1 летапісаў 4 разьдзел

Першая кніга летапісаў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Сынове Юдзіны: Перэц, Гэцрон, Хармі а Гур а Шовал.
 
Сыны Юды: Пэрэс, Хецрон, Хармі, Хур і Шаваль.

І Рэая Шовалёнак нарадзіў Ягафа; Ягаф нарадзіў Агумая а Лагада. Гэта радзімы Цоратавы.
 
А Рэая, сын Шаваля, нарадзіў Яхата; Яхат нарадзіў Ахумая і Лягада. Гэта сем’і Царацянаў.

І гэтыя з айца Етама: Ізрэель а Ішма а Ідбаш, і сястра іхная на ймя Гаццэлелпоні,
 
А гэтыя з бацькі Этама: Ізрээль, Ішма і Ідбаш, а імя сястры іхняй — Гацэлельпоні.

І Пенуель, айцец Ґедора, і Езэр, айцец Гуша. Гэтыя сынове Гуравы, першака Ефрафы, айца Бэтлеема.
 
А Пэнуэль — бацька Гедора, а Эзэр — бацька Хуша. Гэта сыны Хура, першароднага Эфраты, бацькі Бэтлеема.

І ўв Ахшура, айца Фекоі, былі дзьве жонкі: Гэла а Наара.
 
А ў Ахшура, бацькі Тэкоа, былі дзьве жонкі: Хэлея і Наара.

І Наара нарадзіла яму Агузама а Гэфера а Фемені а Гаагаштары; гэта сыны Наарыны.
 
І нарадзіла Наара яму Ахузама, Хэфэра, Тэмэні і Ахаштары. Гэта сыны Наары.

І сыны Гэліны: Цэрэф а Іцгар а Ефнан.
 
Сыны Хэлеі: Цэрэт, Цахар і Этнан.

І Коц нарадзіў Анува а Цовева а радзімы Агаргэля Гарумёнка.
 
А Коц нарадзіў Анува і Цавэва, і сем’і Ахархэля, сына Гарума.

І быў Явіс пачэсьліўшы за сваіх братоў. І маці назвала імя ягонае Явіс, кажучы: «Бо я радзіла яго з болям».
 
І быў Ябэц найбольш паважаны сярод братоў сваіх. А маці ягоная назвала імя ягонае Ябэц, кажучы: «Бо я нарадзіла яго з болем».

І Явіс гукаў да Бога Ізраелявага, кажучы: «О каб Ты шчодра дабраславіў мяне, і пашырыў межы мае, і каб рука Твая была з імною, і каб Ты крыў ад благога, каб я не гараваў!» І паслаў яму Бог тое, чаго ён прасіў.
 
І клікаў Ябэц да Бога Ізраіля, кажучы: «О каб Ты, дабраслаўляючы, дабраславіў мяне, і пашырыў межы мае, і аб рука Твая была са мною, і каб Ты захаваў ад злога, каб я не гараваў!» І паслаў яму Бог тое, чаго ён прасіў.

І Хелуў, брат Шугі, нарадзіў Мэгіра, каторы айцец Ештона.
 
І Хелуў, брат Шухі, нарадзіў Мэхіра, ён — бацька Эштона.

А Ештон нарадзіў Беф-Рафу а Пасэага а Тэгінну, айца Ірнагашавага; гэта людзі Рэскія.
 
А Эштон нарадзіў Бэт-Рафу, Пасэаха і Тэхінну, бацьку Ір-Нахаша. Гэта людзі Рэхі.

І сыны Кеназавы: Офнель а Сэрая. І сыны Офнелявы: Гафаф.
 
А сыны Кеназа: Атніэль і Сэрая. А сыны Атніэля: Хатат.

І Меонофай нарадзіў Офру, і Сэрая нарадзіў Ёава, айца даліны рамесьнікаў, бо яны былі рамесьнікі.
 
І Мэанатай нарадзіў Офру, а Сэрая нарадзіў Ёава, бацьку Гэ-Гарашым, бо яны былі рамесьнікі.

