Выслоўяў Саламонавых 31 разьдзел
Кніга выслоўяў Саламонавых
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Антонія Бокуна
Словы Ламуэля, цара Масы, якім яго навучыла ўласная маці.
Словы Лемуэля, валадара, выслоўі, якім навучыла яго маці ягоная.
Што, сыне мой? Што, сыне ўлоння майго? Што, сыне абяцанняў маіх?
Што, сыне мой? Што, сыне жывата майго? Што, сыне абяцаньняў маіх?
Не аддавай жанчынам маёмасць сваю, ані шляхоў сваіх тым, што губяць цароў.
Не давай жанчынам сілы тваёй, ані шляхоў тваіх нішчыцелькам валадароў.
Не да твару царам, о Ламуэль, не да твару царам піць віно, ані кіраўнікам — прагнуць сіцэры,
Не валадарам, Лемуэлю, не валадарам піць віно, і не князям — сікеру,
каб не выпілі яны аднойчы і не забыліся на законы, і каб не спынілі яны справу ўсіх сыноў беднага.
каб не напіліся і не забыліся яны на напісанае, і каб не скрыві́лі суд для ўсіх прыгнечаных.
Дай сіцэры таму, хто гіне, а віна тым, хто з горкай душою:
Дайце сікеру таму, хто гіне, а віно — засмучаным душою.
хай п’юць і хай забудуцца на беднасць сваю, і хай больш не ўспамінаюць пра смутак свой.
Няхай вып’е такі і забудзецца на бядоту сваю, і ня памятае больш цяжару свайго.
Ты вусны свае адкрый для нямога і для спраў усіх сыноў, што прападаюць;
Адчыні вусны твае дзеля нямых, дзеля абароны ўсіх сіротаў.
адкрый вусны свае, вырашай, што справядлівае, і судзі ўбогага і беднага.
Адчыні вусны твае, судзі праведна, абараняй прыгнечанага і беднага.
АЛЕФ. Хто знойдзе дабрадзейную жанчыну? Цана яе — значна вышэй за самацветы.
Хто знойдзе жонку дабрадзейную? Яна даражэй за пэрліны.
БЭТ. Упэўнена ў ёй сэрца мужа яе, і ён не застанецца без прыбыткаў.
Пэўнае ў ёй сэрца мужа яе, і ён не застанецца без прыбытку.
ГІМЭЛЬ. Верне яму дабро, а не ліха ва ўсе дні жыцця свайго.
Яна дае яму дабро, а ня зло, у-ва ўсе дні жыцьця свайго.
ДАЛЕТ. Набыла яна воўны і льну і зрабіла іх радасцю рук сваіх.
Шукае яна воўну і лён, і ахвотна працуе рукамі сваімі.
ГЭ. Зрабілася яна — быццам караблём купецкім, што здалёк вязе хлеб свой.
Яна падобная да караблёў купецкіх, здалёк прыносіць хлеб свой.
ВАЎ. І ўстае яна ўначы, і раздае ежу дамачадцам сваім і харч — служанкам сваім.
І ўстае яна сярод ночы, і раздае ежу ў доме сваім, і належнае служкам сваім.
ДЗАЙН. Аглядае яна зямлю — і купляе яе, з плода сваіх рук высаджвае яна вінаграднік.
Падумае яна пра поле, і купляе яго, з плоду рук сваіх закладае вінаграднік.
ГЭТ. Падперазалася моцай і ўзмацняе руку сваю.
Яна падпярэзвае моцаю сьцёгны свае і ўмацоўвае рамёны свае.
ТЭТ. Адчувае і бачыць, што справа яе — добрая; не патухне ўначы светач яе.
Яна адчувае, што добры занятак яе, і сьветач яе ня тухне і ўначы.
ЁД. Руку сваю працягвае яна да калаўрота, а пальцы яе хапаюць верацяно.
Працягвае ру́кі свае да кудзе́лі, а далоні яе трымаюць верацяно.
КАФ. Далоні свае адкрывае ўбогаму, і руку сваю працягвае да беднага.
Далоні свае адкрывае прыгнечанаму, і руку́ сваю працягвае беднаму.
ЛЯМЭД. Не баіцца яна снежных халадоў для дому свайго: бо ўсе яе дамачадцы апранутыя ў падвоеную вопратку.
Не баіцца сьцюжы для дому свайго, бо ўвесь дом яе ў кармазы́н апрануты.
МЭМ. Зрабіла яна сабе пакрывала; вісон і парфіра — убранне яе.
Дываны́ яна робіць сабе, вісон і пурпур — адзеньне яе.
НУН. У брамах муж яе вядомы, калі сядзіць са старэйшынамі зямлі.
У брамах [гораду] вядомы муж ейны, калі сядзіць сярод старшыняў зямлі.
САМЭК. Яна вырабляе муслін і прадае, і паясы прадае Ханаану.
Робіць яна палатніну, і продае яе, і дастаўляе паясы купцам Хананейскім.
АЙН. Стойкасць і прыгажосць — убранне яе, і будзе смяяцца яна ў самы апошні дзень.
Сіла і велічнасьць — адзеньне яе, і радуецца яна дню, што прыходзіць.
ФЭ. Адкрывае вусны свае для мудрасці, і на языку яе — запавет лагоднасці.
Яна адкрывае вусны свае з мудрасьцю, і міласэрнае настаўленьне на языку ў яе.
САДЭ. Аглядае яна сцежкі дому свайго, і не есць яна хлеб свой бяздзейная.
Яна пільнуе шэсьце дому свайго і ня есьць хлеба гультайства.
КОФ. Устаюць дзеці яе і называюць яе самай шчаслівай, і муж яе хваліць яе:
Устаюць дзеці ейныя, і называюць шчасьлівай яе, і муж ейны хва́ліць яе:
РЭС. «Шмат жанчын было дабрадзейных, але ты пераўзышла ўсіх на свеце».
«Шмат было жанчынаў дабрадзейных, але ты пераўзыйшла іх усіх!»
СІН. Прывабнасць — падманная, а прыгажосць — пустая: тая жанчына праславіцца, што баіцца Госпада.
Прывабнасьць падманлівая і прыгажосьць марная, але жанчына, якая баіцца ГОСПАДА, годная пахвалы.
ТАЎ. Дайце ёй ад плода рук яе, і хай уславяць яе ў брамах справы яе.
Дайце ёй з пладоў рук ейных, і няхай справы яе ў брамах [гораду] хваляць яе.