Нээміі 12 разьдзел
Кніга Нээміі
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Васіля Сёмухі
Во сьвятарове а Левітаве, каторыя ўзышлі із Зэрувавэлям Шэалфеленкам а зь Ешуаю: Сэрая, Ярэма, Езра,
Вось сьвятары і лявіты, якія прыйшлі з Зарававэлем, сынам Салатыілавым, і зь Ісусам: Сэрая, Ерамія, Эзра,
Амара, Малух, Гатуш,
Амарыя, Малух, Хатуш,
Шэханя, Рэгум, Мерэмоф,
Шэханія, Рэхум, Мэрэмот,
Іддо, Ґінефой, Дуя,
Іда, Гінэтой, Авія,
Міямін, Маада, Вілґа,
Міямін, Маадыя, Вілга,
Шэмая, Еярыў, Едая,
Шэмая, Ёярыў, Едая,
Салу, Амок, Гілка, Едая. Гэта галавы сьвятароў і браты іхныя за дзён Ешуі.
Салу, Амок, Хэлкія, Едая. Гэта ўзначальцы сьвятароў і браты іхнія ў дні Ісуса.
І Левітаве: Ешуа, Віннуй, Кадмель, Шэрэва, Юда, Матфаня, што быў над выхваляньням, ён а браты ягоныя,
А лявіты: Ісус, Бінуй, Кадмііл, Шэрэвія, Юда, Матанія, галоўны пры славаслоўі, ён і браты ягоныя,
І Бакбука а Ун, браты іхныя, на супроці іх на старожы.
і Бакбукія і Уній, браты іхнія, разам зь імі адказныя за варту.
І Ешуа нарадзіў Ёякіма, Ёякім нарадзіў Еляшыва, Еляшыў — Ёяду,
Ісус спарадзіў Ёакіма, Ёакім спарадзіў Эльяшыва, Эльяшыў спарадзіў Ёяду,
Ёяда нарадзіў Ёнафана, Ёнафан нарадзіў Ядуя.
Ёяда спарадзіў Ёнатана, Ёнатан спарадзіў Ядуя.
За дзён Ёякіма былі сьвятарове, галавы айцоў: із Сэраі — Мерая, зь Ярэмы — Гананя,
У дні Ёакіма былі сьвятары, узначальцы пакаленьняў: з дому Сэраі Мэрая, з дому Ераміі Хананія,
Зь Езры — Мешулам, з Амары — Ёгоганан,
з дому Эздры Мэшулам, з дому Амарыі Ёханан,
З Малухі — Ёнафан, із Шэвані — Язэп,
з дому Мэліху Ёнатан, з дому Шэваніі Язэп,
З Гарыма — Адна, зь Мераёфа — Гэлкай,
з дому Харыма Адна, з дому Мэраёта Хэдкія,
З Іда — Захара, зь Ґінефона — Мешулам,
з дому Іда Захарыя, з дому Гінэтона Мэшулам,
З Аўі — Зыхра, зь Міняміма — Моада, з Моады — Пілтай,
з дому Авіі Захрый, з дому Міньяміна, з дому Маадыі Пілтай,
Зь Вілґі — Шамуя, із Шэмаі — Егонафан,
з дому Вілгі Шамуй, з дому Шэмаі Ёнатан,
Зь Ёярыва — Мафенай, зь Едаі — Уз,
з дому Ёярыва, з дому Едаі Узій,
Із Салая — Калай, з Амока — Евер,
з дому Салая Калай, з дому Амока Эвэр,
Зь Гілкі — Гашава, зь Едаі — Нефанэль.
з дому Хэлкіі Хашавія, з дому Едаі Натанаіл.
Левітаве, галавы айцоў, былі запісаны за дзён Еляшыва, Ёяды а Ёганана а Яддуя, і таксама сьвятарове за дзяржавы Дара Пэрскага.
Лявіты, узначальцы пакаленьняў, унесены ў запіс у дні Эльяшыва, Ёяды, Ёханана і Ядуя, і таксама сьвятары ў валадараньне Дарыя Персідскага.
Сынове Лева, галавы айцоў, запісаны ў кнігу летапісу ды аж да дзён Ёганана Еляшывенка.
Сыны Лявія, узначальцы пакаленьняў, упісаны ў летапісы да дзён Ёханана, сына Эльяшыва.
