Ён ім адказаў: «Ці мог я зрабіць штосьці такое, што вы зрабілі? Ці не лепшы вінаград у Эфраіма, чым у Абіязэра вінаград?
Ці ты лепшы за Балака, сына Сэфора, цара Мааба? Ці ж сварыўся ён з Ізраэлем і ці ваяваў супраць яго?
і сам пайшоў у пустыню на дзень дарогі, і, калі прыйшоў ён і сеў пад адзін з ядлоўцаў, то прасіў сабе смерці, і жаліўся: «Хопіць ужо мне, Госпадзе! Вазьмі душу маю; бо я не лепшы, чым бацькі мае».
Дык Ахаб звярнуўся да Набота і сказаў: «Дай мне вінаграднік твой, а я зраблю з яго агарод, бо блізка ён і побач з домам маім. І дам табе за яго лепшы вінаграднік, або, калі табе гэта зручней, дам табе адпаведную плату срэбрам».
Лепшы бедны, што ходзіць у чыстасардэчнасці сваёй, чым той, хто крывіць вусны, і той, хто неразумны.
Жаданае ад чалавека — міласэрнасць яго, і бедны чалавек лепшы за лгуна.
Юнак бедны і мудры лепшы за цара старога і неразумнага, які ўжо не можа быць перасцярожаны.
Лепш добрае імя, чым пахкія алейкі, і дзень смерці [лепшы] за дзень нараджэння.
Лепшы смутак за смех, бо праз засмучанасць твару выпраўляецца душа.
Лепшы канец справы, чым [яе] пачатак, лепшы цярплівы за самаўпэўненага.
Той, хто знаходзіцца між усімі жывымі, мае надзею: лепшы жывы сабака, чым здохлы леў.
Якое цудоўнае каханне тваё, сястра мая, нявеста, лепшае каханне тваё, чым віно. Ды пах алейкаў тваіх лепшы за ўсе водары.
За каго ты лепшы? Сыдзі і супачні з неабрэзанымі.
І цяпер, калі настаў час трывогі, не выпадае мне шкадаваць свайго жыцця, бо не лепшы я за братоў маіх.
мы пачулі, што юдэі не згадзіліся з бацькам, каб прыняць грэчаскія звычаі, але, свой звычай лічачы за лепшы, просяць дазволіць свае законы;
а будучы смяротным, ён робіць кволымі рукамі рэч мёртвую. Бо сам ёсць лепшы за тых, каго шануе: ён бо хаця б жыў, а тыя — ніколі!
Лепшы той, хто працуе і мае дастатак ва ўсім, чым той, хто хваліцца і патрабуе хлеба.
Лепшы чалавек, не маючы мудрасці і ў якога не хапае розуму, але богабаязны, чым вялікага розуму, і такі, які пераступае праз закон Узвышняга.
Лепшы злодзей, чым той, хто заўсёды лжэ; загубу ж атрымаюць абодва ў спадчыну.
Лепшы той, хто скрывае неразумнасць сваю, чым чалавек, які скрывае сваю мудрасць.
Чалавек са здаровым целам лепшы, чым маючы золата і срэбра, і здаровы дух лепшы, чым вялікае багацце.
Лепшы той чалавек, які хавае сваё глупства, чым той чалавек, які хавае сваю мудрасць. Мудрасць бо скрытая і скарб схаваны, якая з іх абаіх карысць?