Быццё 36 разьдзел

Быццё
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2002

 
 

Вось нашчадкі Эзава, ён жа — Эдом.
 
Вось патомкі Эзава, або Эдому.

Эзаў узяў сабе жонак паміж дачок Ханаана: Аду, дачку Элона Хетыта, і Агалібаму, дачку Аны, сына Сібэона Харэя,
 
Эзаў узяў сабе жонкі спаміж дачок Ханаану: Аду, дачку Элёна Гетыта, і Агалібаму, дачку Аны, сына Цыбэона Харэя,

і Басэмат, дачку Ізмаэля, сястру Набаёта.
 
і Басэмат, дачку Ізмаэля і сястру Нэбаёта.

Ада нарадзіла Эліфаза; Басэмат нарадзіла Рагуэля,
 
Ада нарадзіла Эліфаза; Басэмат нарадзіла Рэўэля,

Агалібама нарадзіла Ягуса, і Ялама, і Корэ. Гэта сыны Эзава, якія нарадзіліся яму ў зямлі Ханаан.
 
а Агалібама нарадзіла Еуша, Яляма і Караха. Гэтыя сыны Эзава, каторыя нарадзіліся яму ў зямлі Ханаан.

І ўзяў Эзаў сваіх жонак, і сыноў, і дачок, і ўсіх людзей дому свайго, дробную і буйную жывёлу, ды ўсё, што нажыў ён у зямлі Ханаан, і падаўся ў зямлю Сэір, і адышоў ад брата свайго Якуба.
 
І ўзяў Эзаў сваіх жонак, сыноў і дачок, і ўсіх людзей дому свайго, свой статак і ўсю жывёлу, поруч усю маёмасьць, каторую нажыў у Ханаане, і падаўся ў зямлю Сэір, і адыйшоў ад брата свайго Якуба.

Былі яны вельмі багатыя, і разам не маглі яны жыць. Не змяшчала іх зямля качавання іх дзеля мноства статкаў.
 
Былі яны дужа багатыя, і разам не маглі яны жыць. Не зьмяшчала іх зямля качаваньня іхняга дзеля мноства стадаў.

І пражываў Эзаў на гары Сэір, [ён жа] — Эдом.
 
І пражываў Эзаў на гары Сэір, Эзаў, ён жа Эдом.

Вось нашчадкі Эзава, бацькі Эдома, на гары Сэір,
 
Вось патомкі Эзава, бацькі Эдому, на гары Сэір.

і вось імёны сыноў яго: Эліфаз, сын Ады, жонкі Эзава, Рагуэль, сын Басэмат, жонкі яго.
 
Вось імёны сыноў Эзава: Эліфаз, сын Ады, жонкі Эзава, Рэўэль, сын Басэмат, жонкі Эзава.

Сынамі Эліфаза былі: Тэман, Амар, Сэфо, і Гатам, і Кенэз.
 
Сынамі Эліфаза былі: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам і Кеназ.

А Тамна, што была наложніцай Эліфаза, сына Эзава, нарадзіла яму Амалека. Гэта сыны Ады, жонкі Эзава.
 
А Тымна, што была наложніцай Эліфаза, сына Эзава, нарадзіла яму Амалека. Гэта патомкі Ады, жонкі Эзава.

А сыны Рагуэля: Нагат і Зара, Сама і Міза. Гэта сыны Басэмат, жонкі Эзава.
 
Вось сыны Рэўэля: Нагат, Зэрах, Шамма і Міза. Гэта сыны Басэмат, жонкі Эзава.

Вось сыны жонкі Эзава Агалібамы, дачкі Аны, сына Цыбэона, якіх яна нарадзіла яму: Ягус, і Ялам, і Корэ.
 
Гэта сыны жонкі Эзава Агалібамы, дачкі Аны, унучкі Цыбэона: яна нарадзіла Эзаву Еуша, Яляма і Караха.

Вось князі сыноў Эзава. Сыны Эліфаза, першароднага сына Эзава: князь Тэман, князь Амар, князь Сэфо, князь Кенэз,
 
Вось князі сыноў Эзава. Сыны Эліфаза, першароднага сына Эзава: Тэман, Амар, Цэфо, Кенац,

князь Корэ, князь Гатам, князь Амалек. Гэта князі Эліфазавы ў зямлі Эдом, яны — сыны Ады.
 
Карах, Гатам і Амалек. Гэта князі плямёнаў у зямлі Эдом, сыны Эліфаза, патомкі Ады.

Вось сыны Рагуэля, сына Эзава: князь Нагат, князь Зара, князь Сама і князь Міза. Гэта князі Рагуэлявы ў зямлі Эдом, сыны Басэмат, жонкі Эзава.
 
Вось сыны Рэўэля, сына Эзава, князі плямёнаў: Нагат, Зэрах, Шамма і Міза. Гэта князі плямёнаў у зямлі Эдом, сыны Рэўэля, патомкі Басэмат, жонкі Эзава.

Вось сыны Агалібамы, жонкі Эзава: князь Ягус, князь Ялам і князь Корэ. Гэта князі Агалібамавы, жонкі Эзава, дачкі Аны.
 
Вось сыны Агалібамы, жонкі Эзава, князі плямёнаў: Еуш, Ялям і Карах. Гэта князі плямёнаў, патомкі Агалібамы, жонкі Эзава, дачкі Аны.

Гэта нашчадкі Эзава, і яны — князі іх. Ён жа — Эдом.
 
