася вялікая бура на моры, аж лодку хвалі залівалі, а ён спаў.
І вось узьнялася вялікая бура на моры, так што хвалі залівалі лодку, а Ён спаў.
Тады прыступілі да яго вучні і збудзілі яго, кажучы: ратуй нас Усеспадару, гінем!
Дык кінуліся да Яго вучні Ягоныя і абудзілі Яго, кажучы: "Госпадзе, ратуй нас, бо топімся!"
І кажа ім Езус: Чаго вы гэтак баіцеся, малаверлівыя? Тады ўстаўшы, загадаў вятром і мору й зрабілася вялікая цішыня.
І сказаў ім: "Чаму вы так палахлівыя, малаверныя?" Затым, падняўшыся, загадаў ветрам і мору, і настала вялікае зацішша.
І, дзівячыся, людзі гаварылі: Хто ён такі, што і вятры і мора слухаюць яго?
А людзі дзівіліся ды казалі: "Хто Ён, што вятры і мора Яго слухаюць?"
Калі-ж пераплыў на другі бераг у краіну Гэразэнаў, насустрэч яму выбеглі з магілаў два маючыя дзябальства, вельмі лютыя, так што ніхто не адважваўся прайходзіць тою дарогай.
І калі пераплыў на другі бераг у краіну Гадарэнскую, перанялі Яго два апанаваныя ліхім, якія выходзілі з магілаў, і так страшныя, што ніхто ня мог праходзіць гэтаю дарогай.
І вось яны закрычалі: што табе да нас, Езусе, Сыне Божы? Прыйшоў ты сюды перадчасна мучыць нас?
І пачалі яны крычаць: "Што Табе да нас, Сыне Божы? Прыйшоў Ты перад часам мучыць нас?"
А недалёка ад іх пасьвіўся вялікі гурт сьвіней.
Недалёка ад іх пасьвілася вялікае стада сьвіней.
Дык чэрці прасілі яго: Калі згэтуль нас выганяеш, пашлі нас ў гэны гурт сьвіней.
Дык ліхія духі прасілі Езуса і казалі: "Калі нас выганіш, дык дазволь нам увайсьці ў гэтае стада сьвіней". І сказаў ім: "Ідзіце!" Дык яны выйшлі і ўвайшлі ў сьвіней; і вось усё стада з імпэтам кінулася ў мора з касагора, і патанула ў вадзе.
І сказаў ім: Ідзеце. Яны-ж, выйшаўшы, ўвайшлі ў свінне. І вось усенькі гурт кінуўся стрымгалоў у мора і захлынуўся вадою.
Пастухі ж уцяклі і, прыйшоўшы ў горад, расказалі ўсё і аб тым, што сталася з апанаванымі дэманам.
Пастухі-ж паўцякалі й, прыйшоуўшы ў горад, расказалі аб усім ды аб тых, што мелі нячысьцікаў.
Дык увесь горад выйшаў насустрач Езусу і, ўбачыўшы, прасілі Яго, каб адыйшоўся ад іхніх межаў.
І вось увесь горад выйшаў насустрэч Езусу ды, ўбачыўшы яго, прасілі, каб адыйшоў ад іхніх рубяжоў.