Дзеі 12 разьдзел
Дзеі Сьвятых Апосталаў
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
Тым часам цар Ірад падняў рукі на некаторых людзей царквы, каб зрабіць ім ліха,
У гэтым такжа часе Гэрад пачаў прасьледаваць некаторых веравызнаўцаў Касьцёла.
і забіў Якава, брата Янавага, мечам;
Забіў мячом Якуба, Янавага брата,
а ўбачыўшы, што гэта даспадобы Юдэям, сьледам за тым узяў і Пятра, — тады былі дні праснакоў, —
а калі замеціў, што гэта спадабалася жыдам, узвязьніў па-за тым Пятра. А былі гэта дні Праснакоў.
і, затрымаўшы яго, пасадзіў у цямніцу і загадаў чатыром чацьверыкам воінаў вартаваць яго, маючы намер пасьля Пасхі вывесьці яго да людзей.
Калі яго схваціў, укінуў у вязьніцу (астрог) ды паручыў пільнаваць чатыром вартаўнікам у адной варце (варт было чатыры), маючыся па сьвяце Пасхі аддаць народу.
І так Пятра вартавалі ў цемры; тым часам царква рупліва малілася за яго Богу.
Так Пётр быў запёрты ў вастрозе. А Касьцёл безупынна маліўся за яго да Бога.
Калі ж Ірад хацеў вывесьці яго, у тую ноч Пётр спаў паміж двума воінамі, скаваны двума ланцугамі, і ахова каля дзьвярэй вартавала цямніцу.
У ноч, па каторай Гэрад меўся выдаць яго, Пётр, скаваны падвойным ланцугом, спаў між двух жаўнераў, а вартаўнікі перад брамай пільнавалі вастрог.
І вось, анёл Гасподні стаў перад ім, і сьвятло азарыла цямніцу; анёл, штурхнуўшы Пятра ў бок, разбудзіў яго і сказаў: устань хутчэй! І ланцугі апалі з рук ягоных.
Раптам паявіўся Анёл Госпадаў і сьвятло засьвяціла ў каморы. Ударам у бок абудзіў Пятра, і загадаў: "Устань скора!" У той мамэнт апалі ланцугі з рук ягоных.
І сказаў яму анёл: падперажыся і абуйся. Ён зрабіў так. Пасьля кажа яму: апрані адзежу тваю і ідзі за мною.
3атым сказаў яму Анёл: "Апаяшыся ды абуйся ў сандалы свае! І ён так зрабіў. Далей казаў яму: "Надзень вопратку — сваю ды хадзі за мной.
Пётр выйшаў і рушыў усьлед за ім, ня ведаючы, што тое, што робіць анёл, ёсьць сапраўднае, а думаючы, што бачыць уяву.
І выйшаўшы, ізноў за ім, але ня ведаў, ці гэта, што анёл робіць ёсьць рэчаісьнасцю, ці можа візію відзіць.
Мінуўшы першую і другую варту, яны падышлі да жалезнае брамы, што вяла ў горад, якая сама адчынілася ім; яны выйшлі, і прайшлі адну вуліцу, калі раптам анёла ня стала зь ім.
Мінулі першую і другую варту ды дайшлі да жалезнай брамы, каторая вядзе ў горад. Яна сама адчынілася перад імі. Выйшлі затым, прайшлі адну вуліцу і зараз анёл адступіў ад яго.
Тады Пётр, апамятаўшыся, сказаў: цяпер я бачу напраўду, што Гасподзь паслаў анёла Свайго і выбавіў мяне з рукі Ірада і ад усяго, чаго чакаў люд Юдэйскі.
Тады Пётр прыйшоў да сябе (ачухаўся) і сказаў: "Цяпер ведаю сапраўды, што Госпад паслаў свайго анёла ды вырваў мяне з рукі Гэрада і ад усяго таго, што маніліся зрабіць жыды".
І, агледзеўшыся, прыйшоў да дома Марыі, маці Яна, якога звалі Маркам, дзе многія сабраліся і маліліся.