І галавы Левітаў: Гашава, Шэрэва а Ешуа Кадмеленак із братамі сваімі насупроці іх, выхваляць а дзякаваць, подле расказаньня Давіда, чалавека Божага, варта супроці варты.
Узначальцы лявітаў: Хашавія, Шэрэвія і Ісус, сын Кадмііла, і браты іхнія, пры іх пастаўленыя дзеля праслаўленьня пры падзякаваньнях, паводле ўстанаўленьня Давіда, чалавека Божага — зьмена за зьменаю.
Матфаня а Бакбука, Овада, Мешулам, Талмон, Аккуў — вартаўнікі, брамнікі на варце ля парогаў брамаў.
Матанія, Бакбукія, Авадыя, Мэшулам, Талмон, Акуў — вартавыя, брамнікі на варце каля парогаў брамных.
Гэтыя за дзён Ёякіма, сына Ешуі Ёсадачонка, і за дзён вайводы Негэмы а пісьменьніка Езры, сьвятара.
Яны былі ў дні Ёакіма, сына Ісусавага, сына Ёсэдэкавага, і ў дні начальніка вобласьці і кніжніка Эздры, сьвятара.
І на пасьвячэньне сьцяны Ерузалімскае шукалі Левітаў з усіх месцаў іхных, каб прывесьці іх да Ерузаліму, справіць пасьвячэньне а весялосьць ды з выхваляньням а пяцьцём, цымбаламі, псалтырамі а гусьлямі.
Пры асьвячэньні сьцяны Ерусалімскай запатрабавалі лявітаў з усіх мясьцінаў іхніх, загадваючы ім прыйсьці ў Ерусалім дзеля ўчыненьня асьвячэньня і радаснага сьвята з праслаўленьнямі і песьнямі пад гукі кімвалаў, псалтыроў і гусьляў.
І зьберліся сынове пяюноў з акругі Ерузалімскае і ізь сёлаў Нетофафскіх,
І сабраліся сыны сьпевакоў з акругі Ерусалімскай і зь сёлаў Нэтафацкіх,
І з дому Ґілґала, і з палёў Ґевы а Азмавету; бо пяюны былі пастанавіўшы сабе сёлы ў ваколіцы Ерузаліму.
і з Бэт-Гагілгала, і з палёў Гевы і Азмавэта, бо сьпевакі пабудавалі сабе вёскі ў навакольлі Ерусаліма.
І ачысьціліся сьвятарове а Левітаве, і ачысьцілі люд а брамы а сьцяну.
І ачысьціліся сьвятары і лявіты, і ачысьцілі народ і браму і сьцяну.
Тады я ўзьвёў князёў Юдэі на сьцяну і пастанавіў два вялікія груды выхваляючых, зь іх адзін ішоў направа, ад вышняга боку сьцяны к Гнаявой браме.
Тады я павёў начальнікаў у Юдэі на сьцяну і паставіў два вялікія хоры на чале шэсьця, і адзін зь іх ішоў з правага боку сьцяны да Гнаявое брамы.
За імі йшоў Гошая а палавіца ваяводаў Юдэі
За імі ішоў Гашая і палавіна начальнікаў у Юдэі,
А Азара, Езра а Мешулам,
Азарыя, Эздра і Мэшулам,
Юда а Венямін а Шэмая а Ярэма;
Юда і Веньямін, і Шэмая і Ерамія,
А із сыноў сьвятарскіх із трубамі: Захара сын Ёнафана, сына Шымаінага, сына Матфанінага, сына Міхеевага, сына Закуровага Асафёнка,
а з сыноў сьвятаровых з трубамі: Захарыя, сын Ёнатана, сын Шэмаі, сын Матаніі, сын Міхея, сын Закхура, сын Асафа,
І браты ягоныя: Шэмая а Азарэль, Мілалай, Гілалай, Маай, Нефанэль а Юда, Ганань із музыцкімі снадзямі Давіда, чалавека Божага, і пісьменьнік Езра, сьпераду іх.
і браты ягоныя: Шэмая, Азарыіл, Мілалай, Гілалай, Маай, Натанаіл, Юда і Хананій з музычнымі спарудамі Давіда, чалавека Божага.
