Быццё 35 разьдзел
Быццё
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2002
І сказаў Бог Якубу: «Устань і ідзі ў Бэтэль, і там жыві. І зрабі ахвярнік Богу, Які з’явіўся табе, калі ўцякаў ты ад Эзава, брата твайго».
І сказаў Бог Якубу: «Устань і ідзі ў Бэтэль, і там жыві. І зрабі ахвярнік Богу, Каторы явіўся табе, калі ўцякаў ты перад Эзавам, братам тваім».
І Якуб, склікаўшы ўсіх хатніх сваіх, сказаў: «Кіньце багоў чужых, якія знаходзяцца пасярод вас, і ачысціцеся, і змяніце адзенне вашае.
І Якуб, склікаўшы ўсю радню сваю, сказаў: «Кіньце багоў чужых, каторыя знаходзяцца пасярод вас, і ачысьціцеся, і зьмяніце адзеньне вашае.
Устанем і ўвойдзем у Бэтэль, каб зрабіць там ахвярнік Богу, Які выслухаў мяне ў дзень гора майго і спадарожнікам быў у дарозе маёй».
Устаньма і ўвойдзем у Бэтэль, і зробім там ахвярнік Богу, Каторы выслухаў мяне ў час гора майго і апякуном быў у дарозе маёй».
І аддалі яму ўсіх багоў чужых, якіх мелі, і завушніцы, якія былі ў вушах іх, і ён закапаў тое пад дубам, недалёка ад якога — горад Сіхэм.
І аддалі яму ўсіх багоў чужых, якіх мелі, і завушніцы, якія былі ў вушах іхніх, і ён закапаў іх пад дубам, недалёка ад гораду Сыхема.
А калі выбраліся яны ў дарогу, страх Божы ахапіў усе навакольныя гарады, і не адважыліся яны нападаць на сыноў Якуба.
А калі выбраліся яны ў дарогу, страх Божы ахапіў навакольныя гарады, і не адважыліся яны нападаць на сыноў Якуба.
І так Якуб прыбыў у Луз, які ў зямлі Ханаан, значыць у Бэтэль, ён сам ды ўвесь народ з ім.
І Якуб так прыбыў у Люз, каторы ў зямлі Ханаан, значыць у Бэтэль, ён сам ды ўвесь народ зь ім.
І пабудаваў ён там ахвярнік, і назваў тое месца Эль-Бэтэль. Там, вось, з’явіўся яму Бог, калі ўцякаў ён ад брата свайго.
І пабудаваў ён там ахвярнік, і назваў тое месца Эль-Бэтэль. Там вось явіўся яму Бог, калі ўцякаў ён перад братам сваім.
У той час памерла Дэбора, карміцелька Рэбэкі, і пахавана была пад дубам каля падножжа Бэтэля, і месца тое назвалі Дуб Плачу.
У той час памерла Дэбора, карміцелька Рэбэкі, і пахавана была пад дубам блізка Бэтэлю, таму месца тое назвалі Дуб Плачу.
І другі раз з’явіўся Бог Якубу, калі ён вярнуўся з Падан-Арама, і дабраславіў яго,
Там другі раз явіўся Бог Якубу, калі ён вярнуўся з Паддан-Араму, і дабраславіў яму,
кажучы: «Не будзеш больш называцца Якуб, але Ізраэль будзе імя тваё», і назваў яго Ізраэлем.
кажучы: «Ня будзеш больш называцца Якуб, але Ізраэль будзе імя тваё», і назваў яго Ізраэлем.
І сказаў яму: «Я — Бог Усемагутны. Расці і размнажайся. Народ і мноства народаў з цябе будзе, валадары са сцёгнаў тваіх выйдуць.
І сказаў яму Бог: «Я — Бог Усемагутны. Расьці і размнажайся. Ты — народ, і многа народаў зь цябе будзе, каралі з паясьніцы тваёй выйдуць.
І зямлю, якую Я даў Абрагаму і Ізааку, дам табе, і нашчадкам тваім па табе дам гэтую зямлю».
І зямлю, якую Я даў Абрагаму і Ізааку, дам табе, і патомству твайму па табе дам гэтую зямлю».
І адышоў ад яго Бог.
І адыйшоў ад яго Бог.
