Ёва 35 разьдзел
Кніга Ёва
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012
Тады Элію вось што сказаў:
Тады Элію вось што сказаў:
«Ці справядлівай здаецца табе твая думка, што ты сказаў: “Апраўданне маё — перад Богам”?

Бо сказаў ты: “Што карысці табе? Які прыбытак будзе табе, калі б я ўчыніў грэх?”
Бо сказаў ты: “Што карысці табе? Які прыбытак будзе табе, калі я ўчыню грэх?”
Дык я адкажу на твае прамовы і прыяцелям тваім разам з табой.

Глянь на неба і прыгледзься; і паглядзі на хмары, што яны вышэйшыя за цябе.

Калі ты ўчыніш грэх, што зробіш ты Яму? А калі злачыннасці твае будуць памнажацца, што зробіш ты супраць Яго?

А калі будзеш чыніць справядліва, што падаруеш Яму? Або што атрымае Ён з тваёй рукі?

Чалавеку, падобнаму да цябе, бязбожнасць твая пашкодзіць, а справядлівасць твая дапаможа сыну чалавечаму.

Ад мноства крыўдзіцеляў будуць крычаць, і стагнаць будуць праз сілу рукі прыгнятальнікаў.

Але ніхто не сказаў: “Дзе ж Бог, Які мяне стварыў, Які даў спевы ноччу,

Які вучыць нас болей за зямных жывёл, і больш за птушак паднебных дае нам мудрасць?”

Там яны лямантуюць, але Ён не выслухае з прычыны пыхлівасці злачынцаў.

Канешне, марна: не пачуе Бог і не ўбачыць Усемагутны.

Хоць ты сказаў: “Ня бачу Яго”, але суд перад Ім — чакай яго.
Бясспрэчна (хоць ты сказаў: “Не бачыць”), суд — перад Ім; і ты чакаеш Яго.
І цяпер, калі ты гаворыш: “Гнеў Яго не прыносіць пакаранняў, і Ён не помсціць моцна за злачынства”;

надарма Ёў адчыніў вусны свае і бяздумна словы памнажае».