Лявіт 11 разьдзел
Лявіт
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча
І прамовіў Госпад да Майсея і Аарона, кажучы:
І гукаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы ім:
«Вось што кажыце сынам Ізраэля: “Вось жывёлы з усіх жывёл зямных, якіх можаце есці:
«Гукайце сыном Ізраелявым, кажучы: во жывёла, каторую можна вам есьці з усёга статку, што на зямлі:
кожную жывёліну, у якой цалкам раздвоеныя капыты і на іх глыбокі разрэз і якая жуе жвайку, тую можаце есці.
Усі із статку, у каторага раздвоеныя капыты і на капытох глыбокі прарэз, і каторы жвець жваку, гэтыя можаце есьці.
З тых, што маюць раздвоеныя капыты ці што жуюць жвайку, не ежце такіх: вярблюда, бо ён жуе жвайку, але не мае раздвоеных капытоў, лічы яго нячыстым,
Адно гэтых ня ежча із жвучых жваку й маючых раздвоекапыты: вярблюда, бо ён жвець жваку, але капыты ў яго не раздвоеныя, — нячысты ён вам;
тушканчыка, які жуе жвайку, але не мае раздвоеных капытоў, — нячысты ён,
І труса, бо ён жвець жваку, але капыцікі ў яго не раздвоеныя, — ня чысты ён вам;
таксама зайца, бо ён жуе жвайку, але не мае раздвоеных капытоў,
І зайца, бо ён жвець жваку, але капыцікі ў яго не раздвоеныя, — нячысты ён вам;
і свінню, якая, хаця мае цалкам раздвоеныя капыты, не жуе жвайку; нячыстая яна для цябе.
І сьвіньні, бо капыты ў яе раздвоеныя і на капытох глыбокі прарэз, але яна ня жвець жвачкі, нячыстая яна вам.
Іх мясам не карыстайцеся і да падліны іх не дакранайцеся, бо яны нячыстыя для вас.
Зь мяса іхнага ня ежча і да здыхляціны іхнае не датыкайцеся, — нячыстыя яны вам.
Вось тыя, што родзяцца ў вадзе і якіх можна есці: кожнага з тых, што маюць плаўнікі і луску, ці ён з мора, ці з ракі, ці з ручая, есці можаце.
Гэтыя ежча з усіх, каторыя ў водах: у каторых ё плавукі а луска ў вадзе, у морах або ў рэках, тыя ежча.
Якія ж з іх не маюць плаўнікоў і лускі, з ліку паўзуноў або іншых якіх жывёл, якія рухаюцца ў вадзе, гэта паганае для вас
А ўся тая, у каторай няма плавукоў а лускі, у морах або рэках із усяе роючае ў водах, із усяе істы, што жывець у водах, агідаю будзе вам.
і павінны быць брыдотай. Не ежце іх мяса ды высцерагайцеся іх падліны.
Яны маюць быць агідаю вам, зь мяса іх ня ежча і здыхатою іх брыдзьцеся.
Усе жывуны вадзяныя, якія не маюць плаўнікоў і лускі, будуць для вас нячыстымі.
Усе, што ня мае плавукоў а лускі ў вадзе, агіднае вам.
Гэта тыя з птушак, якіх не павінны вы есці і якіх трэба высцерагацца: арла, грыфа і марскога арла,
А гэтых брыдзьцеся з птушак, ня ежча іх, агідаю яны вам: арла, грыфа а морскага арла,
каршука і сокала з родам яго,
Каршуна а сакала з пародаю ягонай,
усякіх гатункаў крумкачоў,
Усялякага крумкача з пародаю ягонай,
страуса, савы, чайкі, ды ястраба з родам яго,
Страўса, савы, чайкі а ястраба з пародаю ягонай,
пугача, рыбалова, ібіса,
І пугача, норкі, ібіса,
лебедзя, пелікана і сыча,
Лебедзя, пэлікана а сыча,
чаплі, бусла з родам яго, удода і кажана.
Чаплі, сойкі з пародаю ейнай, удода а кажана.
Усе жывуны крылатыя, што ходзяць на чатырох нагах, нячыстыя будуць для вас.
Роючыя крылатыя, ходзячыя чацьвярыцаю, агідныя вам.
