Мацьвея 20 разьдзел
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Чарняўскага 1999
Бо Валадарства Нябеснае падобнае да чалавека гаспадара дому, які выйшаў рана раніцаю наняць работнікаў у вінаграднік свой.
Падобнае затым Каралеўства Нябеснае чалавеку гаспадару, які выйшаў вельмі рана наймаць работнікаў у вінаграднік свой.
І, дамовіўшыся з работнікамі па дынару за дзень, паслаў іх у вінаграднік свой.
Зрабіўшы з работнікамі ўмову па дынару за дзень, паслаў іх у свой вінаграднік.
І, выйшаўшы каля трэцяе гадзіны, ён убачыў іншых, якія стаялі на рынку бяз працы.
Ды, выйшаўшы каля гадзіны трэцяй, убачыў іншых, стаячых на рынку без работы,
І сказаў ім: “Ідзіце і вы ў вінаграднік мой і, што будзе справядліва, дам вам”. Яны пайшлі.
і сказаў ім: "Ідзіце і вы ў мой вінаграднік, і што будзе справядліва, дам вам".
Зноў выйшаўшы каля шостае і дзявятае гадзіны, зрабіў гэтаксама.
І яны пайшлі. Ды зноў выйшаў каля шостай і каля дзевятай гадзіны, і зрабіў падобна.
А выйшаўшы каля адзінаццатае гадзіны, ён знайшоў іншых, якія стаялі бяз працы, і кажа ім: “Чаму вы стаіцё тут цэлы дзень бяз працы?”
Дый яшчэ каля гадзіны адзінаццатай выйшаў, і знайшоў іншых стаячых, ды ім сказаў: "Чаму тут стаіцё, гультуючы ўвесь дзень?"
Яны кажуць яму: “Ніхто нас не наняў”. Ён кажа ім: “Ідзіце і вы ў вінаграднік і, што будзе справядліва, атрымаеце”.
Кажуць яму: "Бо ніхто нас не наняў". І ім сказаў: "І вы ідзіце ў мой вінаграднік".
А як надыйшоў вечар, кажа гаспадар вінаградніку наглядчыку свайму: “Пакліч работнікаў і аддай ім плату, пачаўшы з апошніх да першых”.
А калі настаў вечар, сказаў гаспадар вінаградніку загадчыку свайму: "Скліч работнікаў і дай ім заплату, пачынаючы ад апошніх, а канчаючы першымі".
І тыя, што прыйшлі каля адзінаццатае гадзіны, атрымалі па дынару.
Дык калі прыйшлі тыя, што каля адзінаццатай гадзіны прыйшлі на работу, атрымалі па дынару.
А тыя, што прыйшлі першымі, думалі, што яны атрымаюць больш, але і яны атрымалі па дынару.
Калі ж прыйшлі першыя, думалі, што болей атрымаюць, але і яны атрымалі па дынару.
І, атрымаўшы, пачалі наракаць на гаспадара дому,
Дык, узяўшы, наракалі на гаспадара,
кажучы: “Гэтыя апошнія рабілі адну гадзіну, і ты зраўняў іх з намі, якія перанесьлі цяжар дня і сьпёку”.
кажучы: "Гэтыя апошнія толькі адну гадзіну працавалі, а ты зраўняў іх з намі, якія пераносілі цяжар дня і сьпякоту".
Ён жа, адказваючы, сказаў аднаму з іх: “Дружа! Я ня крыўджу цябе. Ці ж не за дынар ты дамовіўся са мною?
А ён у адказ аднаму з іх сказаў: "Дружа, не зрабіў я табе крыўды. Ці ж ты не ўмовіўся са мной за дынар?
Вазьмі сваё і ідзі. А я хачу даць гэтаму апошняму тое, што і табе.
Дык вазьмі, што тваё, і ідзі, бо хачу і апошняму даць як табе.
Ці ж я не магу ў сваім рабіць, што хачу? Або вока тваё злоснае, што я добры?”
Ці ж ня можна мне рабіць, што хачу? І ці ж крывым вокам глядзіш на тое, што я добры?
Гэтак будуць апошнія першымі, і першыя — апошнімі, бо шмат пакліканых, але мала выбраных».
Так вось гэтыя апошнія будуць першымі, а першыя — апошнімі. Бо многа пакліканых, а мала выбраных".
І, узыходзячы ў Ерусалім, Ісус дарогаю ўзяў дванаццаць вучняў Сваіх і сказаў ім:
І, уваходзячы ў Ерузалім, Езус узяў асобна Дванаццаць вучняў і сказаў ім па дарозе:
«Вось, мы ўзыходзім у Ерусалім, і Сын Чалавечы будзе выдадзены першасьвятарам і кніжнікам, і яны асудзяць Яго на сьмерць,
"Ужо ўваходзім у Ерузалім, і Сын Чалавечы будзе выдадзены першасьвятарам і кніжнікам, і асудзяць Яго на сьмерць,
і выдадуць Яго паганам на зьдзек, і бічаваньне, і ўкрыжаваньне; і на трэці дзень Ён уваскрэсьне».
