Лявіт 19 разьдзел
Лявіт
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2002
Далей прамаўляў Госпад да Майсея, кажучы:
Далей казаў Госпад Майсею:
«Гавары ўсёй супольнасці сыноў Ізраэля і кажы ім: “Будзьце святымі, бо святы Я — Госпад, Бог ваш.
«Гавары ўсёй супольнасьці сыноў Ізраэля і кажы ім: Будзьце сьвятымі, бо сьвяты Я, Госпад, Бог ваш.
Хай кожны паважае маці і бацьку свайго. Пільнуйце суботы Мае. Я — Госпад, Бог ваш!
Хай кожны паважае матку і бацьку свайго. Сьвяткуйце суботы Мае. Я — Госпад, Бог ваш!
Не звяртайцеся да ідалаў ані не вылівайце сабе багоў з металу. Я — Госпад, Бог ваш!
Не зьвяртайцеся да ідалаў і не вылівайце сабе багоў з мэталю. Я — Госпад, Бог ваш!
Калі будзеце складаць Госпаду ахвяру прымірэння, дык складайце яе так, каб была яна Яму прыемнай.
Калі будзеце складаць Госпаду ахвяру прымірэньня, дык складайце так, каб была яна Яму прыемнай.
Будзеце яе есці ў сам дзень ахвяры ды ў наступны дзень. Тое, што застанецца на трэці дзень, будзе спалена агнём.
Будзеце есьці яе ў сам дзень ахвяры вашай ды ў наступны дзень. Тое, што застанецца на трэці дзень, будзе спалена агнём.
Калі хто гэта будзе есці праз два дні, паганым гэта будзе і не будзе прыемным [Госпаду].
Калі хто гэта будзе есьці на трэці дзень, паганым гэта будзе і ня будзе прыемным (Госпаду).
Хто будзе гэта есці, панясе правіннасць сваю, бо спаганіў святасць Госпада, ды знішчана будзе душа тая з народа свайго.
Хто будзе яе есьці, правініцца, бо спаганіў сьвятасьць Госпада, і зьнішчана будзе душа тая спасярод народу свайго.
Калі будзеш жаць збожжа зямлі вашай, не выжынай аж да канца поля свайго, ды не збірай каласоў, якія засталіся.
Калі будзеце жаць збожжа зямлі вашай, не выжынай аж да канца поля ды не зьбірай застаўшыхся каласоў.
Не збірай у вінаградніку сваім да рэшты і ягады, што абсыпаліся, але пакінь, каб іх сабралі бедныя і прыбыльцы. Я — Госпад, Бог ваш!
Не абірай вінаградніка твайго да рэшты і пападаўшых ягадаў у вінаградніку не падбірай; пакінь гэта бедным і прыбыльцам. Я — Госпад, Бог ваш!
Не крадзіце і не хлусіце. Хай ніводны з вас не ашуквае блізкага свайго.
Не крадзіце і не хлусьце. Не ашуквайце адзін аднаго.
Не прысягай імем Маім і не зневажай імя Бога твайго. Я — Госпад!
Не прысягайце на імя Маё, і не зьневажай імя Бога твайго. Я — Госпад!
Не нагаворвай на блізкага твайго і не чыні яму рабунку. І хай не застаецца ў цябе плата найміта аж да раніцы.
Не прыгнятай бліжняга твайго і ня крыўдзі яго. І хай не застаецца ў цябе плата найміта аж да раніцы.
Не праклінай глухога ды перад сляпым не кладзі перашкоды, але шануй Бога твайго. Я — Госпад!
Не праклінай глухога ды перад сьляпым не кладзі перашкоды, але бойся Бога твайго. Я — Госпад!
Не дапускайцеся несправядлівасці на судзе. Не пагарджай асобаю беднай ды не патурай асобе магутнага. Справядліва судзі блізкага свайго.
Не дапускайцеся несправядлівасьці на судзе. Не пагарджай бедным і не патурай багатаму. Справядліва судзі бліжняга свайго.
Не будзь паклёпнікам і плеткаром у сваім народзе. Не цікуй на кроў блізкага свайго. Я — Госпад!
Ня будзь паклёпнікам і пляткаром у сваім народзе. Не цікуй на кроў бліжняга свайго. Я — Госпад!
Не май у сэрцы сваім нянавісці да брата свайго; дакарай яго, каб не мець граху з прычыны яго.
Ня мей у сэрцы сваім нянавісьці да брата свайго; дакарай яго і ня будзеш мець грэху з прычыны яго.
Не помсці ды не гневайся на суайчыннікаў сваіх. Любі бліжняга свайго як самога сябе. Я — Госпад!
Ня помсьці ды ня гневайся на сыноў народу свайго. Любі бліжняга свайго як самога сябе. Я — Госпад!
Пільнуйце законы Мае. Жывёлы тваёй не лучы з жывёламі другой пароды; поля свайго не засявай рознымі гатункамі насення. Не апранай адзення з двух матэрыялаў.
Спаўняй законы Мае. Жывёлы тваёй не лучы з жывёлай другой пароды; поля свайго не засявай двума гатункамі насеньня. Не апранай адзеньня з двух матэрыялаў.
