Мацьвея 10 разьдзел
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад П. Татарыновіча → Пераклад Чарняўскага 1999
І склікаўшы дванаццаць сваіх вучняў, даў ім уладу над нячыстымі духамі, каб выганяць іх і лячыць усякую хваробу і ўсякую немач.
І, сазваўшы Дванаццаць вучняў сваіх, даў ім уладу над духамі нячыстымі, каб выганяць іх, і аздараўляць усякую хваробу ды ўсякую немач.
А імёны дванаццацёх апастолаў вось гэткія: Першы Сымон, які завецца Пятром, і Андрэй, брат ягоны;
А імёны Дванаццаці апосталаў такія: першы Сымон, якога завуць Пятром, і Андрэй, брат яго.і Якуб, сын Зэбэдэяў, ды Ян, брат ягоны;
Якуб Зэбэдэяў і Ян, брат яго; Філіп і Баўтрамей, Тамаш і Матауш кунойміт; Якуб Альфэяў і Тадауш;
Філіп і Баўтрамей, Тамаш і Матэвуш мытнік, Якуб, сын Альфеяў, і Тадэвуш,
Сымон Кананэец ды Юдаі Іскарыёт, які яго й выдаў.
Сымон Кананіт і Юда Іскарыёт, які Яго выдаў.
Гэтых дванаццацёх паслаў Езус, загадваючы й кажучы: На дарогу паганаў ня ўзыходзьце і ў гарады самарытанаў не ўваходзьце,
Гэтых Дванаццаць паслаў Езус, загадваючы ім ды кажучы: "На дарогу паганаў не заходзьце і ў гарады Самаранаў не ўваходзьце.
але йдзеце лепш да загінуўшых авец з дому Ізраэлевага.
Але перш ідзіце да авечак, якія прапалі з дому Ізраэля.
А йдучы прапаведуйце, кажучы, што прыблізілася валадарства нябеснае.
А ідучы, прапаведуйце і кажыце, што прыблізілася Каралеўства Нябеснае.
Аздараўляйце хворых, ускрашайце мяртвых, ачышчайце запаветраных, дзяблаў выганяйце. Дарма вы атрымалі, дарма й давайце.
Аздараўляйце хворых, уваскрашайце памёршых, ачышчайце пракажаных, выганяйце дэманаў. Дарма атрымалі, дарма давайце.
Ня мейце золата, ані серабра, ані грошай у паясох вашых,
Ня мейце ў капшуках вашых ані золата, ані серабра, ані грошаў,
ані торбы ў дарозе, ані дзвёх адзежын, ані абутку, ані кія; годзен бо работнік пражытку свайго.
ані торбы, ані двух вопраткаў, ані сандалаў, ані кія. Бо працаўнік варты стравы сваёй.
А ў які-б горад, або сяло вы не ўвайшлі, даведайцеся, хто ў ім дастойны — там і аставайцеся пакуль ня выйдзеце.
А ў які горад або вёску зойдзеце, спытайцеся, хто ў ім дастойны, ды там абжывайцеся аж да свайго адыходу.
Уходзячы-ж у дом, прывітайце яго, кажучы: Спакой дому гэтаму.
Уваходзячы ў дом, вітайце яго і кажыце: "Супакой дому гэтаму."
І калі той дом варты будзе, супакой ваш зыйдзе на яго, а калі ня будзе варты, супакой ваш вернецца к вам.
І калі дом той будзе годны, зыйдзе на яго супакой ваш. А калі ня будзе годны, супакой ваш да вас вернецца.
А калі-б хто ня прыняў вас ды ня слухаў слоў вашых, выходзячы з дому, або места, абтрасеце пыл з ног вашых.
А калі б хто вас не прыняў ды ня слухаў словаў вашых, выйшаўшы на вонкі з дому або горада, абтрасіце пыл з ног вашых.
Сапраўды кажу вам: Лягчэй будзе зямлі Садомскай і Гаморскай у дзень суду, чым месту таму.
Сапраўды кажу вам, лягчэй будзе зямлі Садомскай і Гаморскай у дзень суду, чым тому гораду".
Вось я пасылаю вас, як авец міжы ваўкі; дык будзьце мудрыя, моў змеі, а як галубы простыя.
Вось жа пасылаю Я вас як авец у ваўкі: дык будзьце хітрыя, як зьмеі, і простыя, як галубы.
І сьцеражэцеся людзей, бо яны аддавацімуць вас у суды і будуць бічаваць вас у сваіх бажніцах,
Сьцеражыцеся людзей; павядуць бо вас на суды і ў сынагогах бічаваць вас будуць.
і да начальства, ўладароў, павядуць вас дзеля мяне, на свядоцтва ім і паганам.
І дзеля Мяне будуць цягаць вас да ўладаў і каралёў на сьведчаньне ім і паганам.
Калі-ж выдадуць вас, не клапацецеся, як і што маеце гаварыць, у тую бо часіну будзе вам дадзена што сказаць.
А калі вас выдаваць будуць, ня думайце, як і што гаварыць маеце, бо ў той час што маеце гаварыць, будзе дадзена вам.
Бо ня вы тые, што гаворыце, але Дух Айца вашага у вас гаварыціме.
Бо ня вы будзеце гаварыць, але Дух Айца вашага, каторы праз вас гаворыць.
І выдасьць на сьмерць брат брата, і бацька сына, і паўстануць дзеці на бацькоў ды зробяць ім сьмерць.
Ды выдасьць на сьмерць брат брата, а бацька — сына; і збунтуюцца сыны супраць бацькоў, і будуць прычынай іхняй сьмерці.
