Дзеі 28 разьдзел

Дзеі Сьвятых Апосталаў
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Чарняўскага — арыгінал

 
 

А калі ўратаваліся, тыя, што былі з Паўлам, даведаліся, што востраў называецца Меліт.
 
Уратаваўшыся даведаліся мы, што востраў называецца Мэліта.

Іншапляменцы прынялі нас вельмі чалавекалюбна: бо яны, з прычыны дажджу і холаду, расклалі вогнішча і прынялі ўсіх нас.
 
Тутэйшыя праявілі нам не малую людскасць; разпалілі агонь дзеля таго, што падаў дождж ды сабралі нас усіх пры ім, бо было холадна.

Калі ж Павал набраў многа хмызу і клаў на вагонь, выскачыла ад жару зьмяюка і павісла на руцэ ў яго.
 
Калі Лавал назбіраў многа хворасту і клаў на агонь, тады гадзіна вылязшы ад гарычыні, прычапілася а ягонад рукі.

Іншапляменцы, калі ўбачылі павіслую на руцэ ў яго зьмяю, казалі адзін аднаму: праўда, чалавек гэты — забойца, калі яму, уратаванаму ў моры, суд Божы не пакідае жыцьця.
 
Калі тутэйшыя ўбачылі гада, звісаўшага з ягонай рукі, гаварылі паміж сабой: "Гэты чалавек хіба забойца, бо хоць уратаваўся ад мора, усёж такі багіня помсты не дае яму жыць."

Але ён, абтросшы зьмяю ў вагонь, не зазнаў аніякае шкоды.
 
А ён абтросшы гада ў агонь, не пацярпеў нічога благога.

Яны чакалі былі, што ён пухнуць пачне, альбо што раптам упадзе мёртвы; але, чакаючы доўга і ўбачыўшы, што ня сталася зь ім ніякай бяды, думку зьмянілі і казалі, што ён — Бог.
 
Яны думалі што ён начне пухнуць і раптам упадзе і памрэ. Але калі яны доўга чакалі і бачылі, што, яму нічога благога не робіцца, змяніўшы думкі, гаварылі, што ён Бог.

Навакол той мясьціны былі валоданьні першага чалавека вострава, называнага Публіем; ён прыняў нас і тры дні гасьцінна частаваў.
 
Каля таго месца знеходзіўся двор /маёытак, паселасць/ начальніка таго вострава, на імя Публій. Ён прыняў нас па сяброўску і праз тры дні ўгашчаў.

Публіеў бацька ляжаў, пакутуючы ад гарачкі і ад болю ў жываце: Павал увайшоў да яго, памаліўся і, усклаўшы на яго рукі свае, ацаліў яго.
 
Бацька яго ляжаў хворы на трасца і крываўку. Павал пайшоў да ято, і памаліўшыся, усклаў ыа яго рукі і аздаравіў яго.

Пасьля гэтай падзеі і астатнія на востраве, хто быў хворы, прыходзілі і былі вылечаны.
 
Па такой падзеі прыходзілі таксама іншыя хворыя на востраве ды былі аздароўлены.

І рабілі нам шмат гонару, і на дарогу далі ўсё патрэбнае.
 
Яны таксама адносіліся да нас з вялікай пашанай, і, калі мы адплывалі, заагледзілі на ва ўсё, што нам было патрэбнае.

Праз тры месяцы мы адплылі на Александрыйскім караблі, пад знакам Дыяскураў, які зімаваў на тым востраве,
 
Па трох месяцах на александрыйскім караблі, пад знакам /назвай /Діяскураў/ Кастораў, каторы зімаваў на востраве, мы адплылі.

і, прыплыўшы ў Сыракузы, пабылі там тры дні;
 
Прыплыўшы ў сырыкузы, прабылі мы там тры дні.

адтуль адплыўшы, прыбылі ў Рыгію; а празь дзень, як павеяў паўднёвы вецер, прыбылі на другі дзень у Путэол,
 
Адсюль плывучы ўздоўж узбярэжжа прыбылі мы ў Рэгіюм, і па адным дню, калі падуў паўдзённы вецер, на другі дзень прыбылі мы ў Пэтэолі.

дзе знайшлі братоў і былі ўпрошаныя пабыць у іх сем дзён, і потым паплылі мы ў Рым.
 
Тамака спаткалі братоў і па іх просьбе забавілі сем днёў. Наастатак прыбылі мы ў Рым.

Тамтэйшыя браты, дачуўшыся пра нас, выйшлі нам насустрач да Апіевай плошчы і трох гасьцініц; убачыўшы іх, Павал падзякаваў Богу і падбадзёрыўся духам.
 
Тамашнія браты, даведаўшыся аб нас, перанялі нас каля форум Аппія і Трох Гасцінніц. Убачыўшы іх Павал, падзякаваў Богу і набраўся ад вагі.

А як прыйшлі мы ў Рым, дык сотнік перадаў вязьняў ваеначальніку, а Паўлу дазволена жыць адасоблена з воінам, які вартаваў яго.
 
Калі прыбылі мы ў Рым, пазволена Паўлу жыць прыватна пад наглядам жаўнераў.

