Выхад 30 разьдзел

Выхад
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча

 
 

Зрабі таксама ахвярнік з дрэва акацыі дзеля спальвання кадзіла, што мае
 
І зрабі аброчнік дзеля кадзеньньня; зь дзерва акацы зрабі яго.

даўжыню — локаць, і шырыню — локаць, гэта значыць чатырохвугольны, а ў вышыню — два локці; з яго вуглоў павінны выходзіць рогі.
 
Локаць удаўжкі ён, і локаць ушыркі ён; ён мае быць чатыракутні; а ўвышкі ён два локці; зь яго маюць выходзіць рогі яго.

І пакрый яго найчысцейшым золатам, як верх яго, так і сцены кругом, і рогі. І зрабі на ім залаты вянок кругом
 
І пацягні яго шчырым золатам, верх яго а сьцены яго наўкола, і рогі яго; і зрабі да яго залаты вянок наўкола.

і пад вянком, з двух бакоў, зрабі два кольцы залатыя, каб прасоўваліся ў іх жэрдкі і каб насіць ахвярнік.
 
І два колцы залатыя зрабі да яго, пад вянком яго, на двух кутох яго; зрабі іх з двух бакоў яго; будуць месцамі нашулкам, каб насіць яго на іх.

Самі жэрдкі таксама зрабі з дрэва акацыі і пакрый золатам.
 
І зрабі нашулкі зь дзерва акацы, і пацягні іх золатам.

І пастаў ахвярнік перад заслонай, якая вісіць перад каўчэгам сведчання, перад перамольняй, якой зачыняецца сведчанне, дзе Я буду з табой сустракацца.
 
І пастанаві яго перад запінахаю, каторая перад скрыняю сьветчаньня, супроці века, каторае на сьветчаньню, ідзе Я буду сустракацца з табою там.

І хай Аарон на ім спальвае прыемную пахучую ахвяру раніцай. Хай ён спальвае яе, калі рыхтуе каганцы на асвятленне;
 
І кадзіць будзе на ім Аарон кадзеньням із пахнючых рэчаў; кажнае раніцы, як ён ладзе лянпы, будзе кадзіць ім.

а калі Аарон запаліць увечары іх, ён запаліць таксама кадзіла вечнае перад Госпадам у пакаленнях вашых.
 
І як Аарон пале лянпы адвячоркам, ён будзе кадзіць. Гэта штачаснае кадзеньне перад СПАДАРОМ у родах вашых.

Не ахвяруйце на ім кадзіла іншага складу, ані цэласпалення, ані перамольную ахвяру, ані ўзліванні не ліце.
 
Не паліце на ім ніякага кадзеньня чужога, ані ўсепаленьня, ані дару хлебнага; і ўзьліваньня ня ўзьлівайце на яго.

Штогод Аарон павінен рабіць ачышчэнне над рагамі яго крывёй ахвяры за грэх; і будзе ласка да яго ў пакаленнях вашых: гэта хай будзе святыня святынь для Госпада».
 
І будзе спраўляць Аарон залашчаньне над рагамі яго аднойчы ў год, з крыві ачышчальнага аброку за грэх ён будзе ачышчаць яго аднойчы ў год у родах вашых. Гэта сьвятое сьвятых СПАДАРУ».

І сказаў Госпад Майсею, кажучы:
 
І казаў СПАДАР Масею, кажучы:

«Калі будзеш рабіць падлік сыноў Ізраэля па колькасці, кожны няхай складзе выкуп перамольнай ахвяры за жыццё сваё Госпаду; і хай не будзе кары на іх, калі будуць перапісвацца.
 
«Як будзеш лічыць сыноў Ізраелявых подле лікаў іхных, дык дадуць кажны выкуп душы свае СПАДАРУ пры лічэныню іх, і ня будзе памеж іх мору згубнага пры лічэньню іх.

А гэта будзе павінен даць кожны, хто падпадае пад падлік: паўсікля паводле вагі святыні, — а сікль мае дваццаць гераў, — паўсікля на ахвяру Госпаду.
 
Во што дасьць кажны, каторы прайшоў лічэньне: паўсыкля сыкля сьвятога; у сыклю дваццаць ґер; паўсыкля дар СПАДАРУ.

А хто знаходзіцца ў ліку тых, каму ад дваццаці гадоў і болей, хай дае ахвяру;
 
Кажны, каторы прайшоў лічэньне, ад дваццацёх год і вышэй, мае даваць дар СПАДАРУ.

багаты хай не дае больш за паўсікля, а ўбогі хай не змяншае нічога, калі складаеце ахвяраванне Госпаду на ачышчэнне душ вашых.
 
Багаты хай не павялічае, і бедны хай не памяншае ад паўсыкля, што маюць даваць дар СПАДАРУ, дзеля выкупу душаў вашых.

І ўзятыя грошы перамольнай ахвяры, што сабраны ад сыноў Ізраэля, дасі на ўжыванне ў палатцы сустрэчы, каб былі памяццю іх перад Госпадам і ўміласціўлялі за душы іх».
 
І вазьмі срэбла выкупаў ад сыноў Ізраелявых, і дасі яго на службу будану збору; і будзе гэта сыном Ізраелявым на памятку перад СПАДАРОМ, дзеля залашчаньня душам вашым».

І сказаў Госпад Майсею, гаворачы:
 
І сказаў СПАДАР Масею кажучы:

«Зрабі медны таз для абмывання з падножжам медным і памясці яго між палаткай сустрэчы і ахвярнікам. І, наліўшы ў яго вады,
 
«І зробіш мыцельнік мядзяны і падложак мядзяны да ўмываньня, і пастанаві яго памеж будану збору і аброчніка, і налі ў яго вады.

