Лявіт 18 разьдзел

Лявіт
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча

 
 

Далей прамаўляў Госпад да Майсея, кажучы:
 
І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:

«Вучы сыноў Ізраэля і кажы ім: “Я — Госпад, Бог ваш.
 
«Гукай сыном Ізраелявым і скажы ім: Я СПАДАР, Бог ваш.

Не рабіце паводле звычаю зямлі Егіпецкай, у якой вы жылі, і паводле неразумнасці зямлі Ханаан, у якую Я збіраюся ўвесці вас, не рабіце і не хадзіце па іх законах.
 
Подле ўчынкаў зямлі Ягіпецкае, у каторай вы жылі, не рабіце, і подле ўчынкаў зямлі Канаанскае, што Я вяду вас туды, не рабіце, і ў вуставах іхных не хадзіце.

Будзеце спаўняць пастановы Мае і выконваць прыказанні Мае ды жыць паводле іх. Я — Госпад, Бог ваш.
 
Мае суды чыніце й уставы Мае дзяржыце, ходзячы ў іх. Я СПАДАР, Бог ваш.

Беражыце пастановы Мае і закон Мой. Спаўняючы іх, чалавек будзе жыць дзякуючы ім. Я — Госпад!
 
І дзяржыце ўставы Мае а суды мае, каторыя калі спаўняе чалавек, дык будзе жыць імі. Я СПАДАР.

Ніводны чалавек не наблізіцца да сваяка свайго, каб выявіць заганнасць яго. Я — Госпад.
 
Кажная людзіна да ніякае сваячкі подле цела ня мае дабліжыцца, каб адкрыць голасьць ейную. Я СПАДАР.

Не адкрывай галізны бацькі і маці сваёй: бо гэта — маці твая, не выяўляй галізны яе.
 
Голасьці айца свайго і голасьці маці свае не адкрывай: яна маці твая, не адкрывай голасьці ейнае.

Не адкрывай галізны жонкі бацькі твайго, бо гэта галізна бацькі твайго.
 
Голасьці жонкі айца свайго не адкрывай: гэта голасьць айца твайго.

Не адкрывай галізны сястры сваёй, дачкі бацькі твайго або дачкі маці тваёй, нягледзячы на тое, ці яна нарадзілася ў доме, ці па-за домам. Не адкрывай галізны іх.
 
Голасьці сястры свае, дачкі айца свайго альбо дачкі маці свае, што нарадзілася ў доме, альбо нарадзілася вонках, не адкрывай голасьці іхнае.

Не адкрывай галізны дачкі сына твайго або дачкі дачкі тваёй, бо гэта галізна твая.
 
Голасьці дачкі сына свайго альбо дачкі дачкі свае, не адкрывай голасьці іх, бо яны твая голасьць.

Не адкрывай галізны дачкі жонкі бацькі твайго, якую нарадзіла яна бацьку твайму, гэта сястра твая, не адкрывай галізны яе.
 
Голасьці дачкі жонкі айца свайго, што нарадзілася ад айца твайго, яна сястра твая, не адкрывай голасьці яе.

Не адкрывай галізны сястры бацькі свайго, бо яна сваячка бацькі твайго.
 
Голасьці сястры айца свайго не адкрывай, бо яна радня айцу твайму.

Не адкрывай галізны сястры маці сваёй, бо яна сваячка маці тваёй.
 
Голасьці сястры маці свае не адкрывай, бо яна радня маці твае.

Не адкрывай галізны брата бацькі свайго, не ўваходзь да жонкі яго, якая звязана з табою сваяцтвам, бо гэта цётка твая.
 
Голасьці брата айца свайго не адкрывай і да жонкі ягонае ня бліжся: яна дзядзіна твая.

Не адкрывай галізны нявесткі сваёй, бо яна жонка сына твайго, не адкрывай ганьбы яе.
 
Голасьці нявесткі свае не адкрывай: яна жонка сына гвайго, не адмрывай голасьці яе.

Не адкрывай галізны братавай сваёй, бо гэта галізна брата твайго.
 
Голасьці браціхі свае не адкрывай: гэта голасьць брата твайго.

