1 да Карынфянаў 2 разьдзел
Першае пасланьне да Карынфянаў
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
І я, прыйшоўшы да вас, браты, прыйшоў прапаведваць вам сьведчаньне Божае ня ўзвышаным словам ці мудрасьцю,
Так, калі я прыбыў да вас браты, прыйшоў не, каб захапляць вас словам (навукай) і мудрасьцю але вясьціць вам, адкрываць таямніцы Божыя.
бо я судзіў ня ведаць у вас нічога, акрамя Ісуса Хрыста, і Таго, Які ўкрыжаваны.
Бо ня думаў я вас вучыць чаго іншага як адно (толькі) Езуса Хрыста ды Таго Укрыжаванага.
І быў я ў вас у немачы, і ў страху, і ў вялікім трымценьні.
Явіўся я ў вас з перажываньнем, страхам і з дрыжэньнем.
І слова маё, і пропаведзь мая былі не ў пераканаўчых словах чалавечае мудрасьці, але ў выяўленьні Духа і сілы,
А мова мая і навучаньне маё не вызначалася перакананьнем і мудрасьцю, але на выяве Духа і моцы,
каб вера ваша была ня ў мудрасьці чалавечай, але ў сіле Божай.
каб вера ваша не апіралася на мудрасьці людзей але на дзейнасьці Божай.
А мудрасьць мы гаворым сярод дасканалых, але мудрасьць ня гэтага веку і не князёў гэтага веку, што зьнішчаюцца,
Мы, праўда, вясьцім вучым мудрасьці сярод дасканалых, разумеючых (разумных), але мудрасьць ня гэтага сьвету, і не валадароў гэтага сьвету, каторыя зчазаюць,
але гаворым мудрасьць Божую, якая ў тайне, схаваную, якую прадвызначыў Бог перад вякамі на славу нашую,
але вучым мудрасьці Божай, таямніцай, схаванай, каторую Бог прызначыў перад вякамі на хвалу нашую,
якое ніхто з князёў веку гэтага не зразумеў, бо калі б зразумелі, дык не ўкрыжавалі б Госпада славы.
каторай ніводзін з валадароў гэтага свету не пазнаў, бо калі б пазналі — ніколі не ўкрыжавалі б Госпада хвалы.
Але як напісана: «Вока ня бачыла, і вуха ня чула, і не ўзыходзіла на сэрца чалавека тое, што Бог прыгатаваў тым, якія любяць Яго».
Мы вясьцім як напісана: "Чаго вока не аглядала, ані вуха не чула, ані сэрца чалавечае не прадчувала, тое Бог прыгатаваў тым, каторыя Яго мілуюць".
А нам Бог адкрыў праз Духа Свайго, бо Дух усё дасьледуе, і глыбіні Божыя.
Нам жа аб'явіў Бог праз Духа. Дух бо ўсё пранікае, нават тайнікі (глыбіні) Божыя.
Бо хто з людзей ведае, што ў чалавеку, акрамя духа чалавечага, які ў ім? Гэтак і таго, што ў Бога, ніхто ня ведае, акрамя Духа Божага.
Хто вось спаміж людзей ведае, што ў чалавеку, калі ня дух, які ў чалавеку? (які ў ім?) Таксама і таго што ў Богу (што Божае) — ніхто ня ведае, апрача Духа Божага.
А мы атрымалі ня духа сьвету, але Духа, Які ад Бога, каб ведаць, што падаравана нам ад Бога.
А мы ж атрымалі ня духа сьвету, але Духа Бога, для веданьня дароў Божых (што нам Богам даравана).
І гэта мы гаворым ня словамі, якім [нас] навучыла мудрасьць чалавечая, але [словамі], якім навучыў Дух Сьвяты, параўноўваючы духоўнае з духоўным.
Таму і вучым (вясьцім) гэта словамі не чалавечай мудрасьці, але словамі, якіх навучыў Дух, духовымі словамі, выясьняючы духовыя справы.
А душэўны чалавек ня прыймае таго, што ад Духа Божага, бо гэта глупства для яго, і ня можа зразумець, бо пра гэта судзіцца духоўна.
На жаль — змысловы (цялесны) чалавек не пазнае таго, што ёсьць Духа Божага. Глупасьцю яму здаецца гэта і ня можа гэтага ўцяміць, бо гэта толькі духам прасьледжваецца.
А духоўны судзіць усё, сам жа ён нікім ня судзіцца.
Духовы (чалавек) ўцямляе (пазнае) ўсё, а ён нікім не паняты.
Бо хто зразумеў розум Госпада, што будзе [нешта] даводзіць Яму? А мы маем розум Хрыстовы.
Хто ж можа пазнаць намер Госпадаў, ды хто Яго можа павучыць? Мы ж маем розум Хрыстовы.