Па развазе пайшоў у дом Маріі, маткі Яна, званага Маркам, дзе было сабраўшыся многа на маленьне.
А калі Пётр пастукаўся ў браму, дык выйшла паслухаць служанка, якую звалі Рода;
Калі пастукаў у дзьверы на ўваход, прыбегла дзяўчына на імя (імем) Родэ, паслухаць хто там.
І, пазнаўшы Пятроў голас, ад радасьці не адчыніла брамы, а ўбегшы абвясьціла, што Пётр стаіць каля брамы.
Пазнаўшы голас Пятра, з радасьці не адчыніла брамы, але пабегла паведаміць, што Пётр стаіць перад брамай.
А тыя сказалі ёй: ці ў сваім ты розуме? Але яна стаяла на сваім. А яны казалі: гэта анёл ягоны.
А яны сказалі ёй: "Дурніца!" А яна даказвала, што гэта так.
Тым часам Пётр стукаўся; калі ж адчынілі, дык убачылі яго і зьдзівіліся.
Яны цьвярдзілі: "Гэта хіба анёл ягоны". А Пётр стукаўся далей. Калі наастатак (нарэшце) адчынілі, убачылі яго, надта зьдзівіліся.
А ён, даўшы рукою знак, каб маўчалі, расказаў ім, як Гасподзь вывеў зь цямніцы, і сказаў: перакажэце ўсё гэта Якаву і братам. Пасьля выйшаў і пайшоў у іншую мясьціну.
Ён даўшы ім знак рукою маўчаць, разказваў, як яго Госпад вывеў з астрога, прытым дабавіў: "Паведаміце пра гэта Якубу і братам". Сам выйшаў у другое месца.
Калі настаў дзень, паміж воінамі ўсчалася вялікая трывога: што сталася зь Пятром;
Калі настаў дзень, між жаўнераў узьнікла не малое замяшаньне, трывога дзеля зьнікненьня Пятра.
а Ірад, пашукаўшы яго і не знайшоўшы, судзіў вартавых і загадаў пакараць іх сьмерцю; потым ён выправіўся зь Юдэеі ў Кесарыю і там заставаўся.
Гэрад загадаў шукаць яго. А не знайшоўшы, праслухаў вартаўнікоў і загадаў іх пакараць сьмерцю. Сам направіўся з Юдэі ў Цэзарыю ды там затрымаўся.
Ірад быў у гневе на Тырыйцаў і Сіданійцаў: а яны, змовіўшыся, прыйшлі да яго і схіліўшы на свой бок Уласта, пасьцельніка царскага, прасілі міру, бо іх вобласьць кармілася з царскай.
Ён дужа злаваўся на жыхароў Тыру І Сыдону. Але яны аднадушна прыбылі да яго, і прыласкаўшы Бласта, палацовага каралеўскага, прасілі аб мір, так як іх край даставаў жыўнасьць з каралеўскага краю.
У назначаны дзень Ірад, убраўшыся ў царскія строі, сеў на судзілішчы перад людзьмі і гаварыў да іх;
У вызначаны дзень кароль Герад адзеўшыся ў каралеўскія шаты сеў на троне (пасадзе) і прамаўляў да іх.
а люд крычаў: гэта голас Бога, а не чалавека!
А народ крычаў: "Гэта голас бога а не чалавека!"
Але раптам анёл Гасподні паразіў яго за тое, што ён ня ўзьнёс хвалы Богу; і ён заедзены чарвякамі, сканаў.
І як бач парадзіў яго анёл Госпадаў, таму, што ён не аддаў Богу належнай хвалы. Ён памёр, сточаны чэрвямі.
А слова Божае расло і пашыралася.
Слова (Эвангелізацыя) жа Госпадава расло і памнажалася.
А Варнава і Саўл, выканаўшы даручэньне, вярнуліся зь Ерусаліма (ў Атныахію), узяўшы з сабою і Яна, якога звалі Маркам.
Барнаба і Шавал, споўнішы свае паручэньні, вярнуліся з Ерузаліму (у Антыёхію) узяўшы з сабой Яна, званага Маркам.