Лукаша 18 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Чарняўскага 2017 → Выдання 1926−1928 гадоў Л. Дзекуць-Малея 2x
Таксама расказваў ім прыпавесць аб тым, што заўсёды трэба маліцца і не ўкідацца ў роспач,
Сказаў такжа ім прыповесьць аб тым, што трэба заўсёды маліцца і не апускаць рук,
кажучы: «У адным горадзе быў суддзя, што Бога не баяўся і не саромеўся людзей.
кажучы, што ў адным ме́сьце быў судзьдзя, які Бога не баяўся і людзе́й не сароміўся.
Была ў гэтым горадзе ўдава і прыйшла да яго, кажучы: “Абарані мяне ад майго супраціўніка”.
У тым жа ме́сьце была адна ўдава, і яна, прыходзячы да яго, казала: абарані мяне́ ад ворага майго.
А ён не хацеў доўгі час, а пасля таго сказаў сам у сабе: “Хоць я Бога не баюся і чалавека не шаную,
Але ён доўгі час не хаце́ў. А пасьля сказаў сам сабе́: хоць я і Бога не баюся і людзе́й не саромлюся,
аднак, паколькі надакучыла мне гэтая ўдава, абараню яе, каб ізноў, прыйшоўшы, не надакучала мне”».
але́ як гэтая ўдава не дае́ мне́ спакою, абараню яе́, каб яна ня прыходзіла бале́й дакучаць мне́
Дык гаворыць Госпад: «Паслухайце, што кажа несправядлівы суддзя;
І сказаў Гасподзь: чуеце, што кажа судзьдзя няправедны?
а ці ж Бог не возьмецца бараніць выбраннікаў Сваіх, якія днём і ўночы прызываюць Яго да сябе, ды ці будзе мець абыякавасць да іх?
Ці ж Бог не абороніць выбраных Сваіх, што клічуць яго дзе́нь і ноч, і доўга цярпе́ць будзе іх?
Кажу вам: хутка ўчыніць ім абарону. Але, прыйшоўшы, Сын Чалавечы ці знойдзе веру на зямлі?»
Кажу вам, што хутка ўчыніць ім справядлівасьць. Але Сын Чалаве́чы, прыйшоўшы; ці знойдзе ве́ру на зямлі?
Некаторым, якія былі ўпэўнены ў сабе, што яны справядлівыя, а іншымі пагарджалі, сказаў Ён таксама такую прыпавесць:
Сказаў такжа гэткую прыповесьць да некаторых, што пэўныя былі сябе́, што яны праведныя, і паніжалі другіх:
«Два чалавекі ўвайшлі ў святыню, каб памаліцца: адзін — фарысей, а другі — мытнік.
двое людзе́й увайшлі ў царкву памаліцца: адзін фарысэй, а другі мытнік.
Фарысей, стоячы, так маліўся ў сабе: “Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі: рабаўнікі, несправядлівыя, чужаложнікі або як гэты мытнік.
Фарысэй, стоючы, гэтак маліўся ў сабе́: Божа, дзякую табе́, што я не такі, як другія людзі: зьдзірцы, крыўдзіцелі, чужаложцы, або як гэты мытнік:
Пошчу два разы на тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што прыдбаю”.
пашчу два разы ў тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што прыдбаю.
А мытнік, стоячы здалёку, не адважваўся нават падняць вочы ў неба, але біў сябе ў грудзі, кажучы: “Божа, будзь літасцівы да мяне, грэшнага”.
А мытнік, стануўшы здалёк, не адважваўся навет падняць вачэй на не́ба; але, б'ючы сябе́ ў грудзі, гаварыў: Божа! будзь міласьцівы нада мною грэшным.
Кажу вам: гэты вярнуўся дамоў больш апраўданым, чым той: бо кожны, хто ўзвышаецца, будзе прыніжаны, а хто прыніжаецца, будзе ўзвышаны».
Кажу ж вам, што гэты пайшоў апраўданы бале́й, чымся той: бо ўсякі, хто сам сябе́ вывышшае, паніжоны будзе, а паніжаючы сябе́ ўзвысіцца.
Прыносілі да Яго таксама дзетак, каб дакрануўся да іх; бачачы гэта, вучні забаранялі ім.
Прыносілі да Яго і дзяце́й, каб Ен дакрануўся да іх; вучні ж, бачучы гэтае, забаранялі ім.
Але Ісус, паклікаўшы іх да Сябе, сказаў: «Дазваляйце дзецям прыходзіць да Мяне і не ўзбараняйце ім; бо такіх ёсць Валадарства Божае.
Але Ісус, паклікаўшы іх, сказаў; пусьце́це дзяцей прыходзіць да Мяне́, і не забараняйце ім, бо гэткіх ёсьць Царства Божае;
Сапраўды кажу вам: хто не прыме Валадарства Божага як дзіця, не ўвойдзе ў яго».
запраўды кажу вам: хто ня прыйме Царства Божага, як дзіця, той ня ўвойдзе ў яго.
І спытаўся ў Яго нейкі начальнік, кажучы: «Вучыцель добры, што маю рабіць, каб здабыць жыццё вечнае?»
І спытаўся ў Яго не́хта з начальнікаў: Вучыцель добры! што мне́ рабіць, каб унасьле́даваць жыцьцё ве́чнаё?
А Ісус яму сказаў: «Чаму Мяне завеш добрым? Ніхто не добры, адзін толькі Бог.
Ісус сказаў яму: чаму кажаш Мне́ „добры“? Ніхто ня добры, адзін толькі Бог.
Ведаеш прыказанні: не чужалож, не забівай, не крадзі, не сведчы фальшыва, паважай бацьку твайго і маці тваю?»
