1 летапісаў 4 разьдзел

Першая кніга летапісаў
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Сыны Юды: Фарэс, Эсром, Хармі, Хур і Шавал.
 
Сыны Юды: Пэрэс, Хецрон, Хармі, Хур і Шаваль.

Рэая, сын Шавала, спарадзіў Яхата; Яхат спарадзіў Ахума і Лагада: ад іх плямёны Царанаў.
 
А Рэая, сын Шаваля, нарадзіў Яхата; Яхат нарадзіў Ахумая і Лягада. Гэта сем’і Царацянаў.

І гэтыя сыны Этама: Ізрэель, Ішма і Ідбаш, і сястра іхняя, на імя Гацлелпоні,
 
А гэтыя з бацькі Этама: Ізрээль, Ішма і Ідбаш, а імя сястры іхняй — Гацэлельпоні.

Пэнуэл, бацька Гэдора, і Эзэр, бацька Хуша. Вось сыны Хура, першынца Эфраты, бацькі Віфляема.
 
А Пэнуэль — бацька Гедора, а Эзэр — бацька Хуша. Гэта сыны Хура, першароднага Эфраты, бацькі Бэтлеема.

У Ахшура, бацькі Тэкоі, былі дзьве жонкі: Хэла і Наара.
 
А ў Ахшура, бацькі Тэкоа, былі дзьве жонкі: Хэлея і Наара.

І нарадзіла яму Наара Ахузама, Хэфэра, Тымні і Ахаштары: гэта сыны Наары.
 
І нарадзіла Наара яму Ахузама, Хэфэра, Тэмэні і Ахаштары. Гэта сыны Наары.

Сыны Хэлы: Цэрэт, Цохар і Этнан.
 
Сыны Хэлеі: Цэрэт, Цахар і Этнан.

Коц спарадзіў: Анува і Цавэна і плямёны Ахархэла, сына Гарумавага.
 
А Коц нарадзіў Анува і Цавэва, і сем’і Ахархэля, сына Гарума.

Явіс быў больш славуты за сваіх братоў. Маці дала яму імя Явіс, сказаўшы: я нарадзіла яго з хваробай.
 
І быў Ябэц найбольш паважаны сярод братоў сваіх. А маці ягоная назвала імя ягонае Ябэц, кажучы: «Бо я нарадзіла яго з болем».

І заклікаў Явіс да Бога Ізраілевага і сказаў: о, калі б Ты дабраславіў мяне Тваім дабраславеньнем, пашырыў межы мае, і рука Твая была са мною, ахоўваючы мяне ад зла, каб я не гараваў!.. І Бог паслаў яму, чаго ён прасіў.
 
І клікаў Ябэц да Бога Ізраіля, кажучы: «О каб Ты, дабраслаўляючы, дабраславіў мяне, і пашырыў межы мае, і аб рука Твая была са мною, і каб Ты захаваў ад злога, каб я не гараваў!» І паслаў яму Бог тое, чаго ён прасіў.

А Хэлуў, брат Шухі, спарадзіў Махіра; ён ёсьць бацька Эштона.
 
І Хелуў, брат Шухі, нарадзіў Мэхіра, ён — бацька Эштона.

Эштон спарадзіў Бэт-Рафу, Пасэаха і Тэхіну, бацьку горада Нааса; гэта жыхары Рэхі.
 
А Эштон нарадзіў Бэт-Рафу, Пасэаха і Тэхінну, бацьку Ір-Нахаша. Гэта людзі Рэхі.

Сыны Кеназа: Гатанііл і Сэрая. Сын Гатанііла: Хатаат.
 
А сыны Кеназа: Атніэль і Сэрая. А сыны Атніэля: Хатат.

Мэанатай спарадзіў Офру, а Сэрая спарадзіў Ёава, родапачынальніка даліны цесьляроў, бо яны былі цесьляры.
 
І Мэанатай нарадзіў Офру, а Сэрая нарадзіў Ёава, бацьку Гэ-Гарашым, бо яны былі рамесьнікі.

