Да Эфэсянаў 4 разьдзел
Пасланьне да Эфэсянаў
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Чарняўскага 2003
Дык вось я, вязень у Госпадзе, малю вас хадзіць годна званьня, у якое вы закліканы,
Умольваю вас я, вязень у Госпадзе, каб вы хадзілі дастойна паклікання, якім пакліканы,
з усёй пакорлівай мудрасьцю і лагоднасьцю і доўгай цярплівасьцю, у любові трываючы адзін аднаго,
з усёю пакорлівасцю і лагоднасцю, з доўгацярплівасцю і любоўю адны адных пераносячы,
імкнучыся захоўваць адзінства Духа ў саюзе міру.
імкнучыся захаваць адзінства духа ў саюзе супакою.
Адно цела і адзін Дух, як вы і закліканы да адной надзеі вашага пакліканьня;
Адно цела і адзін Дух, як пакліканыя вы ў адной надзеі паклікання вашага.
адзін Гасподзь, адна вера, адно хрышчэньне,
Адзін Госпад, адна вера, адзін хрост.
адзін Бог і Айцец усіх, Які над усімі, і праз усіх, і ўва ўсіх нас.
Адзін Бог і Айцец усіх, Які над усімі, і праз усіх, і ва ўсіх нас.
А кожнаму з нас дадзена мілата ў меру дару Хрыстовага.
Кожнаму ж з нас дадзена ласка паводле меры дару Хрыстовага.
Таму і сказана: «падняўшыся на вышыню, запаланіў паланёных і даў дары людзям».
Таму вось кажа Пісанне: «Узыходзячы на вышыню, павёў палон у няволю і даў людзям дары».
А «падняўся» што азначае, як ня тое, што Ён і сыходзіў раней у прадонныя мясьціны зямлі?
Што ж значыць «узышоў», як не тое, што перш сышоў у глыбейшыя нетры зямлі?
Хто сыходзіў, Ён жа ёсьць і Той, Хто ўзышоў над усе нябёсы, каб напоўніць усё.
Хто сышоў, Той Самы і ўзышоў вышэй усіх нябёсаў, каб усё напоўніць.
І Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых дабравесьнікамі, іншых пастырамі і настаўнікамі,
І Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых евангелістамі, а яшчэ іншых пастырамі і вучыцелямі
на дасканаленьне сьвятых, на дзею служэньня, на збудаваньне Цела Хрыстовага,
на ўдасканаленне святых, на патрэбы служэння, на збудаванне Цела Хрыстовага,
пакуль усе прыйдзем у адзінства веры і спазнаньня Сына Божага, у мужа дасканалага, у меру поўнага росту Хрыстовае паўнаты;
аж пакуль не дойдзем усе да адзінства веры і пазнання Сына Божага, да чалавека дасканалага, да поўнай меры веку поўні Хрыстовай,
каб мы ня былі больш недаросткамі, якіх хістаюць і захапляюць усякія вятры навукі, каб падманам людзкім, штукарскай хітрынай увесьці ў змусту.
каб не былі мы ўжо хісткімі дзецьмі, што кідаюцца ўсякімветрам навукі сапсаваных людзей і падступных аблуд.
А каб у шчырай любові ўсе ўзрасталі ў Таго, Які ёсьць Галава, у Хрыста.
Трымаючыся праўды, ва ўсім узрастаем у любові да Таго, Хто ёсць Галава, да Хрыста,
зь Якога ўсё цела, што складаецца і злучаецца праз розныя ўзаемна жыўналучныя сувязі, у меру дзеяньня кожнага асобнага чэлеса, атрымлівае прырост цела на збудаваньне самога сябе ў любові.
з Якога ўсё Цела, састаўленае і злучанае ўсякімі вязямі праз дзейнасць у патрэбную меру кожнага паасобнага члена ўзрастае на свё збудаванне ў любові.
Таму я кажу і заклінаю Госпадам, каб вы болей не рабілі, як робяць астатнія народы ў марноце розуму свайго,
Вось аб гэтым кажу і сведчу ў Госпадзе, каб вы ўжо не хадзілі так, як пагане ходзяць у марнасці розуму свайго,
бо яны запамрочаныя ў розуме, адчужаныя ад жыцьця Божага з прычыны іхняга невуцтва і зжарсьцьвеласьці сэрца іхняга;
маючы прыцемраныя думкі, аддаленыя ад жыцця Божага з-за няведання, што трывае ў іх праз асляпленне іхняга сэрца;
яны, дарэшты зьнячуліўшыся, аддаліся распусьце так, што робяць усякае паскудзтва ненасытна.
яны адурманены і аддалі саміх сябе на распусту, каб рабіць прагавіта ўсякую брыдоту.
Але вы ня так навучыліся ад Хрыста,
Але вы не гэткага пазналі Хрыста,
бо вы чулі пра Яго і ў Ім навучыліся, — бо ісьціна ў Ісусе, —
калі толькі вы пра Яго чулі і калі ў Ім былі навучаны, таму што праўда ў Ісусе.
пазбыцца разам зь мінулым жыцьцём старога чалавека, які парахнее ў панадных пахацінствах,
Дык адкіньце вы ранейшыя звычкі старога чалавека, які прападае ў аблудных пажадлівасцях,
а абнавіцца духам розуму вашага
а аднавіцеся духам розуму вашага
і апрануцца ў новага чалавека, створанага ў падабенстве Божым, у праведнасьці і сьвятасьці ісьціны.
і апраніцеся ў новага чалавека, створанага Богам у справядлівасці і святасці праўды.
Таму, адкінуўшы ману, гаварэце праўду кожны блізкаму свайму, бо мы чэлесы адзін аднаму.
Дзеля таго, адкінуўшы падман, гаварыце праўду кожны свайму бліжняму, бо мы члены адзін аднаму.
Гневаючыся, не грашэце: сонца хай ня зойдзе ў гневе вашым;
Калі гневаецеся, не грашыце; хай сонца не заходзіць у гневе вашым;
і не давайце месца д’яблу.
і не давайце месца д’яблу.
Хто краў, больш ня крадзь, а лепей працуй, робячы сваімі рукамі карыснае, каб было з чаго выдзяляць таму, хто мае патрэбу.
Хто краў, хай ужо не крадзе, лепш хай працуе, зарабляючы рукамі дабро, каб меў чым у патрэбе ўспамагчы таму, каму трэба.
Ніякае брыдкае слова хай ня выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае на будаўніцтва ў веры, каб яно давала мілату слухачам.
Усякае ліхое слова хай не выходзіць з вуснаў вашых, але толькі добрае на збудаванне супольнасці, каб давала ласку тым, што слухаюць.
І не зьневажайце Духа Божага, Якім мы запячатаны ў дзень адкупленьня.
І не засмучайце Святога Духа Божага, Якім вы пазначаны на дзень адкуплення.
Усякае раздражненьне і лютасьць, і гнеў, і крык, і ліхаслоўе з усякаю злосьцю хай будуць выдалены з вас;
Хай пакінуць вас усякая прыкрасць, гнеў, і злосць, і звадка, і ачарненне, і ўсякая злоснасць.
але будзьце адно да аднаго добрыя, спагадлівыя, даруйце адно аднаму, як і Бог у Хрысьце дараваў вам.
Будзьце ж паміж сабой спагаднымі, міласэрнымі, даруйце адны адным, як і Бог дараваў вам у Хрысце.