Выслоўяў Саламонавых 29 разьдзел

Кніга выслоўяў Саламонавых
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Чалавек, які з цвёрдай шыяй пагарджае абвінавачваннямі, — раптам будзе знішчаны, і без вылячэння.
 
Чалавек, які на дакараньне робіць цьвёрдым ка́рак свой, раптоўна будзе зьнішчаны, і ня будзе аздараўленьня.

З памнажэння справядлівых узвесяліцца народ; а ў валадаранне бязбожніка народ будзе стагнаць.
 
Калі памнажаюцца праведнікі, радуецца народ, а калі пануе бязбожнік, народ стогне.

Чалавек, які любіць мудрасць, радуе бацьку свайго; а хто корміць распуснікаў — згубіць маёмасць.
 
Чалавек, які любіць мудрасьць, радуе бацьку свайго, а той, які сябруе з распусьніцамі, распускае маёмасьць.

Цар у справядлівасці ўзвышае дзяржаву; чалавек, што прымае падарункі, разбурыць яе.
 
Валадар правасудзьдзем умацоўвае зямлю, а чалавек, які [любіць] дары, руйнуе яе.

Хто ліслівіць падманна блізкаму, ставіць сіло на ногі яго.
 
Чалавек, які лісьлівіць бліжняму свайму, стаўляе сетку нагам ягоным.

У граху несправядлівы чалавек захопліваецца пасткай, а справядлівы ўзрадуецца і ўзвесяліцца.
 
У злачынстве ліхога чалавека пастка [для яго], а праведнік сьпявае і радуецца.

Справядлівы ведае справу бедных, а бязбожнік не мае ведаў.
 
Праведнік ведае справу ўбогіх, а бязбожнік і ня думае ведаць [яе].

Людзі небяспечныя горад раз’ядноўваюць, а мудрыя — утаймоўваюць абурэнне.
 
Блюзьнеры ўзбураюць горад, а мудрыя ўтаймоўваюць гнеў.

Мудры чалавек, калі паспрачаецца ў судзе з бязглуздым, — хай гневаецца ён, хай смяецца, — не знойдзе супакою.
 
Мудры чалавек, судзячыся з неразумным, і злуецца, і сьмяецца, і ня мае спакою.

Крыважэрныя ненавідзяць чыстасардэчнага; а справядлівыя рупяцца пра жыццё яго.
 
Людзі крывавыя ненавідзяць беззаганнага, а пра́выя дбаюць пра душу ягоную.

Бязглузды выяўляе ўвесь свой гнеў, а мудры ўціхамірвае яго.
 
Дурань выяўляе ўвесь свой дух, а мудры затрымлівае яго на пазьней.

Кіраўнік, калі ахвотна слухае словы маны, мае ўсіх слуг — бязбожнікаў.
 
Калі пан зважае на словы фальшывыя, тады бязбожныя ўсе, што служаць яму.

Бедны сустракаецца з прыгнятальнікам, але Госпад дае святло для вачэй абаіх.
 
Бядак і прыгнятальнік сустракаюцца, сьвятло вачам іх абодвух дае ГОСПАД.

Цар, што па праўдзе судзіць бедных, — пасад яго будзе ўмацаваны назаўсёды.
 
Валадар, які су́дзіць убогіх паводле праўды, умацуе пасад свой на вякі.

Дубец і выкрыванне даюць мудрасць; а юнак, які пакідаецца на сваю волю, асаромлівае маці сваю.
 
Дубец і дакор даюць мудрасьць, а дзіцё, пакінутае [само сабе], — сорам для маці яго.

У мностве бязбожнікаў будуць множыцца злачынствы, і справядлівыя ўбачаць іх пагібель.
 
Калі памнажаюцца бязбожнікі, памнажаюцца злачынствы, але праведнікі ўбачаць падзеньне іх.

Навучай свайго сына: ён і супакоіць цябе, і дасць асалоду душы тваёй.
 
Кара́й сына твайго, і ён дасьць табе супачыць, і дасьць асалоду для душы тваёй.

Калі не хапае зроку, народ будзе раз’яднаны; шчасны, хто беражэ законнасць.
 
Без [прароцкага] ві́дзежу народ неаке́лзаны, а хто захоўвае закон, той шчасьлівы.

Словамі не можа быць навучаны слуга, бо разумее і пагарджае адказам.
 
Словамі ня будзе настаўлены слуга, бо хоць зразумее, але ня дасьць адказу.

Бачыў ты чалавека спрытнага ў размове? Неразумны будзе мець надзею больш за яго.
 
Ці бачыў ты чалавека, хуткага на словы? На дурня большая надзея, чым на такога.

Хто гадуе з дзяцінства слугу свайго ў раскошы, той потым зведае яго жаданне стаць і сынам.
 
Калі з маленства песьціць слугу свайго, урэшце, той станецца гаспадаром.

Гняўлівы чалавек узбуджае сваркі, а той, хто ахвочы на гнеў, будзе болей схільны да граху.
 
Гняўлівы чалавек усчына́е звадку, а раз’юшаны [ўчыняе] багата правінаў.

Пыхлівасць чалавека панізіць яго, а пакорлівы духам здабудзе славу.
 
Пыха чалавека прыніжае яго, а пакорлівы духам здабудзе славу.

Хто дзеліцца са злодзеем — ненавідзіць душу сваю; чуе ён праклён, але і не выказвае гэтага.
 
Хто супольнічае са злодзеем, ненавідзіць душу́ сваю, ён чуе праклёны, але не выяўляе [гэтага].

Страх перад чалавекам ставіць пастку, а хто ўскладае надзею на Госпада — будзе падтрыманы.
 
Страх перад чалавекам стаўляе пастку, а хто спадзяецца на ГОСПАДА, будзе ў бясьпецы.

Многія шукаюць прыхільнасці кіраўніка, а суд для кожнага паходзіць ад Госпада.
 
Шмат хто шукае аблічча пана, але ГОСПАД су́дзіць чалавека.

Справядлівыя грэбуюць бязбожным чалавекам; а бязбожнікі грэбуюць тымі, хто на вернай дарозе.
 
Агіда для праведнікаў — чалавек беззаконны, а для бязбожніка агідны той, што [ідзе] простым шляхам.