1 Сьведчу перад Богам і Хрыстом Езусам, які будзе судзіць жывых і памёршых, праз прыход Ягоны і каралеўства Ягонае:
2 Абвяшчай слова, настойвай у час ці ня ў час, дакарай, пагражай, малі з усёй цярплівасьцю і навукай.
3 Надыйдзе бо час, калі здаровай навукі ня сьцерпяць, але па волі сваіх хаценьняў падбяруць сабе настаўнікаў, патураючых вушам іхнім,
4 і адвернуць слых ад праўды, а да баек прыхінуцца.
5 Ты ж пільнуйся ва ўсім, працуй, выконвай справу эвангеліста, службу тваю выпаўняй.
6 Я вось гатовы стацца ахвярай, і час майго адыходу набліжаецца.
7 Змагаўся я ў добрым змаганьні, бег закончыў, веру захаваў.
8 На заканчэньне рыхтуецца мне вянок справядлівасьці, які мне дасьць у той дзень Госпад, справядлівы Суддзя, ды ня толькі мне, але і тым, якія палюбілі прыход Ягоны.
9 Пасьпяшайся прыйсьці да мяне чым хутчэй,
10 бо Дэмас кінуў мяне, палюбіўшы гэты сьвет, і пайшоў у Тэсалоніку, Крэсцэнс — у Галятыю, Ціт — у Дальмацыю.
11 Адзін Лукаш застаўся са мною. Вазьмі Марка і прывядзі яго з сабой, бо ён патрэбны мне для службы.
12 Тыхіка паслаў я ў Эфэз.
13 Як будзеш ісьці, вазьмі з сабою плашч, які пакінуў я ў Траадзе ў Карпа, і кнігі, асабліва пергаміны.
14 Каваль Аляксандар шмат учыніў мне ліха. Няхай аддасьць яму Госпад паводле дзейнасьці ягонай.
15 Яго і ты абмінай, бо ён вельмі працівіцца нашым словам.
16 Пры першай маёй абароне нікога не было пры мне, але ўсе мяне пакінулі. Няхай гэта ня будзе ім палічана.
17 Госпад жа быў са мною і ўмацаваў мяне, каб навучаньне маё працягвалася і каб яго чулі ўсе народы; і я пазьбегнуў ільвінае пашчы.
18 І вызваліць мяне Госпад ад усякіх ліхіх дзеяньняў, і захавае для свайго нябеснага Каралеўства. Яму хвала на вякі вечныя. Амэн.
19 Прывітай Прыску і Аквілю, і разам дом Анэсіфора.
20 Эраст застаўся ў Карыньце, а Трафіма пакінуў я хворым у Мілеце.
21 Пасьпяшайся перад зімой прыйсьці. Вітаюць цябе Эўбуль, і Пудэнс, і Лін, і Кляўдыя, і ўсе браты.
22 Госпад (хай будзе) з тваім духам. Ласка з вамі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Другі ліст да Цімафея, 4 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