Сыны Халева, сына Ефаніінага: Ір, Іла і Наам. Сын Ілы: Кеназ.
 
І сыны Халева, сына Ефунны: Іру, Эла і Наам. А сыны Элы: Кеназ.

Сыны Егалелела: Зіф, Зіфа, Тырыя і Асарэел.
 
А сыны Егальлелеля: Зіф, Зіфа, Тырыя і Асарээль.

Сыны Эзры: Етэр, Мэрэд, Эфэр і Ялон; а Етэр спарадзіў Мэрома, Шамая і Ішбаха, бацьку Эштэмоі.
 
А сыны Эзры: Етэр, Мэрэд, Эфэр і Ялон. І зачала [Бітыя], і нарадзіла Мірыяма, Шаммая і Ішбаха, бацьку Эштэмоа.

І жонка ягоная Юдыя нарадзіла Ерэда, бацьку Гедора, і Хэвэра, бацьку Сахо, і Екутыіла, бацьку Занаоха. Гэта сыны Біт’і, дачкі фараонавай, якую ўзяў Мэрэд.
 
І жонка ягоная Юдыя нарадзіла Ерэда, бацьку Гедора, і Хэвэра, бацьку Сахо, і Екутыэля, бацьку Занааха. Гэта сыны Бітыі, дачкі фараона, якую ўзяў Мэрэд.

Сыны жонкі ягонай Годыі, сястры Нахама, бацькі Кеілы: Гармі і Эштэмоа — Маахацянін.
 
А сыны жонкі Годыі, сястры Нахама: бацька Кейлы Гарміцяніна і Эштэмоа Маахацяніна.

Сыны Сімяона: Амнон, Рына, Бэнханан і Тылон. Сыны Ішыя: Зохеў і Бэнзохет.
 
Сыны Сымона: Амнон, Рынна, Бэн-Ханан і Тылон. Сыны Ішыі: Захот і Бэн-Захот.

Сыны Сілома, сына Юдавага: Ір, бацька Лэхі, і Лаэда, бацька Марэшы, і сямейства, якое вырабляла вісон, з дому Ашбэі,
 
Сыны Шэлі, сына Юды: Ер, бацька Лехі, і Лаада, бацька Марэшы, і сем’і дому майстроў вісону з Бэт-Ашбэі,

і Ёкім, і жыхары Хазэвы, і Ёаш і Сараф, якія мелі валоданьне ў Мааве, і Яшувілэхем; але гэта падзеі старадаўнія.
 
і Ёкім, і людзі Хазэвы, і Ёаш, і Сараф, якія мелі ўласнасьць у Мааве, і Яшувілехэм. Гэта справы старадаўнія.

Яны былі ганчары, і жылі пры садах і ў агародах; у цара на працах жылі яны там.
 
Яны — ганчары, і жылі ў Нэтаіме і Гедэры; яны жылі там у валадара дзеля працаў ягоных.

Сыны Сімяона: Нэмуіл, Ямін, Ярыў, Зэрах і Саўл.
 
Сыны Сымона: Нэмуэль, Ямін, Ярыў, Зэрах, Шауль;

Шалум сын ягоны; яго сын Міўсам; ягоны сын Мішма.
 
сын ягоны — Шальлюм, сын ягоны — Міўсам; сын ягоны — Мішма.

Сыны Мішмы: Хамуіл, сын ягоны; сын Закур; яго сын Шымэй.
 
А сыны Мішмы: сын ягоны — Хамуэль, сын ягоны — Заккур, сын ягоны — Шымэй.

У Шымэя было шаснаццаць сыноў і шэсьць дочак; а ў братоў ягоных сыноў было няшмат, і ўсё племя іхняе ня так было шматлікае, як племя сыноў Юды.
 
У Шымэя [было] шаснаццаць сыноў і шэсьць дачок; а браты ягоныя ня мелі шмат сыноў, і ўсе сем’і іхнія не былі так шматлікія, як сыны Юды.

