Мацьвея 23 разьдзел

Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Л. Гарошка

 
 

Тады звярнуўся Ісус да людзей і да вучняў Сваіх,
 
Тады прамовіў Ісус да народу і да Сваіх вучняў,

кажучы: «На пасадзе Майсеевым заселі кніжнікі і фарысеі.
 
кажучы: На Майсеявым пасадзе паселі кніжнікі і фарысэі.

Дык усё, што яны вам скажуць, захоўвайце і рабіце, але паводле ўчынкаў іх не рабіце; бо яны вучаць, а не робяць.
 
Дык усё, што скажуць вам, дзяржыцеся і рабеце, але не рабеце паводля іхных учынкаў, бо яны гавораць і ня робаць.

Бо яны вяжуць цяжкія і непасільныя бярэмі ды ўскладаюць на плечы людзей, а самі і пальцам сваім не хочуць іх зрушыць.
 
Бо вяжуць цяжкія і непасільныя цяжары і ўскладаюць на плечы людзям, а самі ня хочуць і пальцам крануць іх.

Яны робяць усе свае справы, каб людзі іх бачылі: пашыраюць філактэрыі свае і павялічваюць махры адзення свайго,
 
Усе-ж свае ўчынкі яны робяць так, каб іх бачылі людзі; пашыраюць свае філяктэры і пабольшваюць кутасы.

яны любяць першыя месцы за абедам і першыя лаўкі ў сінагогах,
 
Любяць першыя мейсцы на банкетах і першыя лаўкі ў бажніцах,

і прывітанні на рынку, ды каб іх людзі называлі: “Рабі, рабі”.
 
і вітаньні на рынку, і каб людзі называлі іх: настаўнік!

Вы ж не называйце сябе рабі, бо адзін ваш Вучыцель — Хрыстос, а вы ўсе — браты.
 
А вы не называйцеся настаўнікамі, бо ў вас адзін Настаўнік, а вы ўсе браты.

Ані айцом сабе не называйце нікога на зямлі, бо адзін Айцец ваш, Які ў небе.
 
І айцом сябе не называйце нікога на зямлі, бо ў вас адзін Айцец, Каторы ёсьць у небе.

Ані настаўнікамі не называйце сябе, бо адзін ваш Настаўнік — Хрыстос.
 
І не называйцеся вычонымі настаўнікамі, бо ў вас адзін Вучыцель — Хрыстос.

Хто большы з вас — будзе вашым паслугачом.
 
Большы ў вас няхай будзе вашым слугою.

Бо хто сябе ўзвышае, той будзе прыніжаны, а хто сябе прыніжае, будзе ўзвышаны.
 
Бо хто ўзвышае сябе, той будзе паніжаны, а хто сябе паніжае, той будзе павышаны.

Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, што зачыняеце Валадарства Нябеснае перад людзьмі. Вы і самі не ўваходзіце, і тым, што ўваходзяць, не дазваляеце ўвайсці.
 
адсутнічае

Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, што паядаеце дамы ўдоў і крывадушна доўга моліцеся: за гэта прымеце тым большае асуджэнне.
 
адсутнічае

Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, што аб’язджаеце мора і сушу, каб зрабіць хоць аднаго празелітам. А калі ім станецца, вы робіце яго сынам пекла, удвая горшым за сябе.
 
адсутнічае

Гора вам, сляпыя правадыры, што кажаце: “Хто прысягае святыняй, гэта нічога, а калі хто прысягае золатам святыні, той вінаваты”.
 
адсутнічае

Неразумныя і сляпыя! Што ж большае: золата ці святыня, якая асвячае золата?
 
адсутнічае

І: “Хто прысягае ахвярнікам, гэта нічога, а хто прысягае ахвярай, што на ім, той вінаваты”.
 
адсутнічае

Неразумныя і сляпыя! Што ж большае: ахвяра ці ахвярнік, які асвячае ахвяру?
 
адсутнічае

Дык вось, хто прысягае ахвярнікам, прысягае ім ды ўсім, што на ім.
 
адсутнічае

І хто прысягае святыняй, той прысягае ёй ды Тым, Хто ў ёй самой жыве.
 
адсутнічае

А хто прысягае небам, прысягае пасадам Божым і Тым, Хто сядзіць на ім.
 
адсутнічае

Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, што бераце дзесяціну з мяты, кропу і кмену, а не звярнулі ўвагі на тое, што важнейшае ў законе: суд, міласэрнасць і веру. Гэта належала зрабіць і таго не пакідаць.
 
адсутнічае

Сляпыя правадыры, што працэджваеце камара, а праглынаеце вярблюда!
 
адсутнічае

Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, бо абмываеце тое, што звонку чары і місы, а ўнутры поўныя здзерства ды нячыстасці.
 
адсутнічае

Фарысей сляпы! Ачысці перш знутры чару і місу, каб і тое, што звонку, стала чыстым.
 
адсутнічае

Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, бо вы падобныя да магіл пабеленых, што звонку выглядаюць прыгожымі, а ўнутры поўныя касцей мёртвых і ўсякай брыдоты.
 
адсутнічае

Так і вы звонку здаецеся людзям справядлівымі, а ўнутры поўныя крывадушнасці і беззаконня.
 
адсутнічае

Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, што будуеце магілы прарокам і аздабляеце помнікі справядлівым,
 
адсутнічае

і кажаце: “Каб мы жылі ў дні бацькоў нашых, не былі б саўдзельнікамі іх у праліванні крыві прарокаў”.
 
адсутнічае

І так вы самі сведчыце, што вы — сыны тых, што забілі прарокаў.
 
адсутнічае

І вы дапаўняйце мерку бацькоў вашых.
 
адсутнічае

Змеі, гадзючыя вырадкі! Як жа вы пазбегнеце пякельнага прысуду?
 
адсутнічае

Таму вось Я пасылаю да вас прарокаў, і мудрых, і кніжнікаў, і адных з іх вы заб’яце і ўкрыжуеце, а іншых будзеце бічаваць у сінагогах вашых ды будзеце гнаць іх з горада ў горад,
 
адсутнічае

аж спадзе на вас уся кроў справядлівых, што разліта па зямлі, ад крыві справядлівага Абэля аж да крыві Захарыі, сына Барахіі, якога вы забілі між святыняй і ахвярнікам.
 
адсутнічае

Сапраўды кажу вам: спадзе гэта ўсё на пакаленне гэтае.
 
адсутнічае

Ерузалім, Ерузалім, што забіваеш прарокаў ды камянуеш тых, якія да цябе пасланы. Колькі разоў хацеў Я сабраць сыноў тваіх, як кураводка збірае пісклянят сваіх пад крылы, а ты не захацеў.
 
адсутнічае

Вось, застаецца вам дом ваш пусты.
 
адсутнічае

Бо кажу вам: “Не ўбачыце Мяне датуль, пакуль не скажаце: «“Дабраславёны, Хто прыходзіць у імя Госпада”».
 
адсутнічае