Гэта патомкі Эзава, а запар князі іх. Гэта Эдом.

Вось сыны Сэіра Харэя, жыхары зямлі: Лотан, і Сабал, і Цыбэон, і Ана,
 
Вось сыны Сэіра Харэя, жыхары той зямлі: Лётан і Шабаль, Цыбэон і Ана,

і Дышон, і Эцэр, і Дышан. Гэта князі Харэявы, сына Сэіра, у зямлі Эдом.
 
Дышон, Эцэр і Дышан. Гэта князі плямёнаў Харэя, сыны Сэіра, у зямлі Эдом.

Сынамі Лотана былі: Горы і Гемам, а сястра Лотана — Тамна.
 
Сынамі Лётана былі: Хоры і Геман, а сястра Лётана — Тымна.

А гэта сыны Сабала: Алван, і Манагат, і Эбал, Сэфо і Анам.
 
Вось сыны Шабаля: Альван, Манахат і Эбаль, Шэфо і Анам.

А вось сыны Цыбэона: Ая і Ана. Гэта той Ана, які знайшоў гарачую крыніцу ў пустыні, калі пасвіў аслоў Цыбэона, бацькі свайго.
 
Сыны Цыбэона: Ая і Ана. Гэты Ана знайшоў гарачую крыніцу ў стэпе, калі пасьвіў аслы Цыбэона, бацькі свайго.

Ён меў сына Дышона і дачку Агалібаму.
 
А вось дзеці Аны: Дышон і Агалібама, дачка Аны.

А гэта сыны Дышона: Гемдан, і Эсбан, і Етра, і Харан.
 
Сыны Дышона: Гемдан, Эшбан, Ітран і Керан.

А вось сыны Эцэра: Більган, і Заван, і Якан.
 
Сыны Эцэра: Більган, Зааван і Акан.

А Дышан меў сыноў Уца і Арана.
 
Сыны Дышана: Уц і Аран.

Вось князі харэяў: князь Лотан, князь Сабал, князь Сібэон, князь Ана,
 
Вось князі плямёнаў Гарэяў: Лётан, Шабаль, Цыбэон, Ана,

князь Дышон, князь Эцэр і князь Дышан; яны — князі харэяў паводле саслоўяў іх у зямлі Сэір.
 
Дышон, Эцэр і Дышан. Гэта князі плямёнаў Харэйскіх у зямлі Сэір.

А вось якія былі цары, якія валадарылі ў зямлі Эдом, перш чым сыны Ізраэля мелі цара.
 
Вось каралі, каторыя каралявалі ў зямлі Эдом, перш чым сыны Ізраэля мелі караля.

У Эдоме царом быў Бэла, сын Бэора, а назва горада яго — Дэнаба.
 
У Эдоме каралём быў Бэла, сын Бэора, а назва гораду яго — Дынгаба.

І памёр Бэла, і па ім валадарыў Ёбаб, сын Зары з Босры.
 
І памёр Бэла, і пасьля яго караляваў Ёбаб, сын Зэраха з Боцры.

Калі памёр Ёбаб, замест яго валадарыў Гусам з зямлі Тэман.
 
Калі памёр Ёбаб, замест яго караляваў Хушам зь зямлі Тэман.

А калі ён памёр, па ім валадарыў сын Бэдада, Адад, які пабіў мадыянцаў на раўніне Мааб. Назва горада яго — Авіт.
 
А калі памёр Хушам, па ім караляваў сын Бэдада, Гадад, каторы паканаў Мадыянцаў на раўніне Мааб. Назва гораду яго — Авіт.

А калі памёр Адад, па ім валадарыў Сэмля з Масрэкі.
 
Па сьмерці Гадада каралём быў Самля з Масрэкі.

А пасля яго смерці валадарыў па ім Саўл з Рэхабота, што каля ракі.
 
А па сьмерці Самлі каралём быў Шаўль з Рэхаботу, што каля ракі.

Калі ж і ён пайшоў, валадарства атрымаў Баал-Ханан, сын Ахабора.
 
А як памёр Шаўль, стаў каралём Баал-Ханан, сын Ахбора.

А калі ён памёр, па ім валадарыў Адад, назва горада якога Паў, а імя жонкі было Мээтабэль, дачка Матрэд, дачкі Мэзагаба.
 
А калі ён памёр, па ім караляваў Гадад, горад каторага зваўся Паў, а імя жонкі — Мэгетабэль, дачка Матрэда, сына Мэзагаба.

Вось імёны князёў Эзава паводле іх плямёнаў і мясцовасцей, названых іх імёнамі: князь Тамна, князь Алва, князь Етэт,
 
Вось імёны князёў плямёнаў Эзава паводле іх плямёнаў і мясцовасьцяў, названых іх імёнамі: князь Тымна, князь Альва, князь Етэт,

князь Агалібама, князь Эла, князь Пінон,
 
князь Агалібама, князь Эля, князь Пінон,

князь Кенэз, князь Тэман, князь Мабцар,
 
князь Кеназ, князь Тэман, князь Мібцар,

князь Магдыэль, князь Ірам. Гэта князі Эдома, якія жывуць на зямлі валадарства свайго. І менавіта Эзаў — бацька ідумейцаў.
 
князь Магдыэль і князь Ірам. Гэта князі Эдому паводле прастораў, імі абжытых. Вось Эзаў, бацька Эдому.