Лявіт 3 разьдзел
Лявіт
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2002
Калі яго ахвяра будзе ахвярай прымірэння і ён захоча скласці яе з валоў, самца або самку без заганы хай складае Госпаду;
Калі чыя ахвяра ёсьць ахвярай прымірэньня, ён складае яе з валоў; самца або саміцу без заганы хай прыносіць Госпаду,
і паложыць руку сваю на галаву сваёй ахвяры, якую заб’е перад уваходам у палатку сустрэчы, а пасля святары, сыны Аарона, пальюць ахвярнік крывёю [яе] наўкола.
і паложыць руку сваю на галаве сваёй ахвяры, якую заб'е перад уваходам у Палатку Сустрэчы, а пасьля сьвятары, сыны Аарона, пакрапяць ахвярнік крывёю яе наўкола.
І складуць яны з ахвяры прымірэння ў ахвяру цэласпалення Госпаду тлушч, які пакрывае нутро, ды ўсё тое, што прылягае да гэтага тлушчу,
І складзе ён з ахвяры прымірэньня ахвяру цэлапаленьня Госпаду з тлустасьці, каторая пакрывае нутро, ды ўвесь тлушч, каторы над ім,
а таксама дзве ныркі і тлушч, які іх пакрывае каля вантробаў, а ён аддзеліць сальнік печані, што каля нырак.
а такжа абедзьве ныркі і тлушч, каторы іх пакрывае, каторы на сьцёгнах, поруч тлушч, каторы на вантробе; разам з ныркамі хай аддзеліць яго.
І сыны Аарона спаляць гэта на ахвярніку як цэласпаленне на дровах, якія на агні: гэта ахвяра цэласпалення на мілы пах Госпаду.
І сыны Аарона спаляць гэта на ахвярніку як цэлапаленьне на дровах, якія на агні; гэта ахвяра цэлапаленьня на мілы пах Госпаду.
Калі ж яго ахвяра будзе з дробнай жывёлы, як ахвяра прымірэння для Госпада, хай складае ахвяру з жывёлы без заганы, самца або самку.
Калі б чыя ахвяра складалася з дробнай жывёлы як ахвяра прымірэньня для Госпада, хай складае ахвяру з жывёлы без заганы, самца або самкі.
Калі авечку прыносіць хто ў ахвяру перад Госпадам,
Калі з авец прыносіць хто ахвяру, хай прынясе яе перад Госпада,
хай пакладзе руку на галаву ахвяры сваёй і заб’е яе перад палаткаю сустрэчы, а сыны Аарона пакропяць крывёй яе ахвярнік наўкола,
і паложыць руку сваю на галаву ахвяры сваёй, і потым заб'е яе перад Палаткаю Сустрэчы, а сыны Аарона пакропяць крывёй жывёлы ахвярнік наўкола.
ды складзе з ахвяры прымірэння ў ахвяру цэласпалення Госпаду тлушч, і хай адрэжа ўвесь курдзюк, што каля спіны, і адрэжа яго па самую хрыбетную косць, і тлушч, які пакрывае нутро, ды ўвесь тлушч, што прылягае да вантробаў,
І складзе ён як ахвяру прымірэньня Госпаду тлушч яе, увесь курдзюк, адрэзаўшы яго па самую хрыбетную косьць, і тлушч, пакрываючы нутро, ды ўвесь тлушч над ім,
і абедзве ныркі разам з тлушчам, які каля вантробаў, ды аддзеліць сальнік печані, што каля нырак.
і абедзьве ныркі і тлушч на іх, і каторы на сьцёгнах, і тлушч, каторы на вантробе; з ныркамі хай аддзеліць яго.
І святар спаліць гэта на ахвярніку: [гэта] хлеб і цэласпальная ахвяра Госпаду.
І сьвятар спаліць гэта на ахвярніку; гэта ахвяра, спаленая для Госпада.
Калі каза будзе яго ахвярай, хай складзе яе перад Госпадам,
Калі б хто складаў ахвяру з козаў, хай ахвяруе яе перад Госпадам,
і пакладзе ён руку сваю на галаву яе ды заб’е яе перад палаткай сустрэчы. І сыны Аарона пальюць крывёй яе ахвярнік наўкола.
і паложыць ён руку сваю на галаву яе ды заб'е яе перад Палаткай Сустрэчы, а сыны Аарона пакропяць крывёй яе ахвярнік наўкола.
І складзе ён з яе ахвяру сваю на спаленне для Госпада: тлушч, які пакрывае нутро, разам увесь тлушч, які прылягае да вантробаў,
І складзе ён зь яе ахвяру сваю на спаленьне для Госпада — тлушч, каторы пакрывае нутро, разам увесь тлушч, каторы на нутрах,
дзве ныркі разам з тлушчам, які на іх каля вантробаў, ды аддзеліць сальнік печані, што каля нырак, які на вантробах; з ныркамі хай аддзеліць яго.
і абедзьве ныркі разам з тлушчам, каторы на іх, каторы на сьцёгнах, а такжа тлушч, каторы на вантробе; з ныркамі хай аддзеліць яго.
І святар спаліць гэта на ахвярніку: ежа агню на прыемны пах і ўвесь тлушч для Госпада.
Пасьля сьвятар спаліць усё гэта на ахвярніку; гэта ахвяра, спаленая на мілы пах Госпаду; увесь тлушч — для Госпада.
Гэта пастанова вечная для пакаленняў і для ўсіх паселішчаў вашых: ані тлушчу, ані крыві зусім не ежце”».
Гэта пастанова вечная для пакаленьняў вашых ва ўсіх паселішчах вашых: ані крыві, ані тлушчу зусім ня ешце».