Слаўце Сына, каб не разгневаўся, ды каб вы ня згінулі на дарозе сваей, бо неўзабаве ўзгарыцца гнеў Яго! Шчасьлівыя ўсе, што ў Ім прыпынку шукаюць.
Пакажы дзіўную ласку Тваю, бо Ты Збавіцель тых, што ў правіцы Тваёй шукаюць абароны ад ворагаў.
На кожным кроку цяпер яны нас абступаюць; іх думкі шукаюць, каб нас да зямлі прыбіці.
Убогія будуць есьці й насыцяцца; хваліцімуць Госпада тыя, што шукаюць Яго; няхай сэрца вашае навекі жыве!
Гэта род тых, што шукаюць Яго, што шукаюць аблічча Твайго, Божа Якубавы! (Зэля)
Львяты бядуюць і церпяць голад; але тыя, што шукаюць Госпада, ня церпяць ад нястачы якога-хоч дабра.
Госпад спасае душы рабоў Сваіх, і ўсе, што шукаюць патолі ў Яго, ня будуць каяцца.
Асаромяцца ўсе, што шукаюць душу маю; адступяцца й расчаруюцца тыя, што надумалі ліхое супраць мяне.
А тыя, што шукаюць душу маю, мне сеці стаўляюць; а тыя, што жадаюць няшчасьця майго, пра пагібель гавораць маю ды ўсьцяж разважаюць аб здрадзе.
Няхай асаромяцца й расчаруюцца ўсе, што шукаюць пагібелі для душы маёй; няхай наўцёкі павернуць ды асаромяцца тыя, што жадаюць няшчасьця майго.
Бо падняліся дзёрзкія супраць мяне, і разбойнікі шукаюць душы маёй; яны ня маюць Бога перад вачыма. (Зэля)
Тыя-ж, што загубы душы маёй шукаюць, у глыбіні зямлі яны зыйдуць:
Ня дай праз мяне асароміцца тым, што на Цябе спадзяюцца, о Госпадзе, Валадару сілаў нябесных; ня дай праз мяне асароміцца тым, што шукаюць Цябе, Божа Ізраіля!
Няхай асаромяцца й расчарованы будуць усе, што шукаюць душы маяё! Наўцёкі зьвярні й асаром усіх, што мне ліха жадаюць!
Няхай весяляцца й узрадуюцца ў Табе ўсе, што шукаюць Цябе; няхай няўстанна клічуць: Вялік Бог! тыя, што прагнуць спасеньня Твайго.
І язык мой будзе што-дня абвяшчаць справядлівасьць Тваю, бо сорам і стыд на тых, што мне ліха шукаюць.
Хвалецеся імем Яго сьвятым; няхай весяліцца сэрца тых, што шукаюць Госпада.
Шчасьлівыя тыя, што пілнуюцца аб’яваў Ягоных, усім сэрцам шукаюць Яго,
Бо ўсяго гэтага шукаюць пагане, дый Аце́ц ваш Нябесны ве́дае, што ўсё гэтае вам патрэбна.
і, знайшоўшы Яго, кажуць Яму: ўсе́ шукаюць Цябе́.
бо ўсяго гэтага шукаюць людзі гэтага сьве́ту; ваш жа Аце́ц ве́дае, што вам гэтае патрэбна;
Іншыя-ж з ерузалімцаў казалі: ці ж гэта ня Той, Якога шукаюць, каб забіць?
А пад той час, як Пётр разважаў пра зьяву, сказаў яму Дух: Вось, трое людзе́й шукаюць цябе́.
тым, што ста́ласьцяй у добрым дзе́ле шукаюць славы, чэсьці й нятле́ннасьці, — ве́чнае жыцьцё;
Госпадзе! прарокаў Тваіх пазабівалі, ахвярнікі Тваі зруйнавалі; астаўся я адзін, і душу маю шукаюць (3 Царств 19:14).
Бо і Юдэі трэбуюць цудаў, і Грэкі шукаюць мудрасьці;
бо ўсе шукаюць свайго, а не Ісуса-Хрыстовага.
Бо тыя, што гэтак кажуць, паказваюць, што яны бацькаўшчыну шукаюць;