Ве́даеш прыказаньні: не чужалож, не забівай, не крадзі, ня сьве́дчы крыва, паважай айца твайго і матку тваю. (Вых. 20:12-16)
А ён гаворыць: «Я гэта ўсё выконваў ад маленства майго».
Ен жа сказаў: усяго гэтага пільнаваўся я змалку ле́т маіх.
Пачуўшы гэта, Ісус гаворыць яму: «Яшчэ аднаго табе не хапае: прадай усё тое, што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб на небе; і прыходзь, ідзі за Мной».
Пачуўшы гэтае, Ісус сказаў яму: яшчэ аднаго не хапае табе́: усё, што маеш, прадай і раздай убогім, і будзеш ме́ць скарб на не́бе; і прыходзь ідзі за Мною.
Той жа, пачуўшы гэта, засмуціўся, бо быў вельмі багаты.
Ен жа, пачуўшы, засумаваў, бо быў надта багаты.
Ісус, бачачы, што ён зрабіўся сумным, сказаў: «Як цяжка тым, што маюць багацце, увайсці ў Валадарства Божае!
Ісус, бачучы, што ён засумаваў, сказаў: як трудна багатаму ўвайсьці ў Царства Божае.
Бо лягчэй вярблюду прайсці праз вушка іголкі, чым багатаму ўвайсці ў Валадарства Божае».
Бо лягчэй вярблюду прайсьці праз голчына вуха, чымся багатаму ўвайсьці ў Царства Божае.
Дык сказалі тыя, што слухалі: «Хто ж можа быць тады збаўлены?»
Чуўшыя гэтае сказалі: хто: ж можа спасьціся?
Ён жа сказаў: «Што немагчыма ў людзей, тое магчыма ў Бога».
Але Ен сказаў: немагчымае для людзе́й магчыма для Бога.
Гаворыць Пётра: «Вось жа, мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табой».
Пётр жа сказаў: вось мы кінулі ўсё і пашлі за Табою.
Ён сказаў ім: «Сапраўды кажу вам: няма нікога, хто б пакінуў дом, або жонку, або братоў, або бацькоў, або дзяцей дзеля Валадарства Божага,
А Ен сказаў ім: запраўды кажу вам; няма нікога, хто кінуўшы дом, ці бацькоў, ці братоў, ці сёстраў, ці жонку, ці дзяце́й дзеля Царства Божага,
каб не атрымаў многа больш у гэты час, а ў веку будучым — жыццё вечнае».
не атрымаў бы шмат бале́й у гэты час, а ў ве́к будучы — жыцьцё ве́чнае.
І ўзяў Ён з Сабой дванаццаць, і гаворыць ім: «Вось, ідзём у Ерузалім, і здзейсніцца ўсё, што напісана прарокамі пра Сына Чалавечага:
Адклікаўшы ж дванаццацёх вучняў Сваіх, сказаў ім: вось уваходзім у Ерузалім, і зьдзе́йсьніцца ўсё напісанае праз прарокаў аб Сыне Чалаве́чым;
бо будзе выдадзены паганам і высмеяны, і зняважаны ды апляваны,
бо выдадуць Яго паганам і назьдзе́куюцца над Ім, і зьняважаць Яго, і аплююць Яго;
і, пасля таго, як убічуюць, заб’юць Яго, і на трэці дзень уваскрэсне».
і будуць біць і заб’юць Яго на сьме́рць; і на трэці дзе́нь уваскрэсьне.
Але яны з гэтага нічога не зразумелі; і гэтае слова было схавана ад іх, і не разумелі, што гаварылася.
Але яны нічога з гэтага не зразумелі; словы гэтыя былі закрыты для іх, і яны не разуме́лі сказанага.
І сталася, калі Ён падыходзіў да Ерыхона, нейкі сляпы сядзеў пры дарозе, жабруючы.
І сталася, як падыходзіў да Ерыхону, адзін сьляпы сядзе́ў ля дарогі, жабруючы;
І, калі ён пачуў, што міма праходзіць натоўп, спытаўся, што гэта такое.
І, пачуўшы, што міма яго праходзіць народ, спытаўся: што гэта такое?
І сказалі яму: «Ісус Назарэй праходзіць».
Яму сказалі, што Ісус Назарэй ідзе́.
Дык пачаў крычаць, кажучы: «Ісус, Сын Давідаў, злітуйся нада мной!»
Тады ён закрычэў: Ісус, Сын Давідаў, зьмілуйся нада мною!
А тыя, што ішлі наперадзе, сварыліся на яго, каб маўчаў; але ён тым мацней крычаў: «Сыне Давідаў, злітуйся нада мной!»
Пярэднія закрычэлі на яго, каб маўчаў; але ён яшчэ мацне́й крычэў: Сын Давідаў! зьмілуйся нада мною!
Спыніўшыся, Ісус загадаў прывесці яго да Сябе. І, калі ён падышоў, спытаўся ў яго кажучы:
Ісус, затрымаўшыся, сказаў прыве́сьці яго да Сябе́. І калі той падыйшоў да Яго, спытаўся ў яго:
«Што хочаш, каб Я зрабіў табе?» А ён сказаў: «Госпадзе, каб я бачыў».
чаго ты хочаш ад Мяне́? Той сказаў: Госпадзі, каб мне́ бачыць.
Сказаў яму Ісус: «Праглянь! Вера твая збавіла цябе».
Ісус сказаў яму: Бач жа! ве́ра твая спасла цябе́.
І зараз стаў бачыць, ды ішоў за Ісусам, славячы Бога. І ўвесь народ, як убачыў гэта, аддаў хвалу Богу.
І ён той жа час пачаў бачыць і пайшоў за Ім, славячы Бога. І ўве́сь народ, бачучы гэнае, аддаў хвалу Богу.