1 Паручаю найперш, каб упрошваньні, малітвы, умольваньні і падзякі былі адпраўляны за ўсіх людзей,
2 за валадароў і за ўсіх тых, што знаходзяцца пры ўладзе, каб маглі мы весьці жыцьцё спакойнае з усёю набожнасьцю і прыстойнасьцю.
3 Гэта добрае і мілае Збаўцы нашаму Богу, бо Ён хоча збавіць усіх людзей і давесьці іх да пазнаньня праўды.
4 Адзін жа Бог, адзін і Пасярэднік Бога і людзей — чалавек Езус Хрыстус,
5 які самога сябе выдаў на збаўленьне ўсіх людзей, як пасведчаньне ў свой час,
6 на які і я прызначаны Павучальнікам і Апосталам, прычым праўду кажу, не ашукваю, — Настаўнікам паганаў, і веры, і праўдзе.
7 Хачу я, каб мужчыны маліліся на кожным месцы, падымаючы чыстыя рукі бяз гневу і спрэчак.
8 Падобна і жанчыны няхай апранаюцца сьціпла, разумна і прыстойна: не з кручанымі валасамі, без золата, жэмчугаў ды без каштоўных убораў,
9 як належыцца жанчынам, а лепш няхай вызначаюцца набожнасьцю і добрымі ўчынкамі.
10 Жанчына няхай вучыцца ў ціхасьці, поўная пакорлівасьці.
11 Не пазваляю жанчыне вучыцца і панаваць над мужам, але каб заставалася ў ціхасьці.
12 Адам жа быў першым створаны, а потым Ева.
13 Адам не даўся зьвесьціся, а жанчына была ашукана і спракудзілася.
14 Яна будзе збаўлена, родзячы дзяцей і трываючы ў веры, любові і сьвятасьці праз умеркаваньне.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Першае пісьмо да Цімафея, 2 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