Яны жылі ў Вірсавіі, Маладзе, Хацаршуале,
 
І жылі яны ў Бээр-Шэве, Маладзе, Хацар-Шуале,

у Білзе, у Эцэме, у Таладзе,
 
Білзе, Ецэме, Таладзе,

у Вэтуіле, у Хорме, у Цыклазе,
 
Бэтуэлі, Харме і Цыклягу,

у Бэт-Маркавоце, у Хацарсусіме, у Бэт-Бірэі і ў Шаарыме. Вось гарады іхнія да валадараньня Давідавага,
 
у Бэт-Маркавоце, Хацар-Сусіме, Бэт-Бірэі і Шаарыме. Гэта гарады іхнія да валадараньня Давіда.

зь сёламі іх: Этам, Аін, Рымон, Токен і Ашан, — пяць гарадоў.
 
А вёскі іхнія: Этам, Аін, Рымон, Тахет і Ашан — пяць гарадоў.

І вось селішчы іхнія, якія былі вакол гэтых гарадоў да Ваала; вось месцы жыхарства іх і радаводы іхнія.
 
І ўсе вёскі іхнія, якія былі навокал гарадоў гэтых аж да Баалу. Гэта сядзібы іхнія і сьпісы родаў іхніх.

Мешаваў, Ямлэх і Ёсія, сын Амасіі,
 
Мэшаваў, Ямлеха, Ёша, сын Амацыі,

Ёіл і Егу, сын Ёшыві, сына Сэраі, сына Асіілавага,
 
Ёэль, Егу, сын Ёшывіі, сына Сэраі, сына Асіэля,

Эльёэнай, Якава, Ішахая, Асая, Адыіл, Ішымііл і Ванэя,
 
Элеаэнай, Яакова, Ешахая, Асая, Адыэль, Есімээль, Бэная,

і Зіза, сын Шыфія, сын Алона, сын Едаі, сын Шымрыя, сын Шэмаі.
 
Зіза, сын Шыфіі, сына Альлёна, сына Едаі, сына Шымры, сына Шэмаі.

Гэтыя памянёныя былі князямі плямёнаў сваіх, і дом бацькоў іх разьдзяліўся на многія галіны.
 
Гэта тыя, што ўвайшлі ў імёны князёў сем’яў сваіх, і дом бацькоў іхніх вельмі памножыўся.

Яны даходзілі да Герары і да ўсходняга боку даліны, каб знайсьці пашы статкам сваім;
 
І яны дайшлі да ўваходу Гедор, да ўсходняга боку даліны, шукаць пашу для чародаў сваіх;

і знайшлі пашы сакавітыя і добрыя і зямлю абшырную, спакойную і бясьпечную, бо да іх жыло там толькі нямнога Хаміцян.
 
і знайшлі пашу сытую і добрую, і зямлю прасторную, і мірную, і бясьпечную, бо ад Хама [паходзілі] тыя, што жылі там перад імі.

І прыйшлі гэтыя, па імёнах запісаныя, у дні Эзэкіі, цара Юдэйскага, і перабілі качавых і аселых, якія там былі, і вынішчылі іх назаўсёды, і пасяліліся на месцы іхнім, бо там былі пашы статкам іхнім.
 
І прыйшлі тыя, чые імёны запісаныя ў дні Эзэкіі, валадара Юды, і разбурылі намёты іхнія, і [пабілі] мэунімаў, якіх знайшлі там, і палажылі на іх закляцьце аж да сёньняшняга дня, і жывуць на месцы іхнім, бо там была паша для чародаў іхніх.

А зь іх, з сыноў Сімяонавых, пайшлі да гары Сэір пяцьсот чалавек: Фэлатыя, Нэарыя, Рэфая і Узііл, сыны Ішыя, былі на чале іх;
 
З іх жа, з сыноў Сымона, пайшлі на гару Сэір пяцьсот чалавек, і [былі] Пэлятыя, Нэарыя, Рэфая і Узіэль, сыны Ішыі на чале іх.

і пабілі ацалелую там рэшту Амалікіцян, і жывуць там да сёньня.
 
І яны пабілі там рэшту пазасталых ад Амалека, і жывуць там аж да сёньняшняга дня.