Не адкрывай галізны жанчыны і дачкі яе. Не бяры дачкі сына яе ані дачкі яе дачкі, каб адкрыць ганьбу яе, бо яны цела яе. Гэта беззаконне.
 
Голасьці жонкі й дачкі ейнае не адкрывай, дачкі сына ейнага і дачкі дачкі ейнае не бяры, каб адкрыць голасьць іх: яны блізкая радня яе; гэта бязульства.

Не бяры сястру жонкі сваёй, саперніцу яе, каб адкрыць яе галізну, пакуль гэтая жывая.
 
Не бяры жонкі разам ізь сястрою ейнай, каб зрабіць яе супаркаю, каб адкрыць голасьць ейную пры ёй, за жыцьця яе.

Не набліжайся да жанчыны ў час яе месячніцы і не адкрывай галізну яе.
 
І да жонкі ў часе адлучэньня з прычыны нечысьці ейнае ня бліжся, каб адкрыць голасьць ейную.

Не кладзіся з жонкай бліжняга свайго і не спаганьвай сябе змяшэннем семя; праз гэта станешся ты нячысты.
 
І із жонкаю бліжняга свайго ня дай семені ляжаньня, каб ня плюгавіцца зь ёю.

Не аддавай дзіцяці свайго на ахвяру ідалу Малоху, каб не спаганіць імя Бога твайго. Я — Госпад.
 
І з насеньня свайго ня дай, каб перадаваць Молоху, і ня будзень імені Бога свайго. Я СПАДАР.

Не спалучайся з мужчынам так, як ляжыш з жанчынаю: гэта агіда.
 
І з мужчынам не кладзіся ляжаньням жонкі, агіда гэта.

Не кладзіся з ніякаю жывёлаю, не спаганьвай сябе з ёю. Таксама і жанчына не будзе злучацца з жывёлай, бо гэта злачынства!
 
І зь ніякім статкам не кладзіся, каб гэтым стаць нячыстым; і жонка ня мае станавіцца перад статчынаю, каб злучыцца зь ёю. Гэта зьмяшаньне.

Не паганьцеся ўсім гэтым, як апаганілі сябе ўсе народы, якія Я выганю перад вашым абліччам,
 
Ня плюгаўце сябе нічым гэтым, бо ўсім гэтым сплюгавіліся народы, каторых Я праганяю ад вас.

ды якімі была спракуджана зямля, злачынствы якой Я пакараў, і выкінула з сябе жыхароў сваіх.
 
І сплюгавілася зямля, і Я даведаўся да бяспраўя яе, і вырыгала ізь сябе зямля жывучых на ёй.

Дык вы пільнуйцеся пастаноў і законаў Маіх і не дапускайцеся ўсіх гэтых брыдот, ані тутэйшы, ані прышэлец, які жыве сярод вас,
 
А вы дзяржыце ўставы Мае а суды Мае, і не рабіце ўсіх гэтых агідаў, ані тубылец, ані асялянец, што асяліўся меж вас.

бо ўсіх гэтых брыдот дапускаліся жыхары зямлі, якія былі перад вамі і якія апаганілі яе.
 
Бо ўсі гэтыя агіды рабілі людзі гэтае зямлі, што перад вамі, і сплюгавілася зямля,

Дык сцеражыцеся, каб і вас яна не выкінула, калі будзеце яе паганіць, як выкінула з сябе народ, які быў перад вамі.
 
Каб і вас ня вырыгала ізь сябе зямля, як вы сплюгавіце яе, як яна вырыгала народ, што быў перад вамі;

Бо кожная душа, якая б дапусцілася адной з гэтых брыдот, будзе вынішчана з народа свайго.
 
Бо будуць выгублены з пасярод люду свайго кажны, што будзе рабіць з усіх гэтых агідаў, і ўсі душы, што робяць гэта.

Трымайцеся прыказанняў Маіх. Не дапускайцеся брыдотных звычаяў, як дапускаліся тыя, што былі перад вамі, не паганьцеся імі. Я — Госпад, Бог ваш”».
 
Дык дзяржыце данае Імною дзяржаць вам, каб не рабіць подле абычаёў агідных, каторыя рабілі перад вамі, і каб ня сплюгавіцца імі. Я СПАДАР, Бог ваш».