Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

ШУКАЮЦЬ — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «шукаюць» сустракаецца 35 разоў у 34 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

ШУКАЮЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Зьяві цудоўна міласэрнасьць Тваю, Ты ратавальнік тых, якія шукаюць сховішча ў Правіцы Тваёй ад няпрыяцеляў.

Убогія будуць есьці і наяду́цца. Будуць хваліць Ягову тыя, што шукаюць Яго. Хай вечна жыве вашае сэрца!

Гэта род тых, якія раяцца зь Ім, якія шукаюць Твайго Аблічча: (гэта ёсьць) Якуб. Зэля.

Як жа вялікая дабрыня Твая, якую Ты прыхаваў дзеля тых, што баяцца Цябе, і праявіў тым, якія іхны прытулак шукаюць у Цябе перад абліччам сыноў чалавечых!

Маладыя ільвы церпяць нягоды і галадаюць, але тыя, што шукаюць Ягову, ня церпяць нястачы ні ў якім дабры.

Хай стануць пасаромленымі і паганьбленымі тыя, што шукаюць душу́ маю. Хай пахіснуцца і будуць пакрыты ганьбай тыя, што надумваюць ліхое супраць мяне.

І тыя, што шукаюць душу́ маю, кладуць петлі. І тыя, што шукаюць майго няшчасьця, гавораць пра пагібель і цэлы дзень намышляюць ілжу.

Хай будуць пасаромлены і зганьбаваны ўсе, што шукаюць згубы душы Маёй. Хай абернуцца наўцёкі і будуць пасаромлены тыя, якія жадаюць Мне ліха.

Усе, што шукаюць Цябе, хай вяселяцца і радуюцца ў Табе. І хто любіць збавеньне Тваё, хай кажуць заўсёды: «хай будзе ўзьвялічаны Ягова!»

І дочка Тыру, (і) багацеі народу шукаюць з падарункам аблічча твайго.

бо чужынцы паўсталі супраць мяне, прыгнятальнікі шукаюць душы маёй. Яны ня ставяць Бога перад сабою. Зэля.

Цэлы дзень мае перасьледнікі шукаюць мяне праглынуць. Многія ваююць супраць мяне о, Найвышэйшы!

А тыя, што шукаюць душу́ маю, каб яе зьнішчыць, зыйдуць у апраметныя мейсцы зямлі.

Мой Госпад, Ягова войскаў! Хай ня будуць пасаромленыя празь мяне тыя, якія на Цябе спадзяюцца. Няхай ня будуць празь мяне пасаромленымі тыя, якія шукаюць Цябе, Бог Ізраэля! —

Хай будуць пасаромлены і паганьбаваны тыя, што шукаюць душы маёй. Хай кінуцца наўцёкі і будуць пасаромлены тыя, што маюць задавальненьне ад майго няшчасьця.

Хай узьвесяляцца і ўзрадуюцца ў Табе ўсе, што шукаюць Цябе; хай заўсёды кажуць: «Хай будзе ўзьвялічаны Бог!» (тыя), хто любіць збавеньне Тваё.

Хай будуць пасаромлены, (і) зьнішчаны тыя, што варожа ставяцца да душы маёй. Хай будуць пакрыты сорамам і ганьбай тыя, што шукаюць мне ліха.

Таксама язык мой будзе ўвесь дзень абвяшчаць пра справядлівасьць Тваю, бо будуць пасаромленымі, будуць пакрыты ганьбай тыя, што шукаюць майго няшчасьця.

Маладыя львы рыкаюць аб здабычы і шукаюць у Бога ежы сваёй.

Хай бадзяюцца сыны ягоныя і жабруюць, хай яны шукаюць нядаедкаў з трушчобаў сваіх.

Шчасьлівыя тыя, што пільнуюцца Сьведчаньняў Ягоных, якія шукаюць Яго ўсім сэрцам.

Яны ёсьць блізка, тыя, якія шукаюць ліха. Ад Закону Твайго яны — далёкія.

Ад бязбожнікаў выратаваньне далёка, бо яны Ўставаў Тваіх ня шукаюць.

Бо ўсяго гэтага шукаюць пагане. Бо Ба́цька ваш Нябесны ведае, што (вы) маеце патрэбу ва ўсім гэтым.

І, знайшоўшы Яго, кажуць Яму: усе шукаюць Цябе.

бо гэтага шукаюць усе народы сьвету. Ваш жа Бацька ведае, што (вы) маеце патрэбу ў гэтым.

Тады нікаторыя зь ярузалімцаў казалі: ці ня Ён ёсьць Той, Якога шукаюць забіць?

А Пятру, які разважаў пра зьяву, яму Дух сказаў: вось трое мужчынаў шукаюць цябе.

тым, што праз стойкасьць добрага ўчынка шукаюць славы і чэсьці, і бяссьмяротнасьці — жыцьцё вечнае;

«Госпадзе! Прарокаў Тваіх яны забілі і ахвярнікі Твае разбурылі, і я застаўся адзін, і яны шукаюць (і) маёй душы».

Бо і жыды дамагаюцца цуда, і элліны шукаюць мудрасьці,

Але што раблю, тое і буду рабіць, каб адсячы повад у тых, што шукаюць поваду, каб, у чым яны хваляцца, аказаліся (такімі ж), як і мы.

бо ўсе шукаюць свайго, але ня таго, што Ісуса Хрыста.

бо тыя, што гэтак гавораць, кажуць, што яны шукаюць бацькаўшчыну.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter