Езэкііля 47 разьдзел
Кніга прарока Езэкііля
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Васіля Сёмухі
І завёў ён мяне назад да брамы дома, і вось, выцякала вада з-пад парога дома на ўсход, бо пярэдні бок дома быў накіраваны на ўсход, а вада выцякала з-пад правага боку храма на поўдзень ад ахвярніка.
Потым прывёў ён мяне назад да дзьвярэй храма, і вось, з-пад парога храма цячэ вада на ўсход: бо храм стаяў на ўсход, і вада цякла з-пад правага боку храма, па паўднёвы бок ахвярніка.
І вывеў ён мяне праз паўночную браму, і на двор павёў мяне, да знешняй брамы, накіраванай на ўсход; і вось, вада выцякала з-пад правага боку.
І вывеў мяне паўночнаю брамаю, і вонкавай дарогай абвёў мяне да зьнешняе брамы, дарогаю, што на ўсход; і вось, вада цячэ па правы бок.
Калі пайшоў чалавек у напрамку ўсходнім, ён меў у сваёй руцэ вымяральны прут, адмераў ім тысячу локцяў і правёў мяне праз ваду, і вада даставала аж да шчыкалатак.
Калі той муж пайшоў на ўсход, дык у руцэ трымаў шнурок, і адмерыў тысячу локцяў, і павёў мяне па вадзе; вады было па костачкі.
І зноў адмераў тысячу локцяў і правёў мяне праз ваду, і вада даставала аж да каленяў. І адмераў ён тысячу локцяў, і перавёў мяне праз ваду, якая даставала аж да клубоў.
І яшчэ адмерыў тысячу, і павёў мяне па вадзе; вады было па калені. І яшчэ адмерыў тысячу, і павёў мяне; вады было па паясьніцу.
І адмераў ён яшчэ тысячу локцяў; быў там струмень, праз які не змог я перайсці, бо вада была заглыбокая, была гэта вада да плавання; рака, праз якую нельга было перайсці.
І яшчэ адмерыў тысячу, і ўжо тут быў такі паток, празь які я ня мог ісьці, бо вада была так высока, што трэба было плысьці, а пераходзіць нельга было гэты паток.
І сказаў ён мне: «Ці ўбачыў ты гэта, сын чалавечы?» — і павёў мяне, і накіраваў да берага ракі.
І сказаў мне: бачыў, сыне чалавечы? і павёў мяне назад да берагу гэтага патоку.
І калі я павярнуўся, вось, з абодвух бакоў на беразе ракі было вельмі многа дрэў;
І калі я прыйшоў назад, і вось, на берагах патока многа было дрэў па той і па другі бок.
і ён сказаў мне: «Вада гэта, якая цячэ на абшар усходні і сыходзіць да зямлі Арабы, упадае ў мора, у салёныя воды, і воды тыя становяцца здаровымі;
І сказаў мне: гэтая вада цячэ ва ўсходні бок зямлі, сыдзе на раўніну і ўвойдзе ў мора: і воды яго зробяцца здаровымі.
і ўсе істоты жывыя, якія варушацца, куды толькі рака прыходзіць, будуць жыць, і будзе даволі многа рыбы, бо пасля таго, як дацякуць туды тыя воды, і будзе аздароўлена, і будзе жыць усё, да чаго дацячэ рака.
І ўсякая жывая істота, якая поўзае там, дзе ўвойдуць два струмяні, будзе жывая; і рыбы будзе даволі многа, бо ўвойдзе туды гэтая вада, і воды ў моры зробяцца здаровымі, і куды ўвойдзе гэты паток, усё будзе жывое там.
І будуць над імі стаяць рыбакі, пачынаючы ад Эн-Гадзі аж да Эн-Галіма, будзе гэта месца на прасушванне сетак; будуць там шматлікія віды рыбы, роўныя рыбам з Вялікага мора, у незлічонай колькасці.
І будуць стаяць каля яго рыбаловы ад Эн-Гадзі да Эглайма, будуць закідваць сеткі. Рыба будзе ў сваім выглядзе і, як у вялікім моры, рыбы будзе даволі многа.
Але балоты яго і затокі не будуць аздароўлены, бо яны будуць аддадзены на саляныя капальні.
Балоты яго і лужыны яго, якія ня зробяцца здаровымі, будуць пакінуты пад соль.
І па берагах ракі з абодвух бакоў маюць расці ўсякага роду дрэвы пладовыя; лісце іх не ападзе, і плады іх не звянуць: кожны месяц будуць яны радзіць новыя плады, бо іх вада выходзіць са свяцілішча, і іх плады будуць на ежу, і лісце іх — на лекі».
Каля патока па берагах яго з таго і другога боку будуць расьці ўсякія дрэвы, якія даюць ежу; лістота іх ня будзе вянуць, і плады на іх ня будуць прападаць; кожны месяц будуць сьпець новыя, бо вада ім цячэ са сьвяцілішча; плады іх будуць ужывацца ў ежу, а лісьце на лекаваньне.
Вось што кажа Госпад Бог: «Гэта мяжа, у якой будзеце валодаць зямлёю паміж дванаццаццю пакаленнямі Ізраэля, бо Язэп мае двайную частку,
Так кажа Гасподзь Бог: вось разьмеркаваньне, паводле якога вы павінны разьдзяліць зямлю ў спадчыну дванаццаці плямёнам Ізраілевым: Язэпу два надзелы.
а вы будзеце валодаць ёю кожны па роўнай частцы, як яго браты; над ёю падняў Я руку Маю, каб даць вашым бацькам; ды зямля гэтая будзе вам як спадчына.
І спадкуйце яе, як адзін, так і другі; бо Я, падняўшы руку Маю, прысягнуўся аддаць яе бацькам вашым, дык і будзе зямля гэтая спадчынай вашай.
А гэта мяжа зямлі: на поўнач ад Вялікага мора ў напрамку Гэталона аж да ўваходу ў Эмат,
І вось перадзел зямлі: на паўночным канцы, пачынаючы ад вялікага мора, праз Хэтлон, па дарозе ў Цэдал,
Сэдаду, Бэрот, Сабарым, што знаходзяцца між межамі Дамаска і мяжой Эмата аж да Асарэнона, што знаходзіцца ля мяжы Аўрана.
Эмат, Бэрот, Сіўраім, што паміж Дамаскаю і Эмацкаю абласьцямі Гацар — Тыхон, які на мяжы Аўрана.
Дык будзе мяжа ад мора аж да Асарэнона, калі абшары каля Дамаска і абшары каля Эмата застаюцца на поўначы; гэта частка паўночная.
І будзе мяжа ад мора да Гацар — Энон, мяжа з Дамаскам, і далей на поўначы вобласьць Эмат; і вось паўночны край.
Вось мяжа ўсходняя: ідзе яна з месца паміж Аўранам і Дамаскам, і між Галаадам і зямлёй Ізраэля, Ярдан мае быць мяжой аж да мора Усходняга, каля Тамара; гэта мяжа ўсходняя.
Рысу ўсходняга краю вядзеце паміж Аўранам і Дамаскам, паміж Галаадам і зямлёю Ізраільскаю, па Ярдане, ад паўночнага краю да ўсходняга мора: гэта ўсходні край.
А мяжа паўднёвая — паўднёвыя землі ад Тамара аж да водаў Мэрыбы каля Кадэса і ўздоўж ракі аж да Вялікага мора; гэта частка паўднёвая ў бок поўдня.
А паўднёвы край з паўднёвага боку ад Тамары да водаў пры Кадысе, і па цячэньні патоку да вялікага мора; гэта паўднёвы край на поўдні.
І мяжа марская: Вялікае мора ўтварае мяжу аж да таго месца, дзе насупраць знаходзіцца Эмат; гэта мяжа марская.
А заходні надзел — вялікае мора, ад паўднёвай мяжы да месца насупраць Эмата; гэта заходні край.
І зямлю гэтую падзеліце між сабой на пакаленні Ізраэля.
І падзялеце сабе зямлю гэтую на надзелы паводле каленаў Ізраілевых.
І падзеліце яе на спадчыну для вас і для чужынцаў, якія прыйшлі да вас і якія нарадзілі сыноў сярод вас; і будуць яны вам за народжаных сярод сыноў Ізраэля: разам з вамі сярод пакаленняў Ізраэля будуць дзяліць спадчыну;
І падзялеце яе па жэрабі ў спадчыну сабе і іншаземцам, якія жывуць у вас, якія нарадзілі ў вас дзяцей; і яны сярод сыноў Ізраілевых павінны лічыцца нароўні з прыроднымі жыхарамі, і яны з вамі ўвойдуць у долю сярод плямёнаў Ізраілевых.
а ў тым пакаленні, у якім будзе жыць чужынец, там дасцё яму спадчыну», — кажа Госпад Бог.
У якім племі жыве іншаземец, у тым і дайце яму спадчыну ягоную, кажа Гасподзь Бог.