Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 1999

1 Яна 1 1-ы ліст Яна 1 разьдзел

1 Што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі сваімі вачыма, што разглядали ды чаго дакраналіся нашыя рукі аб Слове жыцьця, —
2 бо жыцьцё аб'явілася, і мы бачылі, і сьведчым, і вясьцім вам жыцьцё вечнае, якое было ў Айца і было аб'яўлена нам,-
3 вясьцім вам, што мы ўбачылі і пачулі, каб і вы мелі супольнасьць з намі. А мець з намі супольнасьць, значыць мець яе з Айцом і Сынам Яго Езусам Хрыстом.
4 І гэта пішам, каб наша радасьць была поўнаю.
5 Такая вось вестка, якую мы пачулі ад Яго ды абвяшчаем вам: Бог ёсьць сьвятло і няма ў Ім ніякае цемры.
6 Калі мы кажам, што маем супольнасьць з Ім, а ходзім у цемры, мы хлусім і разьмінаемся з праўдай.
7 Калі ж мы ходзім у сьвятле, так як Ён у сьвятле, тады маем супольншкамі адны з другімі, і кроў Езуса, Сына Яго, ачышчае нас ад усякага грэху.
8 Калі мы кажам, што ня маем грэху, дык падманаваем саміх сябе, і праўды няма ў нас.
9 Калі вызнаём свае грахі, дык Ён — верны і справядлівы, каб адпусьціць нам грахі ды ачысьціць нас ад усякае несправядлівасьці.
10 Калі мы кажам, што не грашым, дык мы робім Яго ашуканцам, і слова Ягонага няма ў нас.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першы ліст Яна, 1 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.