Ён жа паставіў слуп каменны на тым месцы, дзе Бог да яго прамаўляў, складаючы ахвяру вадкую і выліваючы алей.
А Якуб паставіў камень на тым месцы, дзе Бог да яго прамаўляў, слуп каменны. І, складаючы ахвяру вадкую, выліў на яе алей.
І назваў Якуб тое месца Бэтэль.
І назваў Якуб тое месца Бэтэль.
І выйшлі яны з Бэтэля. І адсюль быў яшчэ кавалак дарогі да Эфраты, як раптам Ракель пачала нараджаць.
А калі выбраліся яны з Бэтэлю і мелі яшчэ кавалак дарогі да Эфраты, Рахель пачала радзіць, і роды былі цяжкія.
А калі нараджала ў вялікіх болях і жыццю яе пагражала небяспека, павітуха сказала ёй: «Не бойся, бо і на гэты раз ты будзеш мець сына!»
А калі нараджала ў вялікіх болях, сказала ёй павітуха: «Ня бойся, бо маеш ужо сына!»
І яна, паколькі душа выходзіла з яе і набліжалася смерць, назвала сына свайго Бэноніa. А бацька назваў яго Бэньямінb.
І яна, калі жыцьцё выходзіла зь яе, бо канала, назвала сына свайго Бэнані. А бацька назваў яго Бэн'ямін.
І памерла Ракель, і пахавана была ля дарогі, якая вядзе ў Эфрату, гэта Бэтлехэм.
І памерла Рахель, і пахавана была ля дарогі, якая ідзе ў Эфрату, гэта Бэтлеем.
І Якуб паставіў помнік на яе магіле. Помнік гэты стаіць на магіле Ракель па сённяшні дзень.
І Якуб паставіў камень на яе магіле. Камень гэты стаіць на магіле Рахелі па сёньняшні дзень.
І выбраўся Ізраэль адтуль, і паставіў палатку за Магдал-Эдэрамс.
І выбраўся Ізраэль у дарогу, і паставіў палаткі за Мігдаль-Эдэрам.
І калі яны жылі ў той мясцовасці, Рубэн пайшоў і спаў з Більгаю, наложніцай бацькі свайго, і ён пра гэта даведаўся. Сыноў Якуба было дванаццаць.
І калі яны жылі ў той мясцовасьці, Рубэн пайшоў і спаў зь Більгаю, наложніцай бацькі свайго. І даведаўся пра гэта Ізраэль. Сыноў Якуба было дванаццаць.
Сыны Ліі: першародны сын Якуба Рубэн, і Сімяон, і Леві, і Юда, і Ісахар, і Забулон.
Сыны Ліі: першародны сын Якуба Рубэн, Сымон, Леві, Юда, Ісахар і Забулён.
Сыны Ракелі: Язэп і Бэньямін.
Сыны Рахелі: Язэп і Бэн'ямін.
Сыны Більгі, паслугачкі Ракелі: Дан і Нэфталі.
Сыны Більгі, нявольніцы Рахелі: Дан і Нэфталі.
Сыны Зільпы, нявольніцы Ліі: Гад і Асэр. Гэта сыны Якуба, якія яму нарадзіліся ў Падан-Араме.
Поруч сыны Зільпы, нявольніцы Ліі: Гад і Асэр. Гэта сыны Якуба, каторыя яму нарадзіліся ў Паддан-Араме.
Прыбыў Якуб да Ізаака, бацькі свайго, у Мамрэ, у Карыят-Арбу, значыць у Геброн, дзе калісьці качавалі Абрагам і Ізаак.
А потым прыбыў Якуб да бацькі свайго Ізаака, у Мамрэ, у Кірыят-Арбу, значыць у Геброн, дзе калісьці жыў Абрагам, а потым Ізаак.
І споўнілася дзён Ізаака сто восемдзесят гадоў.
А Ізаак меў тады сто восемдзесят гадоў.
І, скончыўшы свой век, Ізаак памёр, і далучаны быў да народа свайго, стары і насычаны жыццём. І пахавалі яго Эзаў і Якуб, сыны яго.
І, дажыўшы глыбокай старасьці, Ізаак памёр і далучаны быў да народу свайго стары, насычаны жыцьцём. І пахавалі яго Эзаў і Якуб, сыны ягоныя.