Тых, хто ходзіць на чатырох нагах, але мае голені даўжэйшыя за ногі, якімі ён скача па зямлі,
Толькі тыя можаце есьці з усіх крылатых, што рояцца, каторыя ходзяць чацьвярыцаю, у каторых ё галёнка над ступою, каб скакаць па зямлі.
вы можаце есці; гэта саранча з родам яе, ды салам з родам яго, харгол і хагаб з родам яго.
Гэтыя ежча зь іх: шаранчу зь яе пародаю, казельчыкі зь іх пародаю, хрушчы зь іх пародаю і скакуны зь іх пародаю.
Усе іншыя гатункі чатырохногіх крылатых паўзуноў будуць для вас нячыстыя.
Усялякія, што рояцца крылатыя, у каторых чатыры нагі, агідныя вам.
І хто дакранецца да іх мярцвячыны, апаганіцца і будзе нячысты да вечара.
Ад іх вы будзеце нячыстыя: кажны, хто даткнецца да здыхаты іхнае, нячысты будзе аж да вечара.
І калі б яму выпала несці нейкую мярцвячыну, хай вымые адзенне сваё і будзе нячысты да захаду сонца.
І кажны, хто носе здыхату іхную, памые адзецьці свае, і нячысты будзе аж да вечара.
Кожная жывёла, якая мае капыт, але не раздвоены, ды не жуе жвайку, будзе нячыстая для вас, дык хто дакранецца да яе, станецца нячыстым.
Усялякі статак, у каторага капыты раздвоеныя, але няма глыбокага прарэзу, і каторы ня жвець жвакі, нячыстыя вам: кажны, што даткнецца да яго, будзе нячысты.
З усіх жывёл чатырохногіх тыя, што ходзяць на лапах, нячыстыя будуць для вас; кожны, хто дакранецца да мярцвячыны іх, нячысты будзе да вечара.
Усе, што ходзе на лапах сваіх з памеж усяе жывёлы, каторая ходзе чацьвярыцаю, нячыстыя яны вам: кажны, што даткнецца да здыхаты іхнае, нячысты будзе аж да вечара.
Дык кожны, хто нёс бы мярцвячыну іх, хай вымые адзенне сваё і будзе нячысты да вечара, бо ўсе яны нячыстыя для вас.
І хто носе здыхату іхную, тый мае памыць адзецьці свае, і нячысты будзе аж да вечара; нячыстыя яны вам.
Паміж малых жывёлін, якія рухаюцца па зямлі, нячыстымі хай лічацца гэтыя: ласка, мыш ды яшчаркі з родам іх,
Во што нячыстае вам із жывёлы, што вельмі роіцца па зямлі: ласка, мыш, чарапаха з пародаю ейнай,
землярыйка, чарапаха, стэліён, крот і хамелеон.
Тхор, хамелеон, яшчарка, сьлімак, крот.
Усе гэтыя жывёлы нячыстыя. Хто дакранецца да іх мярцвячыны, будзе нячысты аж да вечара.
Гэтыя нячыстыя вам з усіх паўзуноў: кажны, што даткнецца да здыхаты іхнае, нячысты будзе аж да вечара.
Калі з гэтай мярцвячыны ўпадзе што-колечы, ці то на посуд драўляны, ці на адзенне, ці на скуру, ці на мяшок, то ўсякая рэч, катораю карыстаюцца, будзе нячыстай. Трэба намачыць іх у вадзе, і будуць яны нячыстыя аж да вечара, а потым будуць чыстыя.
Усе, на што зваліцца каторая зь іх здохлая, будзе нячыстае, усялякая дзярвяная судзіна або адзежа, або скура, або мех, і ўсялякая снадзь, каторае ўжываюць на работу, — у ваду маюць палажыць і нячыстыя будуць аж да вечара, і ачысьцяцца.
А посуд гліняны, у які штосьці з гэтага ўпала, будзе нячысты і яго трэба разбіць.
І ўсялякая гліняная судзіна, калі ў нутр зваліцца што зь нячыстага, то ўсе, што ёсьць у нутру, стане нячыстым, і судзіну разьбіце.
Кожная страва, якую ўжываеце, калі б на яе пацякла вада з таго посуду, будзе нячыстай, ды ўсякае пітво, якое п’юць з такога посуду, будзе нячыстым.
