Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

НАШТО — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Нашто» сустракаецца 32 разы у 32 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

НАШТО

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
а калі праміне абурэнне яго, ён забудзе пра тое, што ты зрабіў яму. Потым я пашлю і забяру цябе адтуль сюды. Нашто мне ў адзін дзень губляць аднаго і другога сына?»

І калі ў пакупнікоў не засталося грошай, усе жыхары Егіпта прыйшлі да Язэпа і казалі: «Дай нам хлеба! Нашто паміраць нам на вачах у цябе, бо не маем ужо грошай!»

Дык нашто нам паміраць на вачах тваіх, і нам, і зямлі нашай? Купі нас і зямлю нашу ў паднявольнасць цару ды забяспеч нас насеннем, каб разам з пагібеллю аратая не ператварылася зямля ў пустыню».

Цяпер жа нашто нам паміраць? Бо праглыне нас гэты вялікі агонь; калі мы яшчэ пачуем голас Госпада, Бога нашага, паўміраем.

І бацька яго ніколі з ім не сварыўся, кажучы: «Нашто ты гэта зрабіў?» А быў ён і сам вельмі прыгожы, другі сын па Абсаломе.

Ты сказаў: “Пабіў эдомцаў!” І таму падымаецца сэрца тваё ў пыхлівасць. Сядзі ў сваім доме! Нашто выклікаеш бяду на сябе, каб упаў і ты, і Юдэя з табою?»

Вось жа, вы ўсё гэта бачылі, дык нашто пустая гаворка без прычыны?

Нашто, сыне мой, ты спакушаешся чужою і грэешся ў абдымках чужой?

Не будзь занадта справядлівым і мудрым звыш меры! Нашто ты хочаш пагубіць сябе?

Не чыні занадта бязбожна і не будзь неразумным! Нашто табе паміраць не ў свой час?

Нашто паміраць вам, табе і народу твайму, ад меча, голада і заразы, як гэта прадказаў Госпад аб народзе, які не хацеў бы служыць цару Бабілона?

Эфраіме, нашто яму яшчэ ідалы? Я выслухоўваю яго і наглядаю за ім. Я — як кіпарыс зялёны: ад Мяне нараджаецца плод твой».

Паміж прысенкамі і ахвярнікам хай плачуць святары, паслугачы Госпадавы, ды хай кажуць: «Пашкадуй, Госпадзе, народ Свой, і не давай спадчыны Сваёй на здзекі, каб не панавалі над імі пагане. Нашто ж, каб казалі між народамі: “Дзе ж Бог іх?”»

Гора тым, хто чакае дня Госпадавага! Нашто вам дзень Госпадаў? Ён — цемра, а не святло.

А пра адзенне нашто турбуецеся? Прыгледзьцеся да палявых лілей, як яны растуць: ані працуюць, ані прадуць.

І Ісус, ведаючы іх думкі, сказаў: «Нашто вы надумляеце ліхое ў вашых сэрцах?

Бачачы гэта, вучні Яго разгневаліся і казалі: «Нашто гэтае марнатраўства?

Тады першасвятар, разадраўшы шаты свае, сказаў: «Ён зблюзніў! Нашто яшчэ нам патрэбны сведкі? Цяпер вы чулі блюзненне Яго.

Калі яшчэ Ісус гаварыў, прыходзяць ад начальніка сінагогі, кажучы: «Дачка твая памерла, нашто яшчэ турбуеш Настаўніка?»

А некаторыя з прысутных абураліся ў сабе і казалі: «Нашто было марнаваць гэты алеек?

І першасвятар, раздзіраючы шаты свае, гаворыць: «Нашто патрэбны нам яшчэ сведкі?

Дык сказаў вінаградару: “Вось, ужо тры гады, як я прыходжу, шукаючы плода на гэтым дрэве фігавым, і не знаходжу. Выкарчуй яго. Нашто ж тады зямлю займае?”

Затым многія з іх гаварылі: «Дэмана мае і шалее! Нашто Яго слухаць?»

Хто бо цябе адзначае? Ды што ты маеш, чаго б не атрымаў? Калі ж ты атрымаў, дык нашто хвалішся, як быццам не атрымаў?

Бо што робяць тыя, што прымаюць хрост дзеля памерлых? Калі памерлыя наогул не ўваскрасаюць, дык нашто прымаюць хрост дзеля іх?

Дык нашто і мы ставім сябе штохвіліну пад небяспеку?

Нашто тады закон? Ён дзеля праступкаў устаноўлены да часу, пакуль не прыйдзе семя, якому дадзена абяцанне; перададзены праз анёлаў рукою пасярэдніка.

Калі б дасканаласць дасягальнай была праз святарства левітаў, бо народ атрымаў закон ад яго, то нашто было ўстанаўляць яшчэ іншага святара на ўзор Мэльхісэдэха, а не на ўзор Аарона называцца?

Для чалавека скупога багацце не мае сэнсу, і нашто золата скнары.

і не спаганіла імя свайго, ані імя майго бацькі на зямлі няволі маёй. Адзіная я ў бацькі майго, і ён не мае сына, які б займеў спадчыну яго, і не мае брата, ані сваяка, каб берагла я сябе яму за жонку. Ужо загінула ў мяне сем, і нашто мне яшчэ жыць? І калі не падабаецца Табе, Госпадзе, забіць мяне, то загадай, каб не была я пагарджана, і хай пашкадуюць мяне, каб не чула я ўжо дакораў».

І ён адказаў: «Нашто табе патрэбна пакаленне?» І ён спытаўся ў яго: «Хачу ведаць папраўдзе — чый ты і імя тваё». І ён адказаў:

І маці яго заплакала і сказала Табіэлю: «Нашто паслаў ты сына майго? Ці ж ён не падпора рук нашых? Ці ж ён не хадзіў перад намі то тут, то там?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
НАШУ →