Праз тры дні Павал склікаў самых знакамітых Юдэяў і, калі яны сышліся, прамовіў да іх; мужы браты! не зрабіўшы нічога супраць народу ці бацькоўскіх звычаяў, я ў кайданах зь Ерусаліма перададзены ў рукі Рымлянам;
 
Па трох днях запрасіў Павал да сябе перадавых жыдоў. А калі яны сабраліся, прамовіў да іх: "Браты! Не зрабіў я нічога благога ані проціў народу, ані проціў бацькоўскіх звычаяў, а імі як вязень быў выдадзены ў рукі Рымпян.

яны, судзіўшы мяне, хацелі даць волю, бо няма ўва мне ніякай віны, вартае сьмерці;
 
Яны па допыце хацелІ мяне выпусціць, бо не было ў мяне нічога вартава кары смерці.

але як што Юдэі не паразумеліся, дык я мусіў патрабаваць суду ў кесара, зрэшты, ня дзеля таго, каб зьвінаваціць у чым-небудзь народ мой;
 
Калі аднак жыды працівіліся гэтаму, я змушаны быў апеляваць /адклікнуцца/ да Цззара, не ў абвіненні ў чым колечы свайго народу.

з гэтай прычыны я і склікаў вас, каб пабачыцца і пагутарыць з вамі, бо за надзею Ізраілеву абложаны я гэтымі кайданамі.
 
Таму вось запрасіў я вас. каб з вамі пабачыцца і пагаварыць, бо не для спадзявання Ізраеля нашу гзтыя аковы /путы/."

А яны сказалі яму: мы ні пісьмаў ня мелі пра цябе зь Юдэі, ні з вандроўных братоў ніхто не паведаміў пра цябе і не сказаў нічога благога.
 
А яны сказалі яму: "Мы пра Цябе не атрымалІ ані лістоў з Юдэі, ані гэтаджа ніхто з братоў не прыбыў і не паведаміў, ды ніхто нічога не гаварыў аб табе.

Зрэшты, нам пажадана пачуць ад цябе, як ты думаеш; бо вядома нам, што пра гэта вучэньне ўсюды спрачаюцца.
 
Дык просім пачуць ад цябе, што ты думаеш, бо нам ведама аб гэтай сэкце, што ўсёды працівіцца ёй."

І прызначыўшы дзень яму, вельмі многія прыйшлі да яго ў гасьцініцу; і ён з раніцы да вечара выкладаў ім вучэньне пра Царства Божае і пераконваў іх за Ісуса, прыводзячы сьведчаньні з закона Майсеевага і прарокаў.
 
3атым назначыўшы яму дзень, вельмі многа прыйшло да ято на кватэру А ён ім даказваў пра Божае Каралеўства. Ад рана да вечара пераконваў іх што да Езуса на падставе Майсеявага закону і Прарокаў.

І адны пераконваліся ад словаў ягоных, а другія ня верылі.
 
Адны верылі таму, што гаварыў, другія не верылі.

Ня маючы згоды паміж сабою, яны адыходзілі, калі Павал сказаў ім наступныя словы: добра Дух Сьвяты сказаў бацькам нашым праз прарока Ісаю:
 
Будучы ў не згодзе між сабой, сабраліся адыйсці. Тады Павал сказаў ім гэта адно: " Добра Дух Святы сказаў бацькам нашым праз прарока Ізаію:

«ідзі да народу гэтага і скажы: слыхам пачуеце, і не ўразумееце; і вачыма глядзецьмеце, і ня ўбачыце;
 
"Ідзі да народа гэтага і скажы ім: Вухам пачуеце, але не зразумееце і вачыма глядзець будзеце, і не ўвідзеце.

агрубела бо сэрца ў людзей гэтых, і цяжка чуюць вушыма, і зьмежылі вочы свае, хай ня ўгледзяць вачыма, і не пачуюць вушыма, і сэрцам не ўразумеюць, і не навернуцца, каб Я ацаліў іх».
 
Бо агрубела /атупела/ сэрца гэтага народу, і вушамі не ахвотна слухаюць ды вочы свае заплюшчылі, каб часам не пабачыць вачыма. І не пачуць вушыма, і не зразумець оэрцам, ды не навярнуцца, і каб я іх не азддравіў."

Дык вось, хай вам будзе вядома, што збавеньне Божае паслана язычнікам: яны і пачуюць.
 
Дык ведайце, што гэта збаўленне Божае, пасланае паганам і яны будуць слухаць."

Калі ён сказаў гэта, Юдэі пайшлі, многа спрачаючыся паміж сабою.
 

І жыў Павал цэлыя два гады на сваім утрыманьні і прымаў усіх, хто прыходзіў да яго,
 
Праз два круглых гады пражываў ён у сваёй нанятай кватэры. Прымаў усіх, хто да ято прыходзіў,

прапаведуючы Царства Божае і вучачы пра Госпада Ісуса Хрыста з усякай адвагаю без забароны.
 
вясціў каралеўства Божае і вучыў пра Госпада Езуса Хрыста зусім свабодна, без перашкодаў.