Лявіт 4 разьдзел
Лявіт
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2002
Прамовіў Госпад Майсею, кажучы:
Вось што сказаў Госпад Майсею:
«Гавары сынам Ізраэля: “Калі душа зграшыць праз няўвагу і ўчыніць што-небудзь з ліку ўсіх тых прыказанняў Госпада, што Ён загадаў, каб не рабілі,
«Гавары сынам Ізраэля: Калі хто празь няўвагу саграшыць адносна прыказаньняў Госпада, забараняючых нешта рабіць, а ён гэта зрабіў бы,
калі граху дапусціцца памазаны святар, так што яго віна спадае на народ, то складзе ён за свой грэх у ахвяру Госпаду маладога бычка без заганы як перамольную ахвяру за грэх;
дык калі гэтага грэху дапусьціцца памазаны сьвятар, так што яго віна спадае на народ, то складзе ён у ахвяру Госпаду як перамольную ахвяру за дапушчаны грэх маладога бычка без заганы.
хай прывядзе яго да дзвярэй палаткі сустрэчы перад Госпадам і пакладзе руку на галаву яго ды заб’е яго перад Госпадам.
І прывядзе бычка да дзьвярэй Палаткі Сустрэчы перад Госпада, і паложыць руку на галаву яго, ды заб'е яго перад Госпадам.
Потым хай памазаны святар зачэрпне крыві таго бычка і ўнясе яе ў палатку сустрэчы;
Потым памазаны сьвятар возьме крыві таго бычка і ўнясе ў Палатку Сустрэчы.
і калі памочыць святар палец у крыві, то хай пакропіць ёю сем разоў перад Госпадам, перад заслонай месца святога;
Пасьля памочыць сьвятар палец у крыві і пакропіць крывёй сем разоў перад Госпадам, перад заслонай Месца Сьвятога;
і хай пакладзе ад гэтай крыві на рогі ахвярніка пахкага каджэння перад Госпадам, які ў палатцы сустрэчы, а рэшту крыві бычка хай вылье ён на падножжа ахвярніка цэласпальных ахвяр перад уваходам у палатку сустрэчы.
Потым памажа сьвятар крывёй рагі ахвярніка пахкага каджэньня, каторы перад Госпадам у Палатцы Сустрэчы, а рэшту крыві бычка вылье ён на падставу ахвярніка цэлапальных ахвяраў, каторы стаіць перад уваходам у Палатку Сустрэчы.
І хай выцягне з бычка ахвяры ўвесь тлушч, як той, што пакрываў усё нутро, так і ўвесь тлушч, які прылягае да вантробаў,
І выме з ахвяраванага бычка ўвесь тлушч, пакрываючы нутро, і ўсю тлустасьць, каторая на нутры,
і абедзве ныркі разам з тлушчам, які над імі, каля вантробаў, ды аддзеліць сальнік печані, што каля нырак,
і абедзьве ныркі разам з тлушчам, які над імі, каторы дастае да сьцёгнаў, а такжа тлушч, каторы на вантробе; разам з ныркамі хай аддзеліць яго,
такім жа чынам як аддзяляецца [тлушч] бычка ахвяры прымірэння. І спаліць святар гэта на ахвярніку цэласпалення.
такім жа чынам, як аддзяляецца тлушч бычка ахвяры прымірэньня. І спаліць сьвятар усё гэта на ахвярніку цэлапаленьня.
А скуру цяляці, усё мяса, галаву, ногі, і нутро, і нячыстасць
А скуру цяляці, усё мяса яго, галаву яго, ногі ягоныя, і нутро яго, і нячыстасьць яго,
усяго бычка хай вынесуць па-за лагер; на чыстае месца, дзе звычайна высыпаюць попел, і там хай спаляць агнём на дровах: у месцы высыпання попелу.
значыць, усяго бычка хай вынясуць па-за табар; на чыстае месца, дзе высыпаюць попел, і там хай будзе спалены агнём на дровах.
Калі ўся супольнасць Ізраэля зграшыць праз няўвагу і схавана гэта будзе перад вачыма сабрання, і ўчыніць яна тое, што супраць прыказання Госпадава, і правініцца,
Калі ўся супольнасьць Ізраэля саграшыць празь няўвагу, і схавана гэта будзе перад вачыма сабраньня Госпадавага, што такім чынам правініліся супраць прыказаньняў Госпадавых,
а потым яна зразумее грэх свой, дык хай супольнасць складзе ў ахвяру за грэх бычка і хай прывядзе яго да дзвярэй палаткі сустрэчы.
а потым яны зразумеюць грэх, якім саграшылі, дык хай прывядуць да дзьвярэй Палаткі Сустрэчы бычка ў ахвяру за грэх.
Тады старэйшыны супольнасці народа ўскладуць рукі на галаву яго перад Госпадам, і той бычок будзе забіты перад Госпадам.
Тады старшыні супольнасьці ўскладуць рукі на галаву бычка перад Госпадам, і той бычок будзе забіты перад Госпадам.
Памазаны святар унясе ў палатку сустрэчы частку крыві яго,
Памазаны сьвятар унясе ў Палатку Сустрэчы частку крыві цяляці,
пасля памочыць палец у крыві ды пакропіць сем разоў перад заслонай.
пасьля памочыць палец у крыві ды пакропіць сем разоў перад Госпадам перад заслонай.
І памажа тою крывёю рогі ахвярніка, які перад Госпадам у палатцы сустрэчы, а астатнюю кроў вылье на падножжа ахвярніка цэласпалення, які ля ўваходу ў палатку сустрэчы.
