Псалтыр 57 псалом
Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Сабілы і Малахава
Кіраўніку хору: на лад: Не загубляй! Залаты псальм Давіда, калі ўцякаў ад Саула ў пячору.
Кіраўніку хору. Паводля мелёдыі: «Ня загубі». Апісаньне Давідава, як ён уцякаў ад Саўла ў пячору.
Зьмілуйся нада мною, о Божа, зьмілуйся! Бо ў Цябе я шукаю патолі і ў цяню Тваіх крыльляў шукаць буду прыпынку, пакуль ня мінецца загуба.
Зьлітуйся нада мной, Божа! Зьлітуйся нада мной, бо ў Цябе бярэ прытулак душа мая, і ў цяню Тваіх крылаў бяру я прытулак, пакуль ня мінуцца нябясьпекі.
Клічу да Бога Ўсявышняга, да Бога, што справу маю вядзе за мяне.
Я гукаю да Бога, да Найвышэйшага, да Бога, Які робіць для мяне ўсё.
Ён з неба пашле і ўспаможа мяне; Ён тых асароміць, што хочуць мяне праглынуці; ласку Сваю пашлець Бог ды праўду Сваю.
Ён пашле зь нябёсаў, і Ён уратуе мяне. Ён асароміць таго, хто шукае мяне праглынуць. — Зэля. Пашле Бог Сваю літасьць і Сваю праўду.
Душа мая міжы львоў, я ляжу сярод тых, што палаюць агнём, сярод людзей, што зубы іх — дзіды і стрэлы, языкі-ж — мячы вострыя.
Душа мая — сярод ільвоў. Я ляжу пад шуга́ючым полымем, сярод сыноў Ада́мавых: зубы іхныя ёсьць дзіды і стрэлы, язык іхны ёсьць востры меч.
Узьнясіся над неба, о Божа, каб слава Твая па ўсенькай зямлі лунала.
Уздыміся, Божа, па-над нябёсы! І над усёю зямлёю хай будзе Слава Твая.
Дзеля ног маіх сетку наставілі, прыгнялі яны душу маю,
На ногі мае яны прыгатавалі сетку. Душа́ мая прыгнечана долу. Яны выкапалі яму перада мной, і самі ўваліліся ў яе. — Зэля.
прада мною яму капалі, ды самі ў яе ўваліліся. (Зэля)
Гатовае ёсьць сэрца маё, Божа, гатовае маё сэрца. Я буду сьпяваць і іграць.
Сэрца маё гатова, о Божа, маё сэрца гатова пяяці й іграці Табе.
Паўстань слава мая! паўстань, цытра і гарпа! Я ўстану ра́на (на досьвітку).
Ачуняй, мая слава! Збудзіцеся, гусьлі мае і псалтыр! Я разбуджу сьвітаньне.
Я буду вызнаваць Цябе, мой Госпад, сярод народаў, я буду пець Табе сярод народаў,
Буду славіць Цябе між народамі, Госпадзе, буду славіць Цябе між паганамі!
бо Міласэрнасьць Твая вялікая (аж) да нябёсаў, і Справядлівасьць Твая да аблокаў.
Бо аж да неба вялікая ласка Твая і праўда Твая да аблокаў.
Будзь узвышаны, Божа, над нябёсамі! Над усёй зямлёй (хай) будзе Слава Твая.
Узьнясіся над неба, о Божа, каб слава Твая па ўсенькай зямлі лунала!