І будуць усе ненавідзець вас дзеля майго імяні, адыж хто да канца вытрывае, той будзе збаўлёны.
Ды будзеце ў нянавісьці дзяля імя Майго ў-ва ўсіх. Але хто выстаіць да канца, будзе збаўлены.
Калі-ж будуць прасьледаваць вас у гэтым месьце, уцякайце у другое; сапраўды кажу вам: ня скончыце мест Ізраэлявых, як Сын чалавечы прыйдзе.
Калі вас перасьледаваць будуць у тым горадзе, пераходзьце ў другі. Сапраўды кажу вам, што ня пройдзеце гарадоў Ізраэля, як прыйдзе Сын Чалавечы.
Вучань ня ёсьць вышэйшы за вучыцеля, і слуга ня вышэй гаспадара свайго.
Вучань не вышэй вучыцеля, ані слуга не вышэй пана свайго.
Даволі для вучня быць, як ягоны вучыцель, а для слугі — як гаспадар яго. Калі гаспадара абазвалі Бэльзэбубам, куды болей хатніх ягоных.
Хопіць вучню, каб быў як настаўнік ягоны, а слуга — як ягоны пан. Калі гаспадара дому назвалі Бэльзэбулям, тым больш хатніх ягоных.
Адыж ня бойцеся іх; няма бо нічога сукрытага, што-б ня выявілася, і таёмнага, што-б ня, сталася ведамым.
Дык ня бойцеся іх. Бо няма нічога скрытага, каб не было выяўлена, і нічога тайнага, каб б ня стала вядомым.
Што я вам кажу ў цемры, вы тое гаварэце пры сьвятле, і што на вуха чуеце, абвяшчайце на дахах.
Што гавару вам упоцемках, гаварыце ў сьвятле; і што чуеце на вуха, разгалашайце на дахах.
Ды ня бойцеся тых, што цела забіваюць, а душы забіць ня могуць, але бойцеся болей таго, хто можа і душу і цела загубіць у пекле.
Ня бойцеся тых, якія забіваюць цела, а душы забіць ня могуць. Але бойцеся больш таго, хто можа і душу і цела загубіць у пекле.
Ціж не прадаюць за медзяка двух вераб’ёў? І ніводзін з іх не упадзе на землю без Айца вашага.
Ці ж не за медзяка прадаюць двух вераб'ёў? А ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю без волі Айца вашага.
Вашыя-ж валасы на галаве ўсе палічаны.
Нават валасы вашыя на галаве палічаны.
Дык ня бойцеся — вы лепшыя за многіх вераб’ёу.
Дык ня бойцеся, вы лепшыя за многіх вераб'ёў.
Вось-жа кожны, хто мяне прызнае перад людзьмі, прызнаю і я яго перад Айцом маім, каторы ёсьць у небе.
Кожнага затым, хто Мяне прызнае перад людзьмі, прызнаю і Я перад Айцом Маім, які ў небе.
А хто адрачэцца мяне перад людзьмі, ад таго і я адракуся перад Айцом маім, каторы ёсьць у небе.
А хто Мяне вырачацца перад людзьмі, выракуся таго і Я перад Айцом Маім, які ў небе.
Ня думайце, што я прыйшоў прынясьці супакой на зямлю, ня супакой прыйшоў прынесьці, а меч.
Ня думайце, што Я прыйшоў на зямлю прынесьці мір. Не прыйшоў Я прынесьці мір, але меч.
Бо я прыйшоў разлучыць чалавека з бацькам яго і дачку з яе маткай, а нявестку з ейнаю сьвякроўю;
Бо прыйшоў Я аддзяліць чалавека ад яго бацькі, дачку ад маткі яе, сынавую ад сьвякрухі яе.
і ворагі чалавеку хатнія яго.
Ды будуць непрыяцелямі чалавеку хатнія ягоныя.
Хто любіць бацьку або матку болей за мяне, ня варты мяне; і хто любіць сына ці бацьку болей за мяне, ня варт мяне.
Хто любіць больш бацьку ці матку, чым Мяне, той ня варты Мяне. І хто больш любіць сына ці дачку, чым Мяне, той ня варты Мяне.
Ды хто не бярэ крыжа свайго і ня йдзе за мною, той ня варты мяне.
Ды хто не бярэ крыжа свайго і не ідзе за Мною, той Мяне ня варты Мяне.
Хто знойдзе жыцьцё сваё, загубіць яго, а хто патраціў жыцьцё дзеля мяне, знойдзе яго.
Хто знойдзе душу сваю, той загубіць яе, а хто б аддаў душу сваю дзеля Мяне — аднойдзе яе.
Хто прыймае вас, мяне прыймае, а хто мяне прыймае, прыймае таго, хто паслаў мяне.
Хто вас прыймае — Мяне прыймае, а хто Мяне прыймае — прыймае Таго, хто Мяне паслаў.
Хто прыймае прарока ў імя прарока, дастане нагароду прарочу, а хто прыймае справядлівага таму, што ён справядлівы, атрымае нагароду справядлівага.
Хто прыймае прарока ў імя прарока, возьме заплату прарока. Хто прыймае справядлівага ў імя справядлівага, заплату справядлівага атрымае.
А хто-б даў напіцца аднаму з гэтых найменшых кубак халоднай вады таму, што ён вучань, сапраўды кажу вам, ня страціць нагароды свае.
І хто б аднаму з гэтых найменшых дзеля таго, што ён вучань, даў бы кубак халоднай вады напіцца, сапраўды кажу вам, не міне яго ўзнагарода".