І сыны Калева Ефунёнка: Іру, Ела а Наам. І сыны Еліны: Кеназ.
 
І сыны Халева, сына Ефунны: Іру, Эла і Наам. А сыны Элы: Кеназ.

І сыны Егаллелелявы: Зыф а Зыфа, Фіра а Асарэль.
 
А сыны Егальлелеля: Зіф, Зіфа, Тырыя і Асарээль.

І сыны Езры: Ефер а Мерэд а Эфер а Ялон. І зацяжарыла а нарадзіла Мірыям а Шаммая а Ішбага, айца Ешфэмоі.
 
А сыны Эзры: Етэр, Мэрэд, Эфэр і Ялон. І зачала [Бітыя], і нарадзіла Мірыяма, Шаммая і Ішбаха, бацьку Эштэмоа.

І жонка ягоная Юда нарадзіла Ерэда, айца Ґедора, а Гэвера, айца Сохо, а Екуфеля, айца Занаога. І гэта сынове Біфы, дачкі фараонавае, каторую ўзяў Мегэд.
 
І жонка ягоная Юдыя нарадзіла Ерэда, бацьку Гедора, і Хэвэра, бацьку Сахо, і Екутыэля, бацьку Занааха. Гэта сыны Бітыі, дачкі фараона, якую ўзяў Мэрэд.

І сыны жонкі ягонае Годы, сястры Нагама, айца Кеілы: Ґармі а Ешфемоа — Маахацянін.
 
А сыны жонкі Годыі, сястры Нахама: бацька Кейлы Гарміцяніна і Эштэмоа Маахацяніна.

І сыны Сымона: Амнон а Рынна, Бенганан а Хілон. Сыны Ішавы: Зогеф а Бензогеф.
 
Сыны Сымона: Амнон, Рынна, Бэн-Ханан і Тылон. Сыны Ішыі: Захот і Бэн-Захот.

Сынове Шэлы Юдзянка: Ір, айцец Лехі, а Лаада, айцец Марэшы а радзімы дому вырабляючых цянюсенькае палатно, з дому Ашбеі,
 
Сыны Шэлі, сына Юды: Ер, бацька Лехі, і Лаада, бацька Марэшы, і сем’і дому майстроў вісону з Бэт-Ашбэі,

І Ёкім, і людзі Хозэвы, і Ёаш, і Сараф, што мелі дзяржаву ў Моаве, і Яшувілегем; яле гэтя рэчы старавечныя.
 
і Ёкім, і людзі Хазэвы, і Ёаш, і Сараф, якія мелі ўласнасьць у Мааве, і Яшувілехэм. Гэта справы старадаўнія.

Яны ганчары, і жылі сярод садоў а гародаў; у караля дзеля работаў ягоных жылі яны там.
 
Яны — ганчары, і жылі ў Нэтаіме і Гедэры; яны жылі там у валадара дзеля працаў ягоных.

Сынове Сымонавы: Немуель а Ямін, Ярыў, Зэраг, Саўла;
 
Сыны Сымона: Нэмуэль, Ямін, Ярыў, Зэрах, Шауль;

Шалум, сын ягоны; Міўсам, сын ягоны; Мішма, сын ягоны.
 
сын ягоны — Шальлюм, сын ягоны — Міўсам; сын ягоны — Мішма.

І сыны Мішмы: Гамуель, сын ягоны; Закур, сын ягоны; Шымей, сын ягоны.
 
А сыны Мішмы: сын ягоны — Хамуэль, сын ягоны — Заккур, сын ягоны — Шымэй.

У Шымея шаснанцацёх сыноў і шэсьць дачок; у братоў жа ягоных сыноў ня шмат, і ўся радзіма іхная не такая была чысьленая, як радзіма сыноў Юдзіных.
 
У Шымэя [было] шаснаццаць сыноў і шэсьць дачок; а браты ягоныя ня мелі шмат сыноў, і ўсе сем’і іхнія не былі так шматлікія, як сыны Юды.

