Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

ІХНЫМ — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «іхным» сустракаецца 26 разоў у 25 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: Станкевіча.

ІХНЫМ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Ня адкінь мяне зь бязбожнікамі і грэшнікамі, якія бліжняму свайму кажуць «мір», а ў сэрцы іхным ліха.

Хай сьмерць нападзе на іх! хай яны жывымі зыйдуць у край сьмерці, бо злачынства ў сялібах іхных, і ў нутры іхным.

Божа, скрышы ім зубы ў іхным роце! Разьбí, Ягова, ськівіцы маладым ільвам!

Таму пыха ёсьць іхным нашыйнікам, і гвалт, як адзеньне, пакрывае іх.

Як сном пасьля абуджэньня, так Ты, мой Госпадзе, падняўшыся, пагрэбуеш вобразам іхным.

Бо Ён устанавіў сьведчаньне ў Якубе і паклаў Ён Закон у Ізраэлю, які Ён наказаў ба́цькам нашым, каб яны пераказвалі іхным сыном,

Яшчэ ня задаволілі яны жадобы сваёй, яшчэ іхная яда была ў роце іхным,

Зрабі ім, іхным валадаром, як Арэбу і Зээбу і ўсім іхным князём, як Зэбаху і Зальмунну,

дык Я даведаюся іх у праступку іхным па́ліцай і ўдарамі няпраўду іхную,

І яны служылі іхным (паганскім) балваном. І тыя сталіся ім сеткай.

Хай будзе багаславёны Ягова, Які ня аддаў нас іхным зубам, як здабычу.

яны маюць вушы, але ня чуюць. І няма дыханьня ў роце іхным.

хай сыны нашыя будуць, як саджанцы збуялыя ў іхным юнацтве, дочкі нашыя падобны вуглавым слупам прыгожа выразаным на ўзор палаца,

І адтуль прайшоўшы дале́й, убачыў (Ён) іншых двух братоў, Якуба Завядзеявага і Яана, брата ягонага, у чаўне з Завядзеям, бацькам іхным, праўлючых сеткі свае, і паклікаў іх.

ён ня згадзіўся з сынедрыёнам і з учынкам іхным, — із Арыматэі, места юдэйскага, і ён таксама чакаў Валадарства Бога.

І многія зь юдэяў прыйшлі да Марты й Марылі, каб суцешыць іх па браце іхным.

Але каб споўнілася Слова, што напісана ў Законе іхным: зьнянавідзілі Мяне бяз прычыны (Пс. 69:5).

бо яго Бог выканаў дзецям іхным, нам, ускрасіўшы Ісуса, як і напíсана ў Псальме другім: Сын Мой — Ты. Я сягоньня спарадзіў Цябе.

Ты ж ня паддавайся іхным довадам: бо яго падпільноўваюць больш за сорак мужчын зь іх, якія пакляліся ня есьці і ня піць пакуль ня заб’юць яго, і цяпер яны гатовы, чакаючы ад цябе распараджэньня.

Чыстая і бяззаганная багабойнасьць перад Богам і Ба́цькам ёсьць гэта: клапаціцца пра сірот і ўдоваў у горы іхным і берагчы сябе няапаганеным ад сьвету.

Вырашылі, ды і даўжнікі іхныя яны. Бо калі пагане зрабіліся саўдзельнікамі ў іхным духовым, то павінны паслужыць ім хаця бы ў цялесным.

Але нават да сягоньняшняга дня, калі яны чытаюць Масея, пакрывала ляжыць на іхным сэрцы;

Дык якая супольнасьць Сьвятыні Бога з балвана́мі? Бо вы ёсьць Сьвятыня Бога Жывога, як сказаў Бог: «пасялюся ў іх і буду жыць; і буду іхным Богам, і яны будуць Маім народам».

але цяпер яны імкнуцца да лепшага, гэта значыць да нябеснага; таму і Бог іхны ня саромеецца называцца Богам іхным: бо Ён ім прыгатаваў места.

І я пачуў голас моцны зь Неба, гаворачы: вось, Скінія Бога з чалавекамі, і Ён будзе жыць зь імі, і яны будуць народамі Ягонымі, і Сам Бог будзе зь імі Богам іхным.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← ІХНЫ