Аарон і сыны яго хай абмываюць у ім рукі свае і ногі.
 
І няхай Аарон а сынове ягоныя мыюць у ім рукі свае й ногі свае.

Калі пажадаюць увайсці ў палатку сустрэчы, хай абмыюцца ў вадзе, каб не памерці; альбо пажадаюць прыступіць да ахвярніка, каб служыць, каб паліць ахвяру Госпаду,
 
Як яны ўвыйдуць у будан збору, няхай яны ўмываюцца вадою, і яны не памруць; або як яны бліжацца да аброчніка дзеля служэньня, дзеля абраканьня агнянога СПАДАРУ,

і хай яны абмыюць рукі і ногі, каб не памерці: хай будзе гэта пастановай вечнай яму і патомству яго на ўсе часы».
 
Дык няхай яны ўмыюць рукі свае й ногі свае, і не памруць. І будзе ім уставаю вечнай, яму а патомкам ягоным у родах іхных».

І сказаў Госпад Майсею, гаворачы:
 
І сказаў СПАДАР Масею, кажучы:

«Вазьмі сабе найлепшых духмяных рэчываў, адборнай міры пяцьсот сікляў, палову толькі, гэта значыць дзвесце пяцьдзесят сікляў, пахкай карыцы, таксама дзвесце пяцьдзесят сікляў пахкага трыснягу,
 
«І ты вазьмі сабе найлепшых пахнючых рэчаў: мірры легкацякучай пяцьсот сыкляў, цынамону пахнючага палавіцу гэтага, дзьвесьце пяцьдзясят, трысьніку пахнючага дзьвесьце пяцьдзясят,

пяцьсот сікляў касіі паводле вагі святыні, і адзін гін алею з алівак.
 
Касі пяцьсот, подле сыклю сьвятыні, і алівы аліўкавае гін.

І зрабі алей для святога намашчэння; кадзіла састаўное працы майстра складальніка намашчэнняў; хай будзе гэта святы алей для памазання.
 
І зрабі з гэтага алей сьвятога памазаньня, масьць работы аптакарскае: алей сьвятога памазаньня гэта будзе.

І памаж ім палатку сустрэчы і каўчэг сведчання,
 
І памаж ім будан збору, і скрыню сьветчаньня,

і стол з посудам яго, падсвечнік і прыналежнасці яго, ахвярнік і прылады кадзільныя,
 
І стол а ўсі судзіны яго, і сьветач а ўсі судзіны яго, і аброчнік кадзеньня,

і ахвярнік цэласпалення з усім тым, што мае дачыненне да абраду, таз і яго падножжа,
 
І аброчнік усепаленьня а ўсі судзіны яго, і мыцелынік а падстаноўку яго.

і асвяці ўсё, і хай стане яно святым з святых: кожны, хто дакранецца іх, асвяціцца.
 
І пасьвяці іх, і будуць сьвятое сьвятых: усе, што даткнецца да іх, усьвяціцца.

Памаж таксама Аарона і сыноў яго, і пасвяці іх, каб служылі Мне святарамі.
 
І Аарона а сыноў ягоных памаж а пасьвяці іх, сьвятарстваваць Імне.

Таксама сынам Ізраэля скажаш: “Гэты святы алей для памазання хай будзе Маім у пакаленнях вашых.
 
А сыном Ізраелявым гукай, кажучы: "Гэта будзе Імне алей сьвятога памазаньня ў родах вашых.

Цела чалавека не мажце ім і не рабіце іншага саставу, апрача гэтага, бо ён святы і святым хай будзе вам.
 
На целы чалавека ня маюць узьліваць яго, і подле складу яго не рабіце падобнага да яго. Ён сьвятасьць; сьвятасьцю мае быць вам.

А чалавек, які саставіць такі алей і памажа ім чужынца, мае быць выгнаны са свайго народа”».
 
Хто зробе аптакарскім спосабам падобны да яго, і хто дасьць ізь яго на чужога, дык будзе выгублены зь люду свайго"».

І сказаў Госпад Майсею: «Вазьмі сабе духмянасці: сок міры, і оныху, пахкі гальбан і найчысцейшае кадзіла, і хай будуць яны ў роўнай колькасці.
 
І сказаў СПАДАР Масею: «Вазьмі сабе пахнючых рэчаў: бальсаму, оніксу, ґалвану духмянага а чыстага кадзіла, усяго аднолькавае вагі.

І зрабі змяшанае кадзіла работы складальніка масцяў, у разумнай меры вострае, чыстае і святое.
 
І зрабі з гэтага кадзіла ўменьням аптакарскім, пааптакарску зьмяшанае, чыстае, сьвятое.

І, калі сатрэш на найдрабнейшы парашок яго часткі, пакладзі яго перад сведчаннем у палатцы сустрэчы, дзе Я буду сустракацца з табой: хай будзе вам кадзіла святое святых.
 
І стаўчы яго дробна, і лажы перад сьветчаньням у будане збору, ідзе Я буду сустракацца з табою: сьвятое сьвятых будзе.

Не рабіце такога саставу на свой ужытак, бо хай ён будзе табе святым перад Госпадам;
 
І кадзіла каторае зробіш, подле складу яго не рабіце сабе: сьвятасьцю яно будзе ў цябе СПАДАРУ.

калі які чалавек зробіць падобнае, каб яго пахам захапляцца, хай будзе выгнаны ён са свайго народа».
 
Хто зробе падобнае, каб нюхаць яго, будзе выгублены зь люду свайго».