І памажа тою крывёю рагі ахвярніка, каторы перад Госпадам у Палатцы Сустрэчы, а застаўшуюся кроў вылье на падставу ахвярніка цэлапаленьня, каторы ля ўваходу ў Палатку Сустрэчы.
А ўвесь тлушч яго аддзеліць і спаліць на ахвярніку.
А ўвесь тлушч яго аддзеліць ад яго і спаліць на ахвярніку.
І зробіць з гэтым бычком тое, што робіць ён з бычком ахвяры за грэх, так павінен зрабіць з ім. Так ачысціць іх святар, і будзе спагадны Госпад да іх.
І зробіць з бычком тое, што робіцца з бычком ахвяры за грэх; так павінен зрабіць зь ім.Так ачысьціць іх сьвятар, і будзе даравана ім.
І вынесе самога бычка па-за лагер, і спаліць яго так, як і папярэдняга бычка. Гэта ахвяра за грэх супольнасці.
І вынясе бычка па-за табар, і спаліць яго так, як спаліў папярэдняга бычка. Гэта ахвяра перамольная за грэх супольнасьці.
Калі зграшыць начальнік і дапусціцца праз няўвагу чагосьці з ліку таго, што забараняецца паводле закону Госпада, Бога яго, ды гэтак правініцца,
Калі саграшыць начальнік і празь няўвагу дапусьціцца нечага, што забараняецца прыказаньнем Госпада, Бога ягонага, ды гэтак правініцца,
то, калі будзе даказаны грэх яго, хай прывядзе ён у ахвяру Госпаду казла без заганы.
то калі будзе даказаны грэх яго, якім саграшыў, хай прывядзе ў ахвяру Госпаду казла без заганы.
Паложыць ён руку сваю на галаву яго ды заб’е яго на месцы, дзе звычайна забівае ахвяры цэласпалення перад Госпадам. Гэта ахвяра за грэх.
І паложыць ён руку сваю на галаву ягоную ды заб'е яго на месцы, дзе забіваюцца ахвяры цэлапаленьня перад Госпадам. Гэта ахвяра за грэх.
І памочыць святар палец у крыві ахвяры за грэх ды памажа ёю рогі ахвярніка цэласпалення, а рэшту крыві вылье на падножжа яго.
І памочыць сьвятар палец у крыві ахвяры за грэх, ды памажа ёю рагі ахвярніка цэлапаленьня, а рэшту крыві вылье на падставу ахвярніка цэлапаленьня.
А тлушч яго спаліць зверху, падобна як тлушч ахвяры прымірэння. Так вось ачысціць яго святар ад граху яго, ды будзе яму даравана.
А ўвесь тлушч яго спаліць на ахвярніку, падобна як тлушч ахвяры прымірэньня. Так вось ачысьціць яго сьвятар ад грэху ягонага, і будзе яму даравана.
Калі якая душа паміж народа зямлі праз няўвагу зграшыць тым, што ўчыніць штосьці з таго, што забаронена законам Госпада, і правініцца,
Калі хто спаміж народу зямлі празь няўвагу саграшыць і дапусьціцца таго, што прыказаньнем Госпада забараняецца, і гэтак правініцца,
то, калі будзе выяўлены грэх яго, хай прывядзе казу без заганы.
то калі будзе выяўлены яму грэх ягоны, якім саграшыў, хай прывядзе ў ахвяру за грэх свой казу без заганы.
Пасля ўскладзе руку на галаву ахвяры за грэх, ды заб’е яе на месцы ахвяры цэласпалення.
Пасьля паложыць руку на галаву ахвяры за грэх, ды заб'е яе на месцы ахвяры цэлапаленьня.
Святар возьме пальцам сваім крыві і памажа ёй рогі ахвярніка цэласпалення, а рэшту вылье на падножжа яго.
Сьвятар возьме пальцам сваім крыві і памажа ёю рагі ахвярніка цэлапаленьня, а рэшту вылье на падставу ахвярніка.
Потым аддзеліць увесь тлушч так, як звычайна аддзяляецца тлушч ахвяры прымірэння. І спаліць яго святар на ахвярніку на мілы пах Госпаду. Так ачысціць яго святар, і будзе спагадны Госпад.
Потым аддзеліць увесь тлушч так, як быў аддзелены тлушч ахвяры прымірэньня. І спаліць яго сьвятар на ахвярніку на мілы пах Госпаду. Так ачысьціць яго сьвятар, і грэх будзе яму адпушчаны.
А калі хто захоча скласці ў ахвяру за грэх авечку, то хай прывядзе авечку без заганы,
А калі хто захоча скласьці за грэх авечку, то хай прывядзе авечку без заганы,
ускладзе руку на яе галаву ды заб’е яе на месцы, дзе звычайна забіваюць ахвяры цэласпалення.
узложыць руку на яе галаву ды заб'е яе як ахвяру за грэх на месцы, дзе забіваюць ахвяры цэлапаленьня.
Потым возьме святар пальцам сваім крыві і памажа рогі ахвярніка цэласпалення, а рэшту вылье на падножжа ахвярніка.
Потым возьме сьвятар пальцам сваім крыві і памажа рагі ахвярніка цэлапаленьня, а астатак вылье на падставу ахвярніка.
А ўвесь тлушч аддзеліць, як аддзяляецца тлушч авечкі, што забіваецца як ахвяра прымірэння, ды спаліць на ахвярніку на агнявых ахвярах Госпаду. Так ачысціць яго святар ад граху яго, і будзе яму даравана.
А ўвесь тлушч яе аддзеліць, як аддзяляецца лой авечкі з ахвяры прымірэньня, ды спаліць яго сьвятар на ахвярніку ў ахвяру Госпаду. Так ачысьціць яго сьвятар ад грэху, якім ён саграшыў, і будзе яму даравана.