Быццё 10 разьдзел

Быццё
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2002

 
 

Вось гэтыя нашчадкі сыноў Ноя: Сэма, Хама і Яфэта. Па патопе нарадзіліся ім сыны.
 
Вось гэтыя патомкі сыноў Ноя: Сэма, Хама і Яфэта. Па патопе нарадзіліся ім сыны.

Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Тубал, Масок і Тыр.
 
Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Тубаль, Мэшэх і Тырас.

Сыны Гамэра: Аскеназ, і Рыфат, і Тагарма.
 
Сыны Гамэра: Ашкеназ, Рыфат і Тогарма.

Сыны ж Явана: Эліса і Тарсіс, Кітым і Раданім.
 
Сыны ж Явана: Эліша і Таршыш, Кіттым і Роданім.

Ад іх паходзяць жыхары ўзбярэжжаў і астравоў, падзеленыя паводле сваіх краёў і сваёй мовы, па плямёнах і паводле сваіх народаў.
 
Ад іх паходзяць жыхары ўзьбярэжжаў і астравоў, падзеленыя паводле сваіх рэгіёнаў і сваёй мовы, па плямёнах і паводле сваіх народаў.

А сыны Хама: Куш, і Міцраім, і Пут, і Ханаан.
 
Сыны Хама: Куш і Міцраім, Пут і Ханаан.

Сыны Куша: Саба, і Хавіла, і Сабата, і Рэгма, і Сабатаха. Сыны Рэгмы: Саба і Дэдан.
 
Сыны Куша: Сэба і Хавіля, Сабта, Рэгма і Сабтэха. Сыны Рэгмы: Шэба і Дэдан.

Куш быў бацькам Німрода. Ён быў першым магутным на зямлі,
 
Куш быў бацькам Німрода. Ён быў першым магутным на зямлі,

і ён быў дужы паляўнічы перад Госпадам. Адсюль пайшла прыказка: «Як Німрод, дужы паляўнічы перад Госпадам».
 
і ён быў дужы паляўнічы на віду Госпада. Адсюль пайшла пагаворка: «Як Німрод, дужы паляўнічы перад Госпадам».

Пачаткам валадарання яго быў Бабілон, і Эрэх, і Акад, і Хальнэ у зямлі Сэнаар.
 
Спачатку валадарыў ён у Бабілёне, Эрэху, Акадзе і Кальне ў зямлі Шынэар.

З гэтай зямлі ён выйшаў у Асірыю і пабудаваў Нініву, Рэхабот-Ір і Калах,
 
З гэтае зямлі ён выйшаў у Асырыю і пабудаваў Нініву, Рэхабот-Ір і Калах,

таксама Расэн, вялікі горад між Нінівай і Калахам.
 
і Рэсэн, вялікі горад між Нінівай і Калахам.

А Міцраім быў бацькам Луда, і Анама, і Лааба, і Нафтуа,
 
А Міцраім быў бацькам Люда, Анама, Ляаба, Нафтуха,

і Патруса, і Каслуха, і Кафтора, ад якіх паходзяць філістынцы.
 
Патруса, Касьлюха і Кафтора, ад каторых паходзяць Філістынцы.

Ханаан жа меў сыноў: першароднага Сідона, Хета,
 
Ханаан жа меў сыноў: першароднага Сідона, Гета.,

і Евусея, і Амарэя, Гергесея,
 
пасьля Ебусея, Амарэя, Гіргашэя,

Гівея і Арацэя, Сінэя
 
Гівэя, Аркея, Сінэя,

і Арадзія, Самарэя і Эматэя; і пасля таго рассеяліся народы хананеяў.
 
Арвада, Цэмарэя і Хаматэя; пасьля іх расьсеяліся Хананэйцы.

І былі межы хананеяў, калі ісці ад Сідона ў напрамку Герара аж да Газы, пакуль не дойдзеш да Садома і Гаморы, і да Адамы і Себаіма, аж да Лесы.
 
Мяжа Хананэйцаў праходзіла ад Сідону ў напрамку Герару аж да Газы, а пасьля ў напрамку Садомы і Гаморы, Адмы і Цэбоіма, аж да Ляшы.

Гэта нашчадкі Хама паводле іх плямёнаў і моў, земляў і народаў.
 
Гэта патомкі Хама паводле іх плямёнаў, моваў, земляў і народаў.

Таксама ад Сэма, бацькі ўсіх сыноў Гебэра, старэйшага брата Яфэта, нарадзіліся [нашчадкі].
 
Таксама Сэм, бацька ўсіх сыноў Гебэра, старэйшы брат Яфэта,

Сыны Сэма: Элам, і Асур, і Арпаксад, і Луд, і Арам.
 
меў сыноў: Эляма, Ашура, Арпах-шада, Люда і Арама.

Сыны Арама: Уц, і Гул, і Гетэр, і Мэс.
 
Сыны Арама: Уц, Гуль, Гетэр і Мэшэк.

А Арпаксад быў бацькам Салы, ад якога нарадзіўся Гебэр.
 
А Арпахшад меў сына Шэляха, з каторага нарадзіўся Гебэр.

Нарадзіліся ж у Гебэра два сыны: першаму імя Пэлег, таму што ў днях яго раздзялілася зямля, а імя брата яго Ектан,
 
Гебэр жа меў двух сыноў: аднаго імя Пэлег, таму што ў днях яго разьдзялілася зямля, а імя брата яго — Ектан,

Той Ектан быў бацькам Эльмадада, і Салефа, і Асармота, і Ярэ,
 
Ектан жа быў бацькам Альмадада, Шэлефа, Хацар-Мавэта і Ераха,

і Адарама, і Узала, і Дэклы,
 
Гадарама, Узаля, Дэклі,

і Абала, і Абімаэля, і Сабы,
 
Абаля, Абімаэля, Шэбы,

і Афіра, і Хавіла, і Ёбаба. Яны ўсе сыны Ектана.
 
Афіра, Хавіля і Ёбаба. Гэтыя ўсе сыны Ектана.

Месца іх пражывання было, калі ісці ад Мэшы аж да Сэфара, усходняй гары.
 
Месца іх пражываньня цягнулася ад Мэшы ў напрамку Сэфару аж да ўсходняй гары.

Яны сыны Сэма паводле плямёнаў, і моў, і земляў у народах сваіх.
 
Яны сыны Сэма паводле плямёнаў, моваў, зямель і народаў.

Гэта вось плямёны сыноў Ноя паводле сваяцтва і народаў сваіх. Ад іх распаўсюдзіліся народы на зямлі па патопе.
 
Гэта вось плямёны сыноў Ноя паводле сваяцтва і паводле народаў. Ад іх распаўсюдзіліся народы на зямлі па патопе.