З усялякае ежы, каторую ядуць, на каторую луча вада з такое судзіны, нячыстая будзе, і ўсялякі напітак, каторы п’юць, у ўсялякай такой судзіне нячысты будзе.
На што толькі нешта з гэтае мярцвячыны ўпадзе, тое будзе нячыстым; печ ці грубка маюць быць знішчаны, бо яны нячыстыя, і будуць нячыстыя для вас.
Усе, на што зваліцца штось ад здыхаты іхнае, нячыстае будзе: печ а печку маюць разламіць, яны нячыстыя; і нячыстыя яны маюць быць вам.
Толькі крыніцы і студні ды ўсё, дзе сабрана вада, будзе чыстым. Але той, хто дакранецца да той мярцвячыны, будзе нячысты.
Толькі жарало а студня, што зьмяшчаюць ваду, застаюцца чыстыя. А хто даткнецца да здыхаты іхнае, тый нячысты.
Калі што-колечы ад падліны ўпадзе на насенне, не спаганіць яго,
А калі што ад здыхаты іхнае зваліцца на ўсялякую сяўбу, каторую сеюць, і каторая пасеяна, то яна чыстая.
але калі б якое насенне намачыла вада і такога дакранулася штосьці ад мярцвячыны, то яно будзе для вас нячыстым.
Калі ж тады, як вада наліта на сяўбу, і зваліцца на яе што із здыхаты іхнае, то яна нячыстая вам.
Калі здохне жывёла, якую вам можна есці, дык калі б хто дакрануўся да мярцвячыны, будзе нячысты да вечара,
І калі здохне што із статку, каторы ўжываеце на ежу, дык тый, што даткнецца да здыхаты ягонае, нячысты будзе аж да вечара.
і хто з’есць штосьці з яе або панясе падліну яе, хай памые адзенне сваё; і будзе нячысты да вечара.
І тый, хто будзе есьці здыхляціну ягоную, мае памыць адзежу сваю, і нячысты будзе аж да вечара; і хто нясець здыхату ейную, мае памыць адзецьце свае, і нячысты будзе аж да вечара.
Усякая жывёліна, якая поўзае па зямлі, — гэта брыдота, нельга яе ўжываць у ежу.
І кажная роючая, што роіцца па зямлі, агідная вам, ня маеце есьці яе.
Што-колечы, што поўзае на жываце і на чатырох нагах, або мае многа ног, або цягнецца па зямлі, не ежце гэтага, бо гэта брыдота.
Усяго поўзаючага на чэраве і ўсяго ходзячага чацьвярыцаю, і аж да мнаганогіх із жывёлы роючае па зямлі, ня ежча, бо яны агідныя.
Не паганьце душ вашых якімі-небудзь паўзунамі і не дакранайцеся ні да каго з іх, каб не сталіся нячыстымі.
Не рабіце агіднымі душаў сваіх усялякім роючым, што роіцца, і не рабіцеся імі нячыстымі, каб нячыстымі імі стацца;
Я — Госпад, Бог ваш. Асвячайцеся ды будзьце святымі, бо Я — святы! Не паганьце душ вашых якім-колечы паўзуном, які поўзае па зямлі,
Бо Я СПАДАР, Бог ваш: усьвячайцеся й будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты, і ня плюгаўце душаў сваіх якой жывёлаю роючай, што поўзае па зямлі;
бо Я — Госпад, Які вывеў вас з зямлі Егіпецкай, каб быць вашым Богам. Будзьце святымі, бо Я — святы!
Бо Я СПАДАР, што вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае, каб быць Богам вашым. Дык будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты».
Гэта вось закон адносна жывёлы і птушак ды ўсякага жывуна, які рухаецца ў вадзе і поўзае па зямлі,
Гэта права статку а птушкі а ўсялякае жывое істы, што роіцца ў водах, і ўсялякае істы, што поўзае па зямлі.
каб адрознівалі, што чыстае, а што нячыстае, ды ведалі, што маеце есці, а чым маеце брыдзіцца”».
Каб адрозьневаць нячыстае ад чыстага, і жывёлу, каторую можна есьці, ад жывёлы, каторае есьці ня можна».