Ёва 7 разьдзел
Кніга Ёва
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Васіля Сёмухі
Хіба жыццё чалавека на зямлі — гэта не вайна, хіба дні яго — не як дні найміта?
Ці ня вызначаны чалавеку час на зямлі, і дні ягоныя ці ж ня тое самае, што дні найміта?
Як нявольнік прагне ценю і як найміт чакае платы сваёй,
Як раб прагне ценю і як найміт чакае канца працы сваёй,
так і я меў месяцы мучэнняў і лічыў цяжкія ночы свае.
так я атрымаў на долю месяцы марныя, і ночы бядотныя адмераны мне.
Калі я засну, то буду гаварыць: “Калі ж я ўстану?” І зноў буду чакаць вечара і напоўнюся пакутамі аж да змяркання.
Калі кладуся, дык кажу: калі гэта ўстану? а вечар доўжыцца, і я варочаюся ўдосыць да самае раніцы.
Цела маё пакрыта гніллём і брудам пылу, скура мая лопаецца і цячэ [гноем].
Цела маё ў чарвяках і запыленых струпах; скура мая лопаецца і гнаіцца.
Дні мае прайшлі хутчэй, чым чаўнок ткацкі, і скончыліся, як кароткая нітка.
Дні мае бягуць хутчэй за чалавека і канчаюцца без надзеі.
Памятай, што жыццё маё — подых ветру і маё вока не вернецца, каб пабачыць дабро.
Згадай, што жыцьцё маё павеў, што вока маё ня вернецца бачыць добрае.
І не ўгледзіць мяне позірк чалавека; вочы Твае — на мяне, а мяне ўжо не будзе.
Ня ўбачыць мяне вока таго, хто бачыў мяне; вочы Твае на мяне, — і няма мяне.
Як воблака марнее і знікае, так і той, хто сыдзе ў цемру, не падымецца.
Радзее воблака і сыходзіць; так той, хто сышоў у апраметную, ня выйдзе,
Ён не вернецца болей у дом свой, і месца яго болей яго не пазнае.
ня вернецца болей у дом свой, і месца ягонае ўжо ня будзе ведаць яго.
Таму і я не буду шкадаваць вуснаў маіх, буду прамаўляць у трывозе духу майго, буду гаварыць з горыччу душы маёй.
Ня буду ж я стрымліваць вуснаў маіх; буду гаварыць у сьцісласьці духу майго; буду скардзіцца ў бядоце душы маёй.
Ці ж мора я або пачвара марская, што паставіў Ты пры мне варту?
Хіба я мора альбо марская пачвара, што Ты паставіў над мною варту?
Калі скажу я: “Пацешыць мяне ложак мой, і забярэ пасцель мая”, —
Калі падумаю: «суцешыць мяне пасьцель мая, зьнясе гароту маю ложак мой»,
Ты пачынаеш палохаць мяне снамі і трывожыш жахлівымі прывідамі.
Ты палохаеш мяне снамі і відзежамі страшыш мяне;
З гэтай прычыны душа мая выбірае самагубства, а косці мае — смерць.
і душа мая жадае лепей, каб спынілася дыханьне, лепей сьмерці, чым, каб зьберагліся косьці мае.
Я ў роспачы; жыць болей я ўжо не буду. Злітуйся нада мной, бо дні мае — нішто.
Апрыкрала мне жыцьцё. Ня вечна мне жыць. Адступіся ад мяне, бо дні мае марныя.
Што ёсць чалавек, што Ты ўзвялічваеш яго? Або што Ты схіляеш сэрца Сваё да яго?
Што такое чалавек, што Ты так цэніш яго і зьвяртаеш на яго ўвагу Тваю,
Ты наведваеш яго на світанні і штохвілінна выпрабоўваеш яго.
наведваеш яго кожнае раніцы, кожнае імгненьне выпрабоўваеш яго?
Дакуль жа не адвернеш Ты вачэй ад мяне? Няўжо не дазволіш мне [нават] праглынуць сліну маю?
Дакуль жа Ты не пакінеш, дакуль не адыдзеш ад мяне, дакуль не дасі мне праглынуць сьліну маю?
Зграшыў я, дык што маю зрабіць для Цябе, о Вартаўнік над людзьмі? Чаму ўчыніў Ты мяне непрыязным Табе і сам сабе я зрабіўся нязносны?
Калі я зграшыў, дык што я зраблю Табе, вартавы людзей! Навошта Ты паставіў мяне супраціўцам Сабе, што аж я зрабіўся самому сабе лішні?
Чаму ж Ты не адпускаеш граху майго і чаму не здымаеш правіннасці маёй? Вось, цяпер я засну ў парахне; і калі назаўтра будзеш шукаць мяне, то не будзе мяне!»
І чаму б не дараваць мне грэху і ня зьняць зь мяне беззаконьня майго? бо, вось, я лягу ў пыле; заўтра пашукаеш мяне, і няма мяне.