Яны жылі ў Веер-Шэве а Моладзе а Гацаршуале
 
І жылі яны ў Бээр-Шэве, Маладзе, Хацар-Шуале,

А ў Білзе а ў Ецэме а ў Фоладзе
 
Білзе, Ецэме, Таладзе,

А ў Бефуелю а ў Горме а Цыклазе
 
Бэтуэлі, Харме і Цыклягу,

А ў Беф-Маркавофе а ў Гацарсусыме а ў Беф-Біры а ў Шаарыме. Гэта месты іхныя да гаспадарстваваньня Давідавага;
 
у Бэт-Маркавоце, Хацар-Сусіме, Бэт-Бірэі і Шаарыме. Гэта гарады іхнія да валадараньня Давіда.

І сёлы іхныя: Етам а Аін, Рымон а Фокен а Ашан, — ля пяцёх местаў.
 
А вёскі іхнія: Этам, Аін, Рымон, Тахет і Ашан — пяць гарадоў.

І ўсі сёлы іхныя, каторыя былі навокал гэтых местаў аж да Ваалу; гэта іхныя месцы жыхарства й радаводы іхныя.
 
І ўсе вёскі іхнія, якія былі навокал гарадоў гэтых аж да Баалу. Гэта сядзібы іхнія і сьпісы родаў іхніх.

Мешоваў а Ямлеха а Ёша Амацонак
 
Мэшаваў, Ямлеха, Ёша, сын Амацыі,

А Ёель а Егу, сын Ёшывы, сына Сэраі Асялёнка,
 
Ёэль, Егу, сын Ёшывіі, сына Сэраі, сына Асіэля,

А Елёенай а Якова а Ішогая а Асая а Адзель а Есымель а Веная,
 
Элеаэнай, Яакова, Ешахая, Асая, Адыэль, Есімээль, Бэная,

А Зыза, сын Шыфа, сына Алёна, сына Едаі, сына Шымры Шэмаёнка.
 
Зіза, сын Шыфіі, сына Альлёна, сына Едаі, сына Шымры, сына Шэмаі.

Гэтыя, што ўвыйшлі наймя — князі радзімаў сваіх, і дом айцоў іхных надта пашырыўся.
 
Гэта тыя, што ўвайшлі ў імёны князёў сем’яў сваіх, і дом бацькоў іхніх вельмі памножыўся.

І яны дайшлі да ўходу Ґедор, да ўсходняга боку даліны, шукаць пасьцьбішчаў чародам сваім;
 
І яны дайшлі да ўваходу Гедор, да ўсходняга боку даліны, шукаць пашу для чародаў сваіх;

І знайшлі пасьцьбішчы сытыя а добрыя, зямлю ж прасторную а супакойную а бясьпечную, бо з Хама жылі там да іх.
 
і знайшлі пашу сытую і добрую, і зямлю прасторную, і мірную, і бясьпечную, бо ад Хама [паходзілі] тыя, што жылі там перад імі.

І прышлі гэтыя, запісаныя наймя, за дзён Гэзэкі, караля Юдэйскага, і разбурылі іхныя буданы а сялібы, каторыя знайшлі там, і аканавалі іх на заўсёды, і жывуць на іхных месцах; бо там было пасьцьбішча чародам іхным.
 
І прыйшлі тыя, чые імёны запісаныя ў дні Эзэкіі, валадара Юды, і разбурылі намёты іхнія, і [пабілі] мэунімаў, якіх знайшлі там, і палажылі на іх закляцьце аж да сёньняшняга дня, і жывуць на месцы іхнім, бо там была паша для чародаў іхніх.

Зь іх жа, із сыноў Сымонавых, пяцьсот чалавекаў пайшлі на гару Сэір: Пелата а Неара а Рэфая а Узель Ішанкі на чале іх;
 
З іх жа, з сыноў Сымона, пайшлі на гару Сэір пяцьсот чалавек, і [былі] Пэлятыя, Нэарыя, Рэфая і Узіэль, сыны Ішыі на чале іх.

І пабілі там астачу Амалічан, што былі ўцёкшы, і жывуць там дагэтуль.
 
І яны пабілі там рэшту пазасталых ад Амалека, і жывуць там аж да сёньняшняга дня.