Калі хто будзе спаць з жанчынай, выліваючы семя, а яна ёсць нявольніца, заручаная з мужам, але яшчэ не выкуплена і не надзелена воляй, абодва будуць пакараныя, але не карай смерцю, бо не была яна свабоднай.
Калі хто ўвойдзе да жанчыны, выліваючы насеньне, а яна ёсьць нявольніцай, прызначанай для іншага мужа, але яшчэ ня выкуплена і не надзелена свабодай, абодва будуць пакараныя, але не карай сьмерцю, бо не была яна свабоднай.
Дзеля таго складзе ён у ахвяру Госпаду ля ўваходу ў палатку сустрэчы за праступак свой барана ў ахвяру адплаты.
Дзеля таго складзе ён ахвяру Госпаду ля дзьвярэй Палаткі Сустрэчы за грэх свой, барана ў ахвяру аднагараджэньня.
І ачысціць яго святар бараном ад граху яго перад Госпадам, ды будзе адпушчаны яму грэх, якім зграшыў.
І ачысьціць яго сьвятар бараном ахвяры аднагараджэньня ад грэху ягонага перад Госпадам, і будзе адпушчаны яму грэх, якім саграшыў.
Калі прыйдзеце вы ў зямлю і пасадзіце дрэвы пладовыя ўсякіх гатункаў, не забірайце іх абразання, гэта значыць пладоў, якія яны родзяць; тры гады будуць яны для вас нячыстыя як неабрэзаныя, і нельга іх есці.
Калі прыйдзеце вы ў зямлю і пасадзіце дрэвы пладовыя ўсякіх гатункаў, будзеце ўважаць іхнія плады за неабрэзаныя; тры гады будуць яны для вас нячыстыя як неабрэзаныя, і нельга іх есьці.
У чацвёртым годзе ўсе іх плады будуць пасвячоны як дар для Госпада.
У чацьвёртым годзе ўсе іхнія плады будуць пасьвечаны як дар для Госпада.
У пяты год будзеце есці плады іх, каб павялічыўся для вас ураджай з іх. Я — Госпад, Бог ваш!
У пяты год будзеце есьці плады іхнія, каб павялічыўся для вас ураджай зь іх. Я — Госпад, Бог ваш!
Не ежце нічога з крывёй. Не варажыце і не займайцеся чарамі.
Ня ешце нічога з крывёй. Не варажыце і не займайцеся чарамі.
Не стрыжыце валасоў кругом галавы, і не караці край барады сваёй.
Не стрыжы валасоў кругом галавы, і не калечце край барады сваёй.
Не рабіце нарэзы на целе вашым на знак жалобы па памерлых ды не накалвайце надпісы на скуры вашай. Я — Госпад!
Не рабіце нарэзы на целе вашым на знак жалобы па памершых ды не накалывайце (надпісы) на скуры. Я — Госпад!
Не выдавай на ганьбу дачкі сваёй, робячы з яе распусніцу, каб не апаганілася зямля і не напоўнілася распустай.
Не выдавай на ганьбу дачкі сваёй, робячы зь яе распусьніцу, каб не апаганілася зямля і не напоўнілася распустай.
Пільнуйце Мае суботы і паважайце Маё святое месца. Я — Госпад!
Сьвяткуйце Мае суботы і паважайце Маё сьвятое месца. Я — Госпад!
Не звяртайцеся да выклікаючых духі памерлых і не райцеся ні пра што з варажбітамі, каб праз іх не апаганіліся. Я — Госпад, Бог ваш!
Не зьвяртайцеся да выклікаючых духі памершых ані да варажбітоў, каб у іх раіцца, каб празь іх не апаганіліся. Я — Госпад, Бог ваш!
Перад сівой галавой устань і шануй старога ды шануй Бога твайго. Я — Госпад.
Перад сівой галавой устань, і шануй старога ды бойся Бога твайго. Я — Госпад.
Калі ў вашай зямлі паселіцца побач з табою чужынец, не крыўдзі яго,
Калі ў вашай зямлі паселіцца чужынец, ня крыўдзі яго,
але хай будзе пасярод вас як тутэйшы, і любі яго, як самога сябе, бо і вы былі чужынцамі ў зямлі Егіпецкай. Я — Госпад, Бог ваш!
але хай будзе ён пасярод вас як тутэйшы, і любі яго як самога сябе, бо і вы былі чужынцамі ў зямлі Эгіпецкай. Я — Госпад, Бог ваш!
Не дапускайцеся якой-небудзь несправядлівасці на судзе, у мерцы ды ў вымярэнні.
Не дапускайцеся несправядлівасьці на судзе, у меры ды ў вагах.
Хай будуць у вас справядлівыя вагі, правільныя гіры, справядлівая эфа ды правільны гін. Я — Госпад, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Егіпецкай.
Будзеце мець вагі справядлівыя, справядлівую эфу і справядлівы гін. Я — Госпад, Бог ваш, Каторы вывеў вас зь зямлі Эгіпецкай.
Захоўвайце ўсе прыказанні Мае і ўсе пастановы, і выконвайце іх. Я — Госпад”».
І вы будзеце захоўваць усе прыказаньні Мае і ўсе пастановы Мае, і выконваць іх. Я — Госпад».