Ёва 14 разьдзел
Кніга Ёва
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Васіля Сёмухі
Чалавек, што народжаны з жанчыны, мае век кароткі і поўны трывог;
Чалавек, народжаны жанчынай, недаўгавечны і перапоўнены журботамі:
ён расце, быццам кветка, і вяне, і мінае, як цень, і не застаецца.
нібы кветка, ён выходзіць і ападае; уцякае, як цень, і ня спыняецца.
І Ты лічыш вартым на такога адкрываць вочы Свае і весці яго на суд з Сабою?
І якраз на яго ты падымаеш вочы Твае, і мяне вядзеш на суд з Табою?
Хто ж можа нячыстага зрабіць чыстым? Хіба ніхто!
Хто родзіцца чыстым ад нячыстага? Ніхто.
Калі дні яму вызначаны, і лік месяцаў яго вядомы Табе, і Ты вызначыў яму межы, якіх нельга яму перайсці,
Калі дні яму вызначаны, і лік месяцаў ягоных у Цябе, калі Ты паклаў яму крэс, якога ён не пяройдзе,
дык адвярні вочы Свае ад яго, хай ён супачыне, хай пацешыцца днём, як той найміт.
дык ухіліся ад яго: няхай ён адпачне, пакуль не закончыць, як найміт, дня свайго.
Бо нават дрэва мае надзею: калі б было ссечанае, дык зноў адрасце і парасткі свае пускаць не пакіне,
У дрэва ёсьць надзея, што яно, калі і будзе сьсечана, зноў ажыве, і парасткі ад яго выходзіць не перастануць:
і калі састарэе ў зямлі яго корань і пень яго ў пяску спарахнее,
калі і састарэў у зямлі корань ягоны, і пень ягоны замёр у пыле,
ад вільгаці вады яно зазелянее і зацвіце як маладая расліна.
але, як толькі пачула ваду, яно дае парасткі і пускае вецьце, як бы нанава пасаджанае.
А чалавек, які слабее і памірае, адыходзіць, і я пытаюся: “Дзе ён?”
А чалавек памірае і распадаецца; адышоў, і дзе ён?
Знікаюць воды з мора, і рэкі высыхаюць да дна.
Сыходзяць воды з возера, і рака выцякае і высыхае:
Так і чалавек: калі засне, не прачнецца, пакуль неба не знікне, не ўстане, і ад сну свайго не прачнецца.
так чалавек ляжа і ня ўстане; да сканчэньня неба ён не прачнецца і не паўстане са сну свайго.
О, каб Ты схаваў мяне ў апраметнай і захаваў мяне, пакуль не міне абурэнне Тваё, і вызначыў мне час, у які зноў мяне ўзгадаеш!
О, калі б Ты ў апраметнай схаваў мяне і хаваў мяне, пакуль пройдзе гнеў Твой, паклаў мне тэрмін і потым згадаў пра мяне!
Ці памерлы чалавек зноў будзе жыць? Усе дні маёй службы чакаю, калі прыйдзе мая замена.
Калі памрэ чалавек, дык ці будзе ён зноў жыць? Ва ўсе дні вызначанага мне часу я чакаў бы, пакуль прыйдзе мне зьмена.
Ты паклічаш, і я адкажу Табе, і Ты засумуеш дзеля стварэння рук Тваіх.
Паклікаў бы Ты, і Я даў бы Табе адказ, і Ты выказаў бы ўпадабаньне да твору рук Тваіх;
Ты пералічыў бы нават крокі мае, але будзеш ласкавы адносна грахоў маіх.
бо тады Ты пералічыў бы крокі мае і не сачыў бы за грэхам маім;
Ты запячаткуеш, як у мяшку, злачынствы мае і выбеліш правіны мае.
у зьвітку было б пазначана беззаконьне маё, і Ты закрыў бы віну маю.
Але як гара, падаючы, развальваецца і скала сыходзіць з месца свайго,
Але гара, падаючы, разбураецца, і скала сыходзіць зь месца свайго;
як вада сцірае камень і плынь падмывае глебу, так і Ты нішчыш надзею ў чалавеку.
вада сьцірае камяні; разьліў яе змывае зямны пыл: так і надзею чалавека Ты зьнішчаеш.
Ты сціскаеш яго, і ён адыходзіць у вечнасць, змяняеш твар яго і адсылаеш.
Адціскаеш яго да канца, і ён сыходзіць; мяняеш яму твар і адсылаеш яго.
Ці годна жывуць яго дзеці, ён не ведае, ці ў ганьбе — ён не разумее.
Ці ў гонары дзеці ягоныя — ён ня ведае, ці прыніжаныя — ён не заўважае;
Адчувае ён боль свайго цела, і душа яго ў ім самім ные».
але плоць ягоная на ім баліць, і душа ягоная ў ім пакутуе.