ды выдадуць на пасьмешышча паганам, на бічаваньне і ўкрыжаваньне, і на тэці дзень ўваскрэсьне".
Тады падыйшла да Яго маці сыноў Заўдыя з сынамі сваімі, кланяючыся і нечага просячы ў Яго.
Тады падыйшла да Езуса матка сыноў Зэбэдэявых з сынамі сваімі, пакланілася і прасіла нечага.
Ён жа сказаў ёй: «Чаго ты хочаш?» Яна кажа Яму: «Скажы, каб гэтыя два сыны мае селі адзін праваруч Цябе, а другі — леваруч у Валадарстве Тваім».
Езус спытаўся ў яе: "Чаго хочаш?" Яна сказала: "Скажы, каб гэтыя два сыны мае ў Каралеўстве Тваім сядзелі адзін з правага боку ў Цябе, а другі — з левага".
А Ісус, адказваючы, сказаў: «Ня ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць келіх, які Я маю піць, і хрысьціцца хрышчэньнем, якім Я хрышчуся?» Яны кажуць Яму: «Можам».
А Езус адказаў ёй: "Ня ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць келіх, каторы Я піць буду?" Кажуць Яму: "Можам".
І Ён кажа ім: «Сапраўды, келіх Мой будзеце піць і хрышчэньнем, якім Я хрышчуся, будзеце хрысьціцца, а сесьці праваруч Мяне і леваруч Мяне не магу даць вам, але каму падрыхтавана Айцом Маім».
Сказаў ім: "Чашу маю праўда піць будзеце, але сядзець у Мяне з правага боку ці з левага магу вам даць, але толькі тым, каторым прыгатаваў Айцец Мой".
І пачуўшы гэта, дзесяцёра абурыліся на двух братоў.
Пачуўшы гэта, дзесяць іншых разгневаліся на двух братоў.
А Ісус, паклікаўшы іх, сказаў: «Вы ведаеце, што князі народаў пануюць над імі і магнаты маюць уладу над імі.
Але Езус паклікаў іх да сябе і сказаў: "Ведаеце, што князі народаў пануюць над імі, і магнаты маюць уладу над імі.
А ў вас ня гэтак мае быць, але хто хоча між вамі стацца большым, няхай будзе служыцелем вашым,
Паміж вамі так ня будзе, але хто з вас хацеў бы быць большым, хай будзе вашым слугою.
і хто хоча між вамі быць першым, няхай будзе слугою вашым,
І хто з вас хацеў бы быць першым, хай будзе вашым слугою.
як і Сын Чалавечы не прыйшоў, каб Яму служылі, але каб паслужыць і аддаць душу Сваю на адкупленьне многіх».
Так як і Сын Чалавечы не прыйшоў, каб Яму служылі, але каб Ён служыў ды аддаў душу Сваю на адкупленьне многіх".
І калі яны выходзілі з Ерыхону, за Ім ішоў шматлікі натоўп.
І калі выходзілі з Ерыхону, праводзіла іх вялікая грамада.
І вось, два сьляпыя, што сядзелі пры дарозе, пачуўшы, што Ісус праходзіць, закрычалі, кажучы: «Зьлітуйся над намі, Госпадзе, Сыне Давідаў!»
І вось два сьляпыя пры дарозе пачулі, што праходзіць Езус. Дык пачалі крычаць: "Госпадзе, зжалься над намі, Сыне Давідаў!"
А натоўп сварыўся на іх, каб маўчалі; а яны яшчэ мацней закрычалі, кажучы: «Зьлітуйся над намі, Госпадзе, Сыне Давідаў!»
А людзі сварыліся на іх, каб маўчалі, але яны яшчэ гучней крычалі: "Госпадзе, зжалься над намі, Сыне Давідаў!"
І, спыніўшыся, Ісус паклікаў іх і сказаў: «Што вы хочаце, каб Я зрабіў вам?»
Дык Езус спыніўся, паклікаў іх і спытаўся: "Што хочаце, каб вам зрабіў?"
Яны кажуць Яму: «Госпадзе! Каб адчыніліся вочы нашыя».
Кажуць Яму: "Госпадзе, каб адкрыліся нам вочы".
Ісус жа, зьлітаваўшыся, дакрануўся да вачэй іхніх, і адразу сталі бачыць вочы іхнія, і яны пайшлі за Ім.
Пашкадаваў затым іх Езус, дакрануўся да вачэй іхніх; і яны адразу сталі бачыць ды пайшлі за Ім.