1 да Цімафея 2 разьдзел
Першае пасланьне да Цімафея
Пераклад Анатоля Клышкi → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
Дык перш за ўсё я прашу тварыць малітвы, просьбы, заступніцтвы, падзякі за ўсіх людзей,
Паручаю найперш, каб упрошваньні, малітвы, умольваньні і падзякі былі адпраўляны за ўсіх людзей,
за цароў і за ўсіх, хто мае ўладу, каб мы маглі праводзіць ціхае і спакойнае жыццё ва ўсялякай набожнасці і годнасці.
за валадароў і за ўсіх тых, што знаходзяцца пры ўладзе, каб маглі мы весьці жыцьцё спакойнае з усёю набожнасьцю і прыстойнасьцю.
[Бо] гэта добра і прыемна ў вачах нашага Збаўцы Бога,
Гэта добрае і мілае Збаўцы нашаму Богу, бо Ён хоча збавіць усіх людзей і давесьці іх да пазнаньня праўды.
Які хоча, каб усе людзі выратаваліся і дайшлі спазнання ісціны.
Адзін жа Бог, адзін і Пасярэднік Бога і людзей — чалавек Езус Хрыстус,
Бо адзіны Бог, адзін і Пасрэднік між Богам і людзьмі — чалавек Хрыстос Ісус,
які самога сябе выдаў на збаўленьне ўсіх людзей, як пасведчаньне ў свой час,
Які аддаў Сябе Самога як выкуп за ўсіх — такое было сведчанне ў свій час.
на які і я прызначаны Павучальнікам і Апосталам, прычым праўду кажу, не ашукваю, — Настаўнікам паганаў, і веры, і праўдзе.
Для гэтага я быў пастаўлены звестуном і Апосталам (праўду кажу, не лгу) настаўнікам язычнікаў у веры і праўдзе.
Хачу я, каб мужчыны маліліся на кожным месцы, падымаючы чыстыя рукі бяз гневу і спрэчак.
Дык я хачу, каб мужчыны маліліся ў кожным месцы, узносячы святыя рукі, без гневу і спрэчак.
Падобна і жанчыны няхай апранаюцца сьціпла, разумна і прыстойна: не з кручанымі валасамі, без золата, жэмчугаў ды без каштоўных убораў,
Таксама [і] каб жанчыны ўпрыгожвалі сябе прыстойным убраннем з сарамлівасцю і разважлівасцю, не пляценнем валасоў і золатам, ці перламі, ці дарагімі ўборамі,
як належыцца жанчынам, а лепш няхай вызначаюцца набожнасьцю і добрымі ўчынкамі.
а — як належыць жанчынам, якія вызнаюць, што шануюць Бога, — добрымі ўчынкамі.
Жанчына няхай вучыцца ў ціхасьці, поўная пакорлівасьці.
Жанчына няхай вучыцца ў цішыні, з усялякаю пакораю.
Не пазваляю жанчыне вучыцца і панаваць над мужам, але каб заставалася ў ціхасьці.
А жанчыне вучыць я не дазваляю і верхаводзіць над мужчынам, а быць у цішыні.
Адам жа быў першым створаны, а потым Ева.
Адам жа быў створаны першым, а Ева потым.
Адам не даўся зьвесьціся, а жанчына была ашукана і спракудзілася.
І не Адам быў ашуканы, а жанчына, будучы ашуканаю, упала ў злачынства.
Яна будзе збаўлена, родзячы дзяцей і трываючы ў веры, любові і сьвятасьці праз умеркаваньне.
Да будзе выратавана праз нараджэнне дзяцей, калі яны застануцца ў веры, і любові, і святасці з цнатлівасцю.