Ля брамы Жарала, што была насупроці іх, яны ўзышлі па ўступцох места Давідавага, на сьцяну звыш дому Давідавага вядучых, аж да Вадзяное брамы на ўсход.
Каля брамы Крыніцы, насупраць іх, яны падняліся па прыступках горада Давідавага па лесьвіцы, якая вяла на сьцяну вышэй дома Давідавага, да Вадзяное брамы на ўсход.
І другі груд выхваляючых ішоў насупроці іх, і за імі я і палавіца люду па сьцяне ад Печнае вежы аж да шырокае сьцяны,
Другі хор ішоў насупраць іх, і за ім я і палавіна народу, па сьцяне ад Пячной вежы і да шырокай сьцяны,
І ад брамы Яхрэмавае міма Старое брамы а Рыбнае брамы а вежы Гананэля а вежы Меа аж да Авячае брамы, і прыстоілі ля брамы Вязьнічнае.
і ад брамы Яфрэмавай, міма старое брамы і брамы Рыбнай і брамы Хананэла і брамы Мэа, да Авечае брамы, і спыніліся каля брамы Цямнічнай.
Гэтак сталі абодва груды выхваляючых у доме Божым, і я і палавіца дзяржаўцаў з імною,
Потым абодва хоры сталі каля дома Божага, і я і палавіна начальнікаў са мною,
І сьвятарове: Елякім, Маасэя, Мінямін, Міхей, Елёенай, Захара, Гананя з трубамі,
і сьвятары: Эльякім, Маасэя, Міньямін, Міхей, Эльёэнай, Захарыя, Хананія з трубамі,
І Маасея, і Шэмая, і Елеазар, і Уз, і Егоганан, і Малхія, і Елам, і Езер. І пяялі пяюны голасна, з галоўным Ізрагаю, нагляднікам.
і Маасэя і Шэмая, і Элеазар і Узій, і Ёханан і Малхія, і Элам і Эзэр. І сьпявалі сьпевакі гучна; галоўны ў іх быў Ізрахія.
І абракалі таго дня вялікія аброкі, і весяліліся, бо Бог узрадаваў іх вялікаю радасьцю. Весяліліся і жанкі і дзеці, і весялосьць Ерузаліму далёка была чуваць.
І прыносілі ў той дзень вялікія ахвяры і весяліліся, бо Бог даў ім вялікую радасьць. Весяліліся і жанчыны і дзеці, і весялосьць Ерусаліма далёка было чуваць.
І таго часу прызначаны былі некатрыя над сьвірнамі скарбаў а аброкаў а пачаткаў а дзесяцінаў, каб зьбіраць да іх ізь месцкіх палёў дзелі, прызначаныя Правам сьвятаром а Левітам; бо Юдэі цешыліся ізь сьвятароў а Левітаў там стаячых,
У той самы дзень прыстаўлены былі людзі да кладовых пакояў для прынашэньняў пачаткаў і дзесяцінаў, каб зьбіраць з палёў пры гарадах часткі, пакладзеныя законам для сьвятароў і лявітаў, бо Юдэям радасна было глядзець на сьвятароў і лявітаў, якія стаялі,
Каторыя былі на старожы Бога свайго і на старожы ачышчэньня, і былі пяюнамі а брамнікамі подле расказаньня Давіда а Салямона, сына ягонага;
якія правілі службу Богу свайму і дзеі ачышчэньня і былі сьпевакамі і брамнікамі паводле ўстанаўленьня Давіда і сына яго Саламона.
Бо за дзён Давіда а Асафа старога былі галавы пяюноў і песьні хвалы а падзякі Богу.
Бо здаўна ў дні Давіда і Асафа былі ўстаноўлены ўзначальцы сьпевакоў і песьні Богу, пахвальныя і падзякавальныя.
І ўвесь Ізраель за дзён Зэрувавэля й за дзён Негэмы даваў дзелі пяюном а брамнікам, усе ўпару; і аддавалі сьвятасьці Левітам а Левіты аддавалі сьвятасьці сыном Ааронавым.
Усе Ізраільцяне ў дні Зарававэля і ў дні давалі часткі сьпевакам і брамнікам на кожны дзень і аддавалі сьвятыні лявітам, а лявіты аддавалі сьвятыні сынам Аарона.