1 да Карынфянаў 7 разьдзел
Першае пасланьне да Карынфянаў
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Пераклад Антонія Бокуна
Што да напісанага вамі, то добра для мужчыны не кранацца жанчыны.
А адносна таго, пра што вы пісалі да мяне, дык добра чалавеку не дакранацца да жанчыны,
Але, каб пазбегнуць распусты, кожны няхай мае сваю жонку, і кожная няхай мае свайго мужа.
але, з увагі на распусту, кожны няхай ма́е сваю жонку, і кожная няхай ма́е свайго мужа.
Муж няхай выконвае свой абавязак адносна жонкі. Таксама і жонка адносна мужа.
Муж няхай аддае жонцы належную зычлівасьць; падобна і жонка мужу.
Жонка не распараджаецца сваім целам, але муж. Таксама і муж не распараджаецца сваім целам, але жонка.
Жонка не валодае сваім целам, але муж; падобна і муж не валодае сваім целам, але жонка.
Не ўхіляйцеся адно ад аднаго, хіба па згодзе, на нейкі час, каб вы мелі час на малітву, а потым ізноў будзьце разам, каб не спакушаў вас сатана праз вашую няўстрыманасць.
Не ўхіляйцеся адзін ад аднаго, хіба па згодзе, на час, каб быць свабоднымі для посту і малітвы, і зноў у гэтым будзьце разам, каб не спакушаў вас шата́н праз няўстрыманасьць вашую.
Кажу гэта як параду, а не як загад.
А кажу гэтае як дазвол, а не як загад.
Бо хачу, каб усе людзі былі, як і я, але кожны мае свой дар ад Бога, адзін так, другі гэтак.
Бо хачу, каб усе людзі былі, як і я, але кожны ма́е свой дар ад Бога, адзін так, другі гэтак.
Нежанатым жа і ўдовам кажу: добра, калі застануцца, як я,
А нежанатым і ўдовам кажу: добра ім, калі застануцца, як я;
але, калі не вытрымліваюць, няхай жэняцца, бо лепш ажаніцца, чым палаць пажадлівасцю.
а калі не ўстрымаюцца, няхай жэняцца, бо лепш ажаніцца, чым распаляцца.
Тым жа, хто ажаніўся, не я наказваю, але Пан, каб жонка не адыходзіла ад мужа.
Тым жа, што пажаніліся, ня я загадваю, але Госпад: жонцы — не разлучацца з мужам,
Калі ж адыдзе, то няхай застаецца без мужа, ці паяднаецца са сваім мужам. Муж таксама няхай не пакідае жонкі.
а калі разлу́чыцца, няхай застаецца бяз мужа ці няхай пагодзіцца з мужам; і мужу — не пакідаць жонкі.
Астатнім кажу я, не Пан: калі хто з братоў мае жонку няверуючую, і яна згаджаецца жыць з ім, то няхай не пакідае яе.
А іншым кажу я, ня Госпад: калі нейкі брат ма́е жонку бязьверную, і яна згаджаецца жыць з ім, няхай ён не пакідае яе;
Таксама жонка, якая мае няверуючага мужа, і той згаджаецца жыць з ёю, няхай не пакідае яго,
і жонка, якая ма́е мужа бязьвернага, і ён згаджаецца жыць з ёю, няхай не пакідае яго.
бо няверуючы муж асвячаецца праз жонку, і няверуючая жонка асвячаецца праз мужа; інакш дзеці вашыя былі б нячыстыя, а цяпер яны святыя.
Бо муж бязьверны асьвячаецца ў жонцы, і жонка бязьверная асьвячаецца ў мужу; бо інакш дзеці вашыя былі б нячыстыя, а цяпер яны — сьвятыя.
Калі ж няверуючы хоча адысці, няхай адыдзе; брат ці сястра ў такіх выпадках не зняволеныя, бо да згоды паклікаў нас Пан.
А калі бязьверны разлучаецца, няхай разлучаецца; брат ці сястра ў гэтакіх [выпадках] не прыняволеныя, бо да супакою паклікаў нас Бог.
Адкуль жа ты ведаеш, жонка, што збавіш мужа? Або ты, муж, адкуль ведаеш, што збавіш жонку?
Бо з чаго ты ведаеш, жонка, ці ня збавіш мужа? Або ты, муж, з чаго ведаеш, ці ня збавіш жонку?
Зрэшты, кожны няхай паступае так, як Бог яму вызначыў, да чаго кожнага паклікаў Пан. Так я загадваю па ўсіх Касцёлах.
Толькі кожны няхай ходзіць так, як Бог яму надзяліў, і кожны, як Госпад паклікаў. І гэтак я загадваю ў-ва ўсіх цэрквах.
Калі пакліканы хтосьці абрэзаным, няхай не хаваецца. Пакліканы хтосьці неабрэзаным? Няхай не абрэзваецца!
Пакліканы хто абрэзаным? Няхай не хаваецца. Пакліканы хто ў неабразаньні? Няхай не абрэзваецца.
Абразанне — нішто, і неабразанне — нішто, але лічыцца выкананне Божых запаведзяў.
Абразаньне ёсьць нішто, і неабразаньне ёсьць нішто, але [важнае] захоўваньне прыказаньняў Божых.
Кожны няхай застаецца ў тым пакліканні, у якім быў пакліканы.
Кожны няхай застаецца ў тым пакліканьні, у якім пакліканы.
Быў пакліканы як нявольнік? Не турбуйся. Але, калі можаш стаць свабодным, скарыстай з гэтага!
Слугою ты пакліканы? Не табе клапаціцца, але, калі можаш стацца вольным, лепш скарыстайся.
Бо нявольнік, пакліканы ў Пану, ёсць свабодным Пана. Гэтак сама і пакліканы як свабодны ёсць нявольнікам Хрыста.
Бо слуга, пакліканы ў Госпадзе, ёсьць вызваленец Госпадавы; падобна і той, хто пакліканы вольным, ёсьць слуга Хрыстовы.
Вы куплены дарагой цаною! Не станавіцеся нявольнікамі людзей.
Вы куплены дарагою цаною; не рабіцеся слугамі людзей.
Браты, кожны, у якім пакліканні быў пакліканы, у тым няхай застаецца перад Богам.
Кожны ў якім [стане] пакліканы, браты, у такім няхай застаецца перад Богам.
Адносна дзеваў я не маю наказу ад Пана, але выказваю сваё меркаванне як той, каго міласэрнасць Пана зрабіла вартым даверу.
Адносна дзявоцтва я ня маю загаду ад Госпада, але даю пара́ду, як той, над кім зьлітаваўся Госпад, каб быць яму верным.
Таму з-за цяперашняга ўціску я лічу добрым, што чалавеку лепш заставацца такім.
Дык лічу за добрае дзеля цяперашняе патрэбы, што добра чалавеку гэтак быць.
Ты маеш жонку? Не шукай вызвалення. Не маеш жонкі? Не шукай яе.
Ты злучаны з жонкаю? Не шукай разводу. Ты вольны ад жонкі? Не шукай жонкі.
Калі ты і ажаніўся, то не зграшыў, і калі дзева выйшла замуж, не зграшыла. Але такія зведаюць пакуту ў целе, а я шкадую вас.
А калі і ажэнішся, не зграшыш; і калі дзяўчына пойдзе замуж, не зграшыць. Гэткія будуць мець прыгнёт у целе, а я вас шкадую.
Я кажу вам, браты, што час кароткі.
Але кажу вам, браты: час ужо наблізіўся; таму тыя, што маюць жонак, павінны быць як ня маюць;
Таму тыя, хто мае жонак, няхай будуць як тыя, хто не мае. І тыя, хто плача, як тыя, хто не плача. І тыя, хто радуецца, як тыя, хто не радуецца. І тыя, хто купляе, як тыя, хто не набывае.
і тыя, што плачуць, як ня плачуць; і тыя, што радуюцца, як ня радуюцца; і тыя, што купляюць, як не набываюць;
І тыя, хто карыстаецца светам, няхай будуць як тыя, хто не карыстаецца, бо мінае вобраз гэтага свету.
і тыя, што карыстаюцца гэтым сьветам, як не карыстаюцца; бо праходзіць кшталт гэтага сьвету.
Я хачу, каб вы былі бесклапотнымі. Нежанаты клапоціцца пра справы Пана, як спадабацца Пану.
А я хачу, каб вы былі бяз клопату. Нежанаты клапоціцца пра тое, што Госпада, як дагадзі́ць Госпаду,
А жанаты клапоціцца пра справы гэтага свету, як спадабацца жонцы,
а жанаты клапоціцца пра тое, што сьвету, як дагадзі́ць жонцы.
і ён падзелены. Таксама незамужняя жанчына і дзева клапоціцца пра справы Пана, каб быць святою і целам, і духам, а замужняя клапоціцца пра справы гэтага свету, як спадабацца мужу.
Ёсьць розьніца між жонкай і дзяўчынай: незамужняя клапоціцца пра тое, што Госпада, як дагадзі́ць Госпаду, каб быць сьвятою і целам, і духам; а замужняя клапоціцца пра тое, што сьвету, як дагадзі́ць мужу.
Кажу гэта для вашай карысці, не для таго, каб накінуць на вас путы, але для таго, каб вы дастойна і вытрывала служылі Пану.
А гэта кажу дзеля вашай жа карысьці, не каб накінуць на вас пятлю, але каб вы пава́жна і адпаведна [стаялі пры] Госпадзе без перашкодаў.
Калі хто-небудзь лічыць, што паступае нягодна са сваёй дзевай, бо мінаюць ужо гады яе маладосці, і перакананы, што павінен так паступіць, то няхай паступае, як хоча, ён не грашыць. Няхай жэняцца.
А калі нехта лічыць за непрыстойнае для свае дзяўчыны, каб яна, перацьвіўшы, так і засталася, няхай робіць, як хоча; [гэтым] не зграшыць, няхай жэняцца.
Але калі нехта без ніякага прымусу, пануючы над сваёй воляй, цвёрда вырашыў у сваім сэрцы захаваць дзявоцтва, той робіць добра.
А хто стаў у сэрцы непарушна і, ня маючы патрэбы, але ўладу маючы над воляй сваёй, судзіў гэтак у сэрцы сваім, каб захаваць сваё дзявоцтва, той добра робіць.
Таксама і той, хто жэніцца са сваёй дзевай, але той, хто не жэніцца, робіць яшчэ лепш.
Так што хто аддае замуж, добра робіць; а хто не аддае, лепш робіць.
Жонка звязаная столькі часу, колькі жыве яе муж. Аднак, калі памёр яе муж, яна можа выйсці замуж за каго пажадае, каб толькі ў Пану.
Жонка зьвязана законам да таго часу, пакуль жыве ейны муж; а калі муж ейны памрэ, яна вольная выйсьці замуж за каго хоча, толькі ў Госпадзе.
Аднак больш шчаслівай была б, калі б засталася так, як я раю. Думаю, і я маю Божага Духа.
Але яна шчасьлівейшая, калі застанецца так, паводле маёй парады; а я